Свята-Мікалаеўская брацкая царква (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская брацкая царква
Сьвята-Мікалаеўская брацкая царква з левага боку.JPG
52°05′52,2″ пн. ш. 23°41′21,82″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Брэст
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Аўтар праекта І. К. Плотнікаў
Дата заснавання 1904
Будаўніцтва 19041906 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000021шыфр 113Г000021

Свята-Мікалаеўская брацкая царква (Брэст)
Свята-Мікалаеўская брацкая царква
Свята-Мікалаеўская брацкая царква

Свята-Мікалаеўская брацкая царкваправаслаўны храм горада Брэста. Помнік архітэктуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква пабудавана ў 1904-06 гадах з цэглы на месцы мураванага кафедральнага Мікалаеўскага сабора, у якім у 1596 годзе была прынята Берасцейская унія. Праект, верагодна, створаны гродзенскім губернскім архітэктарам І.К.Плотнікавым; у 1895-96 гадах разглядаўся губернатарствам. Будаўніцтва вялося на ахвяраванні маракоў і афіцэраў — удзельнікаў руска-японскай вайны, якія лічылі Свяціцеля Мікалая сваім заступнікам, і на сродкі брацтва ў гонар Свяціцеля Мікалая і Афанасія, прападобнага ігумена Брэсцкага. Пасля Вялікай Айчыннай вайны да 1991 года ў будынку размяшчалася сховішча Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. Царква адноўлена ў 1996 годзе на ахвяраванні прыхаджан і гарадскіх прадпрыемстваў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны фасад

Крыжова-купальны храм вырашаны ў руска-візантыйскім стылі з элементамі маскоўскага царкоўнага дойлідства 17 стагоддзя. У падоўжана-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе 8-гранная званіца з адкрытым верхнім ярусам-звонам, завершаным высокім шатром з макаўкай. Званіца аб'яднана з цэнтральным 2-ярусным аб'ёмам працяглай трапезнай, падзеленай радамі арачных аконных праёмаў на 2 ярусы. Кубападобны аб'ём сяродкрыжжа завершаны маляўнічым 5-купаллем. З усходняга боку да цэнтральнага аб'ёму далучаецца 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны ўваход падкрэслены манументальнай паперцю ў выглядзе 3-пралётных вісячых аркатур і з высокім 2-гранным шчытом на магутных слупах. Аналагічна, але ў меншым маштабе, вырашаны вуглавыя ўваходы цэнтральнага аб'ёму. Рознавялікія арачныя аконныя праёмы аформлены плоскаснымі ліштвамі, філёнгамі. У дэкоры выкарыстаны формы старажытнарускага дойлідства: какошнікі, кілепадобныя аркі, філёнгавыя лапаткі, квадратныя разеткі, бочкападобныя фігурныя калонкі, зубчастыя фрызы.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры скляпенні пакрыты роспісам. Апсіда вылучана 3-ярусным драўляным іканастасам. У храме захоўваюцца абраз Міколы Цудатворцы (у алтары). мошчы велікамучаніка Афанасія Філіповіча. Сярод культавых рэліктаў — частка дрэва Крыжа Жыватворнага Гасподня, на якім быў распяты Ісус, мошчаў Свяціцеля і Цудатворцы Чарнігаўскага Феадосія і інш. Асабліва шануецца Святое Укрыжаванне з часткай каменю з Галгофы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свята-Мікалаеўская брацкая царква, Брэст // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2001. – С. 26.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]