Уборкі (прадмесце)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f0/Miensk%2C_Uborki%2C_Novazachara%C5%ADskaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%A3%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281941-43%29.jpg/220px-Miensk%2C_Uborki%2C_Novazachara%C5%ADskaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%A3%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281941-43%29.jpg)
Убо́ркі, прадмесце Убо́ркі — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная на поўдзень ад Віленскага вакзала (цяперашні Мінск-Пасажырскі) абапал палатна Маскоўска-Брэсцкай чыгункі і далей да скрыжавання Новазахар’еўскай (Маскоўскай вуліцы) і Койданаўскага шляху.
Гістарычныя Уборкі — раён сучасных вуліц Магілёўскай — Вакзальнай — Рабкораўскай — Талстога і іншых. Гэтыя вуліцы паўсталі ў канцы XIX — пачатку XX ст. у сувязі з пракладкай чыгуначнай лініі і будаўніцтвам двух вакзалаў[1].
На захадзе ад Уборак месцяцца Грушаўка і Добрыя Мыслі, на поўначы — Пляшчанка, на ўсходзе — Ляхаўка, на паўднёвым усходзе — прадмесце Серабранскія Млыны, на поўдні — Сенажаны[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/Miensk%2C_Uborki%2C_Novazachara%C5%ADskaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%A3%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28M._Nappelbaum%2C_1901%29_%282%29.jpg/220px-Miensk%2C_Uborki%2C_Novazachara%C5%ADskaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%A3%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28M._Nappelbaum%2C_1901%29_%282%29.jpg)
Прадмесце пачало актыўна забудоўвацца ў 1870-я гады ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі. Паблізу знаходзіўся Немаршанскі гай, які разам з вялікім Ляхаўскім гаем, паводле беларускага падарожніка і краязнаўцы Паўла Шпілеўскага, быў слаўны сваімі маёўкамі (майскімі гуляннямі)[3]. Мяркуецца, што менавіта адсюль і пайшла назва ўрочышча «Боркі» або «Уборкі», што значыць каля бору, лесу[4].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Miensk%2C_Uborki._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%A3%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96_%281897%29.jpg/220px-Miensk%2C_Uborki._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%A3%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96_%281897%29.jpg)
У пачатку XX ст. Уборкі ўваходзілі ў чацвертую паліцэйскую часць горада. Паміж чыгункамі ва Уборках праходзілі Вакзальная (захавалася яе траса), Малагеоргіеўская (Талстога), 2-я Сяргееўская (Рабкораўская). Сёння можна ўбачыць кавалкі вуліц прадмесця і за чыгункамі: гэта — вуліцы Прыгожая, Слонімская, Барысаўская (Студэнцкая