Зыгмунт Мухнеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Зыгмунт Мухнеўскі
польск.: Zygmunt Muchniewski
Нараджэнне 30 ліпеня 1896(1896-07-30)
Смерць 5 студзеня 1979(1979-01-05) (82 гады)
Партыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы

Зыгмунт Мухнеўскі (польск.: Zygmunt Muchniewski; 30 ліпеня 1896 — 5 студзеня 1979) — польскі палітык, кіраўнік урада Польшчы ў выгнанні.

У міжваенны час служыў у разведцы Корпуса аховы памежжа, затым быў ваяводскім радцам у Брэсце, у 19321938 гадах старастам у Тчэве і да пачатку Другой сусветнай вайны загадчыкам грамадска-палітычнага аддзела ваяводскай адміністрацыі ў Кракаве. Пасля пачатку вайны апынуўся ў Францыі, дзе ваяваў у шэрагах Войска польскага, а пасля капітуляцыі гэтай краіны — у Руху Супраціўлення. З 1948 года жыў у Вялікабрытаніі. Быў уцягнуты ў палітычнае жыццё на эміграцыі як член Партыі працы ў эміграцыі. З 16 ліпеня 1970 па 14 ліпеня 1972 года — кіраўнік польскага эміграцыйнага ўрада, імкнуўся да аб’яднання цэнтраў сілы польскай эміграцыі.

Зноскі