Аляксандр Скшыньскі
Аляксандр Скшыньскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Aleksander Skrzyński | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Грабскі | ||||||
Пераемнік | Вінцэнты Вітас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 сакавіка 1882[1][2][3] |
||||||
Смерць |
25 верасня 1931[4][5][3] (49 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Скшыньскія[d] | ||||||
Бацька | Adam Skrzyński[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, міністр, юрыст, прадпрымальнік | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Аляксандр Скшыньскі (польск.: Aleksander Józef Skrzyński; 19 сакавіка 1882 — 25 верасня 1931 года) — польскі юрыст, дыпламат, палітык, граф, прэм’ер-міністр Польшчы.
Вывучаў права ў 1900—1904 гадах ў Венскім універсітэце, у 1904—1906 гадах — у Ягелонскім універсітэце. 6 лютага 1906 года атрымаў ступень доктара права. Пасля заканчэння вучобы працаваў у Львове, потым у старостве ў Гарліцах. З 1908 года працаваў на адміністрацыйнай службе ў Галіцкім намесніцтве ў Львове, пасля чаго перайшоў на дыпламатычную службу пры Міністэрстве замежных спраў Аўстра-Венгрыі. У 1912 годзе быў прызначаны камергерам пры двары імператара Франца-Іосіфа і пераведзены ў амбасаду ў Гаазе. Быў аташэ пры місіі Аўстра-Венгрыі ў Ватыкане, з 1912 года быў сакратаром місіі ў Берліне і Парыжы. У 1914 годзе ён быў прызначаны на дыпламатычную пасаду ў Вашынгтоне, але пасля пачатку Першай сусветнай вайны не прыняў намінацыю і быў адпраўлены ў адпачынак па ўласным жаданні. У час вайны служыў у арміі, атрымаў званне падпаручніка. У 1916 годзе пераведзены ў запас.
Уключыўся ў палітычнае жыццё Польшчы ў складзе кансерватыўнай Партыі нацыянальных правых. У чэрвені 1919 года вылучаны паслом у Бухарэсце. Ва ўрадзе Уладзіслава Сікорскага (1923) узначаліў міністэрства замежных спраў. Пасля адстаўкі ўрада ён застаўся ў Лондане. 27 ліпеня 1924 года зноў быў прызначаны міністрам замежных спраў ва ўрадзе Уладзіслава Грабскага. На гэтай пасадзе 2 кастрычніка 1924 года ў Жэневе ён падпісаў Пратакол аб мірным урэгуляванні міжнародных спрэчак, які павінен быў прадухіліць наступную агрэсію. У наступным урадзе заняў пасаду прем’ера 20 лістапада 1925 года, якую займаў да 5 мая 1926 года. Пасля Майскага перавароту правёў дуэль з генералам Станіславам Шаптыцкім, які абвінаваціў яго ў саўдзеле ў падрыхтоўцы перавароту.
Пасля завяршэння дыпламатычнай і палітычнай дзейнасці заняўся бізнесам (драўняная прамысловасць). Загінуў 25 верасня 1931 года ў аўтакатастрофе за 8 км ад Острава Велькапольскага. Пахаваны ў фамільным склепе ў сваім маёнтку ў Загужанах.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129963941 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Aleksander Józef Skrzyński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Aleksander Skrzynski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Aleksander Skrzyński // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- Прэм’ер-міністры Польшчы
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
- Памерлі 25 верасня
- Памерлі ў 1931 годзе
- Памерлі ў Велікапольскім ваяводстве
- Пахаваныя ў Малапольскім ваяводстве
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога Савы
- Кавалеры ордэна Кароны Румыніі 1 ступені
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды (Эстонія)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
- Асобы
- Міністры замежных спраў Польшчы
- Паслы Польшчы
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах