Аўстра-венгерская армія
Аўстра-Венгерская армія Österreichisch-Ungarische Landstreitkräfte |
|
Гады існавання | |
---|---|
Краіна | |
Падпарадкаванне | |
Колькасць |
440.000 (на ліпень 1914 года) |
Колеры | |
Удзел у |
А́ўстра-венге́рская а́рмія — сухапутныя ўзброеныя сілы Аўстра-венгерскай двуадзінай манархіі з 1867 да 1918 год. Яна складалася з трох частак: Агульная армія (ням.: Gemeinsame Armee, набор у якую ажыццяўляўся з усіх частак краіны, Імперска-каралеўскі Ландвер (ням.: kaiserlich-königliche Landwehr ці k.k. Landwehr), набор у які ішоў выключна з Цызлейтаніі - паўночнай і заходняй часткі імперыі), і Каралеўскія венгерскія ганведы (ням.: königlich ungarische Landwehr, венг.: Magyar Királyi Honvédség, ці проста honvéd), якія набіраліся ў Транслейтаніі — у асноўным венгерская частка імперыі). З пачатку барацьбы паміж Аўстрыйскай імперыей і венгерскімі паўстанцамі і яшчэ два дзесяцігоддзя апасля венгерскія салдаты неслі службу ці ў змешаных частках ці па-за межамі Венгрыі. Пасля Аўстра-Венгерскага пагаднення 1867 года на свет з'явілася вышейзгаданая троістая армія. У гэтым выглядзе яна праіснавала да распаду Аўстра-Венгерскай імперыі ў 1918 годзе, пасля паразы ў Першай Сусветнай вайне. Фарміраванні агульнай "Імперскай і Каралеўскай Арміі" (kaiserlich und königliche Armee ці k.u.k.) у асноўным былі кепска трэніраваныя і мелі састарэлае ўзбраенне з-за таго, што Аўстрыйская і Венгерская часткі імперыі часта аддавалі перавагу шчодраму фінансаванню сваіх фарміраванняў, замест таго каб аднолькава абмундзіроўваць усе тры часткі арміі. Усе палкі Honvédség і Ландверу складаліся з трох батальёнаў, у той жа час як палкі агульнай k.u.k. арміі былі чатырохбатальённыя.
Змест
Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]
Аўстра-Венгрыя пазбегла вялікіх войнаў ад свайго ўтварэння да 1914 года, але паспела паўдзельнічаць у некаторых невялікіх ваенных акцыях. Тым ня меньш, Генштаб распрацаваў планы баявых дзеянняў на выпадак сур'ёзных канфліктаў з суседнімі краінамі, асабліва з Італіяй, Сербіяй і Расійскай імперыяй. Напрыканцы 19га стагоддзя армія выкарыстоўвалася ў падаўленнях гарадскіх хваляванняў: у Вене ў 1882 і 1887, у Грацы супраць нямецкіх нацыяналістаў, супраць чэскіх нацыяналістаў у лістападзе 1897 у Празе ды супраць італьянскіх паўстанцаў у Трыесце у 1902. Самай буйной ваенная аперацыяй двуадзінай манархіі была акупацыя Босніі і Герцагавіны ўлетку 1878 году. Войскі пад началам Ёсіпа Філіпавіча і Сцяпана Йаванавіча, якія ўвайшлі ў правінцыю, не чакалі аніякага супраціву, але ж былі сустрэны сур'ёзнымі супрацьдзеяннямі з боку мусульманскага і праваслаўнага насельніцтва. Нягледзячы на паразы пры Магладжы і Тузле, у кастрычніку была ўзята Сараева. Але ж гэтая перамога каштавала Аўстра-Венгрыі каля 5000 забітых і параненых.
Арганізацыйная структура[правіць | правіць зыходнік]
Агульная армія (ням.: Gemeinsame Armee) камплектуецца з усіх частак краіны і падпарадкоўваецца імперскаму ваеннаму міністэрству.
