Перайсці да зместу

Трубчэўск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Трубеж)
Горад
Трубчэўск
руск.: Трубчевск
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
975
Плошча
  • 14 км²
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
  • 13 287 чал. (2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
48352
Паштовыя індэксы
242220
Аўтамабільны код
32
Трубчэўск на карце Расіі ±
Трубчэўск (Расія)
Трубчэўск
Трубчэўск (Бранская вобласць)
Трубчэўск

Трубчэўск (руск.: Трубчевск) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Трубчэўскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва 16,1 тыс. чалавек (2005).

Горад на рацэ Дзясне (прытоку Дняпра), за 94 км на паўднёвы захад ад Бранска.

Горад узнік на аснове паселішча IX—XI стст. Першапачатковае паселішча размяшчалася за 10 км ніжэй па цячэнні Дзясны, побач сучаснай вёскі Кветунь. З XII ст. — на цяперашнім месцы, цэнтр удзельнага княства. У 1164—1500 цэнтр Трубчэўскага княства. У 2-й пал. XII ст. пашырыўся, да дзядзінца прымыкаў трохкутны ў плане вакольны горад, дзе быў узведзены каменны храм. Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1185 г. як Трубецк. У крыніцах называецца Трубеч, Трубчэск або Трубежск.

У 1240 годзе захоплены татарамі. У 1356 годзе захоплены вялікім князем літоўскім Альгердам і аддадзены ва ўдзел свайму сыну Дзмітрыю Альгердавічу, родапачынальніку князёў Трубяцкіх. Захоплены Вялікім княствам Маскоўскім падчас вайны 1500—1503 гадоў.

У час Лівонскай вайны (1558-83) спустошаны атрадам князем М. А. Вішнявецкага ў 1581 годзе. У 1580-х гадах узведзены новыя ўмацаванні. У Смутны час у 1609 годзе падараваны Лжэдзмітрыем II сандамірскаму ваяводзе Ю. Мнішэку. паводле Дэўлінскага перамір’я 1618 года адышоў да Рэчы Паспалітай. У снежні 1632 заняты рускімі войскамі ў ходзе руска-польскай вайны 1632-34 гадоў, паводле Палянаўскага міру (1634) застаўся ў складзе Рэчы Паспалітай. Падчас межавання мяжы, па дадатковым пратаколе ад 18(28) кастрычніка 1644 года, горад быў перададзены Рускай дзяржаве.

У 1659 г. пабудаваны новыя дрэва-земляныя ўмацаванні. З 1660 г. належаў князю А. М. Трубяцкому. З кан. 17 — пач. 18 стст. у Трубчэўску і павеце развівалася прамысловасць (жалезаробны, шкляныя заводы, у 2-й пал. 18 ст. — бровары і інш.). Паветовы горад Кіеўскай губерні (1708-19), Сеўскай правінцыі Кіеўскай (1719-27) і Белгародскай (1727-78) губерняў, Арлоўскай губерні (1778—1920; да 1796 — Арлоўскае намесніцтва). У вайну 1812 года з’яўляўся базай па нарыхтоўцы правіянту для расійскай арміі.

Савецкая ўлада ўстаноўлена 2(15) студзеня 1918 года. Паветовы горад (1920-24) і валасны цэнтр Почапскага павета (1924-29) Бранскай губерні. Раённы цэнтр Бранскай акругі Заходняй вобласці (1929-30), Заходняй вобласці (1930-37), Арлоўскай вобласці (1937-44). У Вялікую Айчынную вайну на захад ад Трубчэўска 29 жніўня — 5 верасня 1941 года адбылася адна з найбуйнейшых сустрэчных танкавых бітваў пачатковага этапу вайны. Акупіраваны германскімі войскамі 9.10.1941, быў моцна разбураны. Вызвалены савецкімі войскамі 18 верасня 1943 года падчас Бранскай наступальнай аперацыі. Раённы цэнтр Бранскай вобласці (1944-63, з 1964).

Перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны.

  • АТ «Неруса»
  • «Аграпрамвалакно»
  • ДУ «Трубчэўскае лясніцтва»
  • АТ «Трубчэўская мануфактура»
  • АТ «Хлеб»
  • АТ «Дзяснянскія сыры»
  • ЗАТ «Дзяснянскі харчкамбінат»
  • Трубчэўскі політэхнічны тэхнікум.
  • Трубчэўскі аграрны каледж.
  • Трубчэўскі педагагічны каледж.
  • Сярэднія школы № 1,2
  • Гімназія № 1
  • Прафесійны ліцэй № 1
Троіцкі сабор.
  • Троіцкі сабор (1784–92, на фун­да­мен­тах сабо­ра 12 ст.).
  • Помнік 1000-годдзю Трубчэўска з фігу­рай Бая­на (1975).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]