Гайна (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Гайна)
Перайсці да: рух, знайсці
Гайна
Рака Гайна ў в. Гасцілавічы
Рака Гайна ў в. Гасцілавічы
Выток каля в. Гайна
Вусце Бярэзіна
Даўжыня 100 км
Расход вады 11,7 м³/с
Вадазбор 1670 км²

Гайна — рака ў Мінскай вобласці, правы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Даўжыня 100 км. Вадазбор 1670 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,7 м³/с. Агульнае падзенне 100,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,01 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Усяжа, Лагазінка, Граба, канал Свіднянскі

Злева: Цна, Кішкурнянка, Зембінка, Кашанец, канал Дзікі

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Лагойск Зоны адпачынку: Гайна, Лагойшчына

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца з крыніц на захад ад вёскі Гайна Лагойскага раёна, працякае ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах, дзе за 1 км ад вёскі Весялова ўпадае ў Бярэзіну. У вярхоўі цячэ па Мінскім узвышшы, у ніжнім цячэнні — па Верхнебярэзінскай нізіне. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 0,9—1,6 м, найбольшая 2,1 м. Рака замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Суднаходства за 30 км ад вусця ў высокую ваду.

Вадазбор асіметрычны, больш развіты па левабярэжжу, мае складаную форму, значна расшыраны ў ніжнім цячэнні. Займае паўночна-ўсходнюю частку Мінскага ўзвышша. Глебы сугліністыя і супясчаныя. Лясы на вадазборы займаюць 41 % тэрыторыі. Балоты нізінныя. Азёр мала. Найвялікшае з іх — возера Вялікае ў басейне ракі Усяжа.

Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае на 9 км (ад вёскі Гайна да вёскі Кузевічы), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 2—4 м, ніжэй 10—16 м, у вусцевай частцы да 20 м. Берагі стромкія, часта абрывістыя, вышынёй 1—4 м.

Даліна трапецападобная, ніжэй упадзення Цны невыразная, шырыня яе ад 0,8—1,2 км у верхнім цячэнні да 2,5—3 км у ніжнім. Пойма да вёскі Свідна адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, шырынёй 1—1,5 км.

Рэжым Гайны вывучаецца з 1926 года, назіранні праводзіліся на 7 гідралагічных пастах, з іх дзеючы — Гайна (з 1951 г.).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]