Ландвер (ням.: Landwehr) складаўся з дзвюх частак: аўстрыйскай і венгерскай, кожная з якіх фінансавалісь на сродкі Аўстрыі і Венгрыі, знаходзіліся у падпарадкаванні ўласнага міністэрства народнай абароны і меў свайго адмысловага начальніка.
Рэзерв (ням.: Reserve) прызначаўся для папаўнення Ландвера пры мабілізацыі, а рэкруцкі запас (ням.: Ersatzreserve), які ўтвараўся з тых рэкрутаў, якія заставаліся апасля папаўнення Агульнай арміі і Ландвераў, прызначаўся для замяшчэння стратаў Ландверу падчас вайны, а таксама для ўкамплектавання арміі пры недахопе рэзервістаў пры мабілізаціі.
Абагульняючым для ўсіх частак Аўстра-Венгерская арміі былі Ўставы. Каманднай мовай у імперскай арміі і аўстрыйскім Ландверы была нямецкая, у венгерскім Ландверы — венгерская, акрамя адной ганведная дывізіі — Аграмская, дзе камандавалі на харвацкай мове.
У Аўстра-Венгрыі быў агульны вайсковы абавязак, прызыву падлягалі ўсе мужчыны, узрост якіх дасягнуў 21 год. Не падлягалі прызыву толькі тыя, хто быў абмежаваны ў грамадзянскіх правах па прысуду суда.
Агульны тэрмін воінскай службы — 12 год, 3 гады з якіх у Агульная Арміі (ці 2 гады ў Ландверы), а пасля ў Рэзерве.
У мэтах камплектавання арміі тэрыторыя імперыі была падзелена на 112 акругоў папаўнення (ням.: Erganzungsbezirk); з іх 102 служыла для камплектавання 102 пяхотных полкоў, 3 — чатырох Цірольскіх стралковых палкоў, 4 (у Босніі і Герцагавіны) — чатырох Босне-герцагавінскіх палкоў, 3 (Прыбрэжжа, Фіўме і Далмацыі) — для камплектавання флоту; з марскіх – 2 аўстрыйскіх і адзін венгерскі. Кожны округ падзяляўся на пэўную лічбу прызыўных участкаў (ням.: Stellungsbezirk).
Воінскія званні[правіць | правіць зыходнік]


Пяхота | Кавалерыя | Артылерыя | Стралковыя часці | Знакі адрознення | |
---|---|---|---|---|---|
Радавыя | Heer | Горныя стралкі | |||
ням.: Infanterist венг.: Honvéd польск.: Szeregowy чэшск.: Vojín рум.: Soldat харв.: Vojnik (Радавы) |
Dragoner Husar Ulan (Кавалерыст) |
Kanonier (Кананір) |
Jäger Myslivec (Стралок) |
![]() |
![]() |
ням.: Gefreiter венг.: Őrvezető чэшск.: Svobodník рум.: Fruntaș харв.: Razvodnik італ.: Caporale (Яфрэйтар) |
Gefreiter | Vormeister Főtűzér |
Patrouilleführer Járőrvezető |
![]() |
![]() |
Унтэр-афіцэры | Heer | Горныя стралкі | |||
ням.: Korporal венг.: Tizedes польск.: Kapral чэшск.: Desátník рум.: Caporal харв.: Desetnik (Малодшы сяржант) |
Korporal Tizedes |
Geschütz-Vormeister | Unterjäger | ![]() |
![]() |
ням.: Zugsführer венг.: Szakaszvezető польск.: Sierżant чэшск.: Četař рум.: Sergent харв.: Vodnik (Сяржант) |
Zugsführer Szakaszvezető |
Zugsführer Szakaszvezető |
Zugsführer Szakaszvezető |
![]() |
![]() |
ням.: Feldwebel венг.: Őrmester чэшск.: Šikovatel рум.: Plutonier польск.: Starszy sierżant харв.: Narednik (Старшы сяржант) |
Wachtmeister Őrmester |
Feuerwerker Tűzmester | OberjägerFővadász | ![]() |
![]() |
