Пётр Аляксандравіч Пархомчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пётр Пархомчык)
Пётр Аляксандравіч Пархомчык
міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь[d]
4 чэрвеня 2020 — 16 жніўня 2022
Папярэднік Павел Уладзіміравіч Уцюпін
Пераемнік Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік
намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[d]
з 16 жніўня 2022
Папярэднік Юрый Віктаравіч Назараў

Нараджэнне 22 жніўня 1957(1957-08-22)[1] (66 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Пётр Аляксандравіч Пархомчык (22 жніўня 1957, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2020—2022), намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (з 2022).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 жніўня 1957 года ў Мінску.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе свідравальшчыкам на МТЗ. Служыў тэрміновую ваенную службу ў 5-й брыгадзе спецназа ў Мар’інай Горцы. Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2007 годзе быў прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара Беларускага аўтамабільнага завода.

4 чэрвеня 2020 года прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь[4].

16 жніўня 2022 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі