Леон Казлоўскі
Леон Казлоўскі | |
---|---|
польск.: Leon Kozłowski | |
Нараджэнне |
6 чэрвеня 1892[1][2] |
Смерць |
11 мая 1944[1][2] (51 год) |
Месца пахавання | |
Бацька | Stefan Kozłowski[d] |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][3] |
Месца працы | |
Род войскаў | кавалерыя Другой Польскай Рэспублікі[d] |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леон Казлоўскі (польск.: Leon Tadeusz Kozłowski; 6 чэрвеня 1892 — 11 мая 1944 года) — польскі палітык, прэм'ер-міністр Польшчы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1917 года — сябар Польскай вайсковай арганізацыі. Ваяваў добраахвотнікам у польска-бальшавіцкую вайну. У 1921-1931 і 1935-1939 гадах быў прафесарам археалогіі Універсітэта Яна Казіміра ў Львове.
З 1926 года пасля Майскага перавароту арганізаваў у Львове Саюз мадэрнізацыі Рэчы Паспалітай. З 1928 года — актывіст Беспартыйнага блоку супрацоўніцтва з урадам. У 1928-1935 гадах быў дэпутатам Сейма, а ў 1935-1939 гадах — сенатарам. Ва ўрадзе быў міністрам сельскай гаспадаркі (1930-1932) і намеснікам міністра фінансаў (1932-1933). У перыяд з 15 мая 1934 года па 28 сакавіка 1935 года быў прэм'ер-міністрам. Ён быў ініцыятарам стварэння лагера ў Бярозе Картускай. Пасля смерці Пілсудскага лічыўся прыхільнікам Валерыя Славэка і «левым» у так званай «групы палкоўнікаў». У 1937-1938 гадах належаў да Лагеру нацыянальнага аб’яднання. У маладосці быў масонам, звязаны з Вялікай нацыянальнай ложай Польшчы, пазней летам 1938 года быў аўтарам адной з самых вядомых антымасонскіх кампаній у гісторыі Другой Польскай Рэспублікі.
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны 26 верасня 1939 года быў арыштаваны НКУС ў Львове і зняволены ў турму, адкуль перавезены ў Маскву, дзе ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання, аднак прысуд не быў прыведзены ў выкананне. Пасля вызваленьня ў выніку пакту Сікорскага-Майскага далучыўся да арміі генэрала Уладзіслава Андэрса, дзе займаўся ў асноўным адміністрацыйнай працай. Пры нявысветленых абставінах ён пакінуў польскія войскі і восенню 1941 года каля Тулы апынуўся на нямецкім баку фронту.
Абвінавачаны ў спробе весці перамовы з Германіяй спачатку ў Варшаве, а затым у Берліне аб стварэнні сумеснага польскага ўрада і супрацоўніцтва з нямецкай прапагандай адносна сітуацыі ў СССР. Завочна асуджаны палявым судом арміі Андэрса да расстрэлу за здраду, хоць ёсць сур'ёзныя сумневы ў законнасці гэтага рашэння.
Быў інтэрнаваны ў Берліне ў гатэлі "Alemannia". За працу ў мясцовым музеі, дзе ён мог займацца навуковай працай, быў узнагароджаны высокім месячным заробкам. Памёр ад сардэчнага прыступу або ад атрыманых раненняў 11 мая 1944 года падчас або пасля бамбардавання саюзнікамі Берліна.
Як археолаг, ён быў прадстаўніком так званай неаўтахтоннай школы, гаворачы, што славяне сяліліся на землях паміж Одрай і Віслай яшчэ ў бронзавым веку, а іх вытокі паходзяць ад людзей лужыцкай культуры. Перад вайной друкаваў навуковыя працы з старажытнай гісторыі Польшчы. Ён таксама напісаў успаміны пра зняволенне, знаходжанне ў арміі Андэрса і ўцёкі ў Германію. Быў членам-карэспандэнтам Польскай акадэміі навукі (з 1935 года).
Зноскі
- ↑ а б Leon Kozłowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 1 чэрвеня 2023.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124861784 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Свентакшыскім ваяводстве
- Памерлі 11 мая
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага Крыжа венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Хрыста
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Польшчы