ням.: Kadett-Feldwebel венг.: Hadapród őrmester (скар. Hadapród) харв.: Kadet-narednik (Кадэт-сяржант; Кадэт пасля 1908 года) |
Kadett-Wachtmeister (Kadett) |
Kadett-Feuerwerker (Kadett) |
Kadett-Oberjäger (Kadett) |
![]() |
![]() |
ням.: Stabsfeldwebel венг.: Törzsőrmester/ чэшск.: Štábní šikovatel польск.: Sierżant-major харв.: Stožerni narednik (Першы Сяржант пасля 1913 — знакі адрознення да 1914 года) |
Stabs-Wachtmeister | Stabs-Feuerwerker | Stabs-Oberjäger | ![]() |
![]() |
ням.: Stabs-Feldwebel венг.: Törzsőrmester чэшск.: Štábní šikovatel рум.: Plutonier-major польск.: Sierżant-major харв.: Stožerni narednik (Першы Сяржант, знакі адрознення пасля 1914 года) |
Stabs-Wachtmeister | Stabs-Feuerwerker | Stabs-Oberjäger | ![]() |
![]() |
ням.: Offiziersstellvertreter (пасля 6 чэрвеня 1915 года) венг.: Tiszthelyettes чэшск.: Důstojnický zástupce рум.: Locțiitor de ofițer харв.: Časnički namjesnik (Прапаршчык) |
Offiziersstellvertreter | Offiziersstellvertreter | Offiziersstellvertreter | ![]() |
![]() |
Кандыдаты ў афіцэры | Heer | Горныя стралкі | |||
ням.: Kadett-Offiziersstellvertreter венг.: Hadapród-Tiszthelyettes чэшск.: Kadet-časnički zamjenik (Афіцэр-кадэт) (да 1908 года) |
Kadett-Offiziersstellvertreter | Kadett-Offiziersstellvertreter | Kadett-Offiziersstellvertreter | ![]() |
![]() |
ням.: Fähnrich (з 1908) венг.: Zászlós рум.: Stegar чэшск.: Praporčík харв.: Zastavnik польск.: Chorąży (Фенрых) (з 1908 года — замяніў званне Афіцэр-кадэта) |
Fähnrich | Fähnrich | Fähnrich | ![]() |
![]() |
Малодшыя афіцэры | Heer | Горныя стралкі | |||
ням.: Leutnant венг.: Hadnagy польск.: Podporucznik рум.: Locotenent харв.: Poručnik італ.: Tenente (Лейтэнант) |
Leutnant | Leutnant | Leutnant | ![]() |
![]() |
ням.: Oberleutnant венг.: Főhadnagy рум.: Locotenent-major польск.: Porucznik харв.: Natporučnik (Старшы лейтэнант) |
Oberleutnant | Oberleutnant | Oberleutnant | ![]() |
![]() |
Капітаны | Heer | Горныя стралкі | |||
ням.: Hauptmann венг.: Százados польск.: Kapitan рум.: Căpitan харв.: Satnik італ.: Capitano (Капітан) |
Rittmeister | Hauptmann | Hauptmann | ![]() |
![]() |
Штабныя афіцэры | Heer | Горныя стралкі | |||
ням.: Major венг.: Őrnagy рум.: Maior харв.: Bojnik італ.: Maggiore (Маёр) |
Major | Major | Major | ![]() |
![]() |
ням.: Oberstleutnant венг.: Alezredes рум.: Locotenent-colonel харв.: Potpukovnik (Падпалкоўнік) |
Oberstleutnant | Oberstleutnant | Oberstleutnant | ![]() |
![]() |
ням.: Oberst венг.: Ezredes рум.: Colonel польск.: Pułkownik харв.: Pukovnik (Палкоўнік) |
Oberst | Oberst | Oberst | ![]() |
![]() |
Генералы[правіць | правіць зыходнік]
Пяхота | Кавалерыя | Артылерыя | Стралковыя часці | Знакі адрознення | |
---|---|---|---|---|---|
ням.: Generalmajor | венг.: Vezérőrnagy | рум.: General-maior | харв.: General-bojnik | італ.: Maggiore Generale (бел.: Генерал-маёр, але ў рэчаіснасці адпавядаў званню брыгадны генерал). |
