Ігнацы Дашынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігнацы Дашынскі
польск.: Ignacy Daszyński
Ignacy Daszynski2.jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, пісьменнік, журналіст
Нараджэнне: 26 кастрычніка 1886(1886-10-26)[1][2]
Смерць: 31 кастрычніка 1936(1936-10-31)[4][5][3] (50 гадоў)
Пахаванне:
 
Аўтограф: Ignacy Daszyński signature.svg
 
Узнагароды:
залатыя Акадэмічныя лаўры

Ігна́цы Дашы́нскі (польск.: Ignacy Ewaryst Daszyński, 26 кастрычніка 1866, Збараж (цяпер Збаражскі раён, Цярнопальская вобласць, Украіна) — 31 кастрычніка 1936, в. Быстра каля г. Бельска-Бяла (цяпер Сілезскае ваяводства Польшча) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, публіцыст. Змагар за незалежнасць Польшчы.

Палітычная і дзяржаўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з арганізатараў Польскай сацыял-дэмакратычнай партыі Галіцыі, пазней Польскай сацыялістычнай партыі. Лідар ПСДП.

У 1897 і 1900 гадах быў пасол (дэпутат) аўстрыйскага дзяржаўнага савета.

У лістападзе 1918 г. стаў прэм'ер-міністрам Часовага Народнага ўрада, абвешчанай у Любліне Польскай Народнай Рэспублікі.

Пасля ваеннага перавароту і прыходу да ўлады ў маі 1926 г. падтрымліваў Прэзідэнта Польшчы Ю. Пілсудскага. У 1929 г. перайшоў у апазіцыю і ўваходзіў у склад арганізатараў саюза левых і цэнтрысцкіх партый Польшчы.

У 1922—1927 г. займаў пасаду віцэ-маршалка, а ў 1928—1930 г. — маршалка ніжняй палаты Нацыянальнай Асамблеі — Сейма Рэспублікі Польшча.

Помнік на магіле І. Дашынскага на Ракавіцкіх могілках. Праца скульптара В. Неўскай

Памёр у 1936 г. і пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.

Ганаровы грамадзянін Радама. За літаратурна-публіцыстычную дзейнасць ганараваны ўзнагародай Польскай Акадэміі Літаратуры «Залатыя акадэмічныя лаўры» ў 1935 г.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шэрагу артыкулаў і публікацый, у тым ліку па пытаннях палітыкі, дзяржаўнага будаўніцтва Польшчы і ўзаемаадносін з Расіяй.

  • Szlachetczyzna i odrodzenie Galicji, 1899;
  • O formach rządu. Szkic socjologiczny, 1902;
  • Polityka proletariatu. Kilka uwag o taktyce rewolucji w Polsce, 1907;
  • Mowa o sprawie polsko-ruskiej, wygłoszona w Izbie Posłów d. 21 maja 1908 r., 1908;
  • Cztery lata wojny. Szkice z dziejów polityki Polskiej Partii Socjalistycznej Galicji i Śląska, 1918;
  • Z burzliwej doby. Mowy sejmowe wygłoszone w czasie od października 1918 do sierpnia 1919 roku, 1920;
  • Wielki człowiek w Polsce. Szkic polityczno-psychologiczny, 1925;
  • Pamiętniki, tom I Kraków 1925, tom II 1926;
  • Sejm, rząd, król, dyktator, 1926;
  • W obronie praw przedstawicielstwa ludowego. Przemówienie sejmowe tow. Daszyńskiego, 1926;
  • W pierwszą rocznicę przewrotu majowego 1927;
  • Czy socjaliści moga uznać dyktaturę proletariatu, 1927.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 23 жніўня 2019.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118934481 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2019.
  3. 3,0 3,1 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/152146/Ignacy-Daszynski
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118934481 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. http://encyclopedia.1914-1918-online.net/article/daszynski_ignacy

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]