Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак (Брэст)
Славутасць | |
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак | |
---|---|
![]() Абмеры, 1835 г. | |
52°05′05″ пн. ш. 23°39′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Ордэнская прыналежнасць | брыгіткі |
Дата заснавання | 1623 |
Будаўніцтва | 1751 |
Стан | знішчаны |
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак — каталіцкі культавы комплекс, які існаваў y 1623—1830 гадах у паўночным прадмесці Брэста Пяскі[1].


Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Напачатку быў драўляны. Мураваны касцёл Дабравешчання Марыі асвячоны ў 1751; адначасова пабудаваны 2-павярховы кляштарны корпус, які застаўся незакончаным[1].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе касцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Пры пабудове Брэсцкай крэпасці кляштар быў зачынены, y ім размяшчалася арыштанцкая рота[1]. Пазней касцёл часткова зруйнавалі.
Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады зруйнавалі рэшткі касцёла і кляштара.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Увенчаны 8-граннай вежай храм меў незвычайны для беларускай архітэктуры авальны план з асобнай капліцай для манашак. Інтэр’ер быў аздоблены стукавай лепкай і 11 разьбянымі алтарамі. Існавалі гаспадарчыя будынкі: стайні, хлявы, свірны, карэтнік і інш. Да іх прымыкалі сад і агарод[1].
Уся тэрыторыя была абнесена мурам[1].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Старыя здымкі
-
1931 г.
-
1936 г.
-
да 1939 г.
Зноскі
- ↑ а б в г д Брэсцкі кляштар брыгітак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брэсцкі кляштар брыгітак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 209—210.