Альфрэд Урбаньскі
Выгляд
| Альфрэд Урбаньскі | |
|---|---|
| польск.: Alfred Urbański | |
| | |
| Нараджэнне |
13 студзеня 1899 |
| Смерць |
10 верасня 1983 (84 гады)
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Партыя |
|
Альфрэд Урбаньскі (польск.: Alfred Urbański; 13 студзеня 1899, Вільня — 10 верасня 1983, Лондан) — польскі палітык, эканаміст, кіраўнік урада Польшчы ў выгнанні.
Скончыў факультэт права і сацыяльных навук Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя. Працаваў на Віленшчыне і Навагрудчыне, у тым ліку адвакатам у Маладзечне. Падчас вайны апынуўся ў глыбіні СССР. Там, пасля абвяшчэння амністыі, ён дабраўся да Самары да створанага польскага войска. Там ён клапаціўся, між іншым, аб адпаведным прадстаўніцтве жыхароў Віленшчыны. Пасля вайны жыў у эміграцыі ў Лондане. У 1969—1972 гадах быў членам «Рады трох» (органа, які лічыў сябе калектыўным кіраўніком польскай дзяржавы ў эміграцыі). У 1972—1976 гадах быў кіраўніком ўрада Польшчы ў выгнанні.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |