Навагрудская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навагрудская вобласць
Краіна БССР
Статус вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Навагрудак
Дата ўтварэння 2 лістапада 1939
Афіцыйная мова беларуская
Часавы пояс +2

Нава́грудская во́бласцьадміністрацыйная адзінка ў складзе БССР у 1939 годзе. Утворана пастановай ЦК КП(б)Б «Пра вобласці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада 1939 года[1] (аднак яшчэ 2 лістапада была створана ўправа НКУС па Навагрудскай вобласці[2][3]) на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства Польшчы, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР.

Абласным цэнтрам стаў горад Навагрудак. Аднак паколькі ён знаходзіўся на краі вобласці, неўзабаве было прынята рашэнне пра перанос адміністрацыйнага цэнтра ў Баранавічы. 4 снежня 1939 вобласць была перайменавана ў Баранавіцкую, якая праіснавала да 1954 года, калі яе тэрыторыі былі падзелены паміж Брэсцкай, Гродзенскай, Маладзечанскай і Мінскай абласцямі.

Зноскі

  1. Елизаров С.А. Административно-территориальное деление западных областей БССР (сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.) (руск.)  // Ровба Е.А. Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси : Материалы Республиканской научно-практической конференции. — Гродно: Учреждение образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы», 30 сентября 2004.
  2. Глава 5. Органы НКВД-МВД по борьбе с бандитизмом и вооруженным националистическим подпольем (1939—1953 гг.) (руск.) . Праверана 3 верасня 2014.
  3. Барановичская область (руск.) . Праверана 3 верасня 2014.