![]() |
||||
ням.: Feldmarschall-Leutnant | венг.: Altábornagy | харв.: Podmaršal | італ.: Marseciallo Tenente (бел.: Фельдмаршал лейтэнант, эквіваленты Генерал-маёру). |
![]() |
||||
Генерал рода войск (бел.: Генерал-лейтэнант) | ![]() |
||||
|
няма эквівалента | ||||
з 1915 ням.: Generaloberst | венг.: Vezérezredes | харв.: General-pukovnik | чэшск.: Generalplukovnik | польск.: General pulkownik | славенск.: General Polkovnik |
![]() |
||||
ням.: Feldmarschall | венг.: Tábornagy | харв.: Feldmaršal | рум.: Mareșal | польск.: Marszałek (Фельдмаршал) |
![]() |
Першая Сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 1914 года у складзе Аўстра-венгерскай арміі знаходзіліся:
- 36 000 афіцэраў
- 414 000 прапаршчыкаў, унтэр-афіцэраў і салдат
- прыблізна 87 000 каней
- 1 200 гармат рознага калібра
Пасля аб'яўлення вайны было мабілізавана 3,35 мільёна чалавек (уключаючы і першую хвалю рэзервістаў і новабранцаў).
Фармальна Аўстра-венгерская армія была пад началам імператара Франца Іосіфа I, але ў 1914 годзе яму было ўжо 84 гады, таму фактычна армія знаходзілася пад камандаваннем начальніка Генеральнага штаба Конрада фон Гётцэндорфа. Конрад аддаваў перавагу агрэсіўнай знешняй палітыке і настойваў на ваенным вырашэнні аўстра-венгерскіх тэрытарыяльных спрэчак з Італіяй і Сербіяй[1].
11 ліпеня 1914 года Іосіф I прызначыў Вярхоўным галоўнакамандуючым эрцгерцага Фрыдрыха. Меркавалась, што гэта прызначэнне не будзе перашкаджаць аператыўным і тактычным планам Гётцэндорфа. Фрыдрых заставаўся на сваём пасту да лютага 1917 года, калі абавязкі Вярхоўнага ўсклаў на сябе новы імператар Карл I.
Афіцыйныя абазначэнні былі наступныя:
- палкі агульнай арміі пазначаліся як «Імперскія і каралеўскія» (ням.: kaiserlich und königlich (k.u.k.); венг.: Császári és Királyi)
- Аўстрыйскі Ландвер пазначаўся «Імперскія-каралеўскія» і меў прэфікс «k.k.» (ням.: kaiserlich-königlich)
- Часці Венгерскага Гонведа мелі назву «Каралеўскія Венгерскія» (ням.: königlich ungarisch)
Зноскі
- ↑ Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2009. Праверана 17 лютага 2009.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Генштаб Узброеныя сілы Аўстра-Венгрыі. Частка 1 = Вооруженныя силы Австро-Венгріи. Часть 1 — С-Пецярбург: Ваенная тыпаграфія, 1912. — 340 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аўстра-Венгерскія Узброеныя Сілы ў 1900-1914
- Аўстра-Венгерскія наземныя сілы 1848-1918
- Узброеныя сілы Аўстра-Венгерскай Імперыі
![]() |
Гэта пачатак артыкула аб Першай сусветнай вайне. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
![]() |
Гэта пачатак артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
![]() |
Гэта пачатак артыкула па гісторыі Венгрыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
![]() |
Гэта пачатак артыкула пра Аўстрыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |