Палац Сапегаў (Львоў)
| Палац | |
| Палац Сапегаў | |
|---|---|
| Львоўскі палац Сапегаў | |
| 50°23′58″ пн. ш. 24°02′18″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Львоў, вул. Каперніка, 40а |
| Тып будынка | жыллёвы |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Заснавальнік | Леон Сапега |
| Дата заснавання | 1867 |
| Будаўніцтва | 1867 |
| Асноўныя даты | |
|
1972—1976 — рэканструкцыя |
|
Пала́ц Сапе́гаў — помнік архітэктуры XVIII ст. ва Львове па вуліцы Каперніка, 40а.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Быў збудаваны ў 1867 годзе для князя Леона Сапегі паводле праекту архітэктара Адольфа Куна ў стылі французскага барока XVIII ст. (фр.: Châteauesque). Будынак двухпавярховы, з мезанінам, галоўны аб'ём мае ў плане форму квадрату, да якога прымыкае прамавугольны флігель. Манументальная агароджа з ажурнымі металічнымі варотамі аддзяляе парадны двор ад вуліцы. Сцены будынку вылучаюцца мяккаю пластыкаю, іхнюю паверхню ўпрыгожваюць рустыкація і выступы пілястраў, разкрыпоўка карнізаў і міжпавярховыя паясочкі.
Нашчадак старадаўняга літоўска-рускага роду Адам Сапега, які замовіў для сябе палац, быў адным з найбольш выбітных фундатараў чыгуначнага будаўніцтва ў Галіччыне. Будаўніцтва палаца абышлося практычна так сама дорага, як і будаўніцтва палаца Патоцкіх.
На месцы ўсходняга флігеля палаца, які быў знішчаны бомбай у гады II сусветнай вайны, пабудавалі сярэднюю школу № 9. У 1972 годзе паўстала пытанне пра разборку гэтага будынку.
Палац захаваўся выключна дзякуючы намаганням Львоўскае абласное арганізацыі Украінскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Таварыства выступіла з ініцыятываю рэстаўраваць яго за ўласныя сродкі. Да 1976 года адбывалася рэстаўрацыя за сяброўскія складкі і дабрачынныя ахвяраванні. Да цяперашняга часу ў ім размяшчаецца Львоўская абласная арганізацыя таварыства.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пам'ятники містобудівництва та архітектури Української ССР. — Київ: Будівельник, 1983—1986. — Т. 3. — С. 14.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вуліца Каперніка Архівавана 28 верасня 2007.
- Почесному консульстві Казахстану ў Львові не віддадуть Палацу Сапєг(недаступная спасылка) (укр.)
