Перайсці да зместу

Новае жыццё (навагрудская раённая газета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Новае жыццё»
Тып газета
Заснавальнік Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт[d] і Навагрудскі раённы Савет дэпутатаў[d]
Заснавана жнівень 1939
Галоўны офіс
Вэб-сайт novgazeta.by

«Новае жыццё» — раённая газета Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Выдаецца 2 разы на тыдзень, у сераду і суботу, на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт і Навагрудскі раённы Савет дэпутатаў[1]. Рэдакцыя размяшчаецца ў горадзе Навагрудку па вуліцы Міцкевіча, 10[2].

Заснавана ў 1939 годзе пад назвай «Звязда» як орган Часовага ўпраўлення Навагрудскай вобласці і горада Навагрудка, затым Часовага ўпраўлення Навагрудскай вобласці і павета, Часовага ўпраўлення Навагрудка і Навагрудскага павета, Навагрудскага павятовага камітэта КП(б)‌Б і павятовага выканаўчага камітэта. З 20 лютага 1940 да 20 чэрвеня 1941 года орган Навагрудскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці[1].

У час Вялікай Айчыннай вайны была органам Навагрудскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў 1943–1944 гадах. Вядома 7 нумароў (№ 13, 14 за 1943; № 8–12 за 1944) за перыяд з 27 лістапада 1943 да 27 чэрвеня 1944 года на рускай мове. Загаловак № 8 за 1 мая 1944 года на беларускай мове[1].

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той самай назвай. У маі 1962 года назва зменена на «Новае жыццё». Са жніўня 1966 года друкавалася як орган Навагрудскага райкама КПБ, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці[1].

  1. а б в г «Звезда́» («Звязда») // Беларуская энцыклапедыя
  2. Контакты (руск.). kirovsk.by. Праверана 20 ліпеня 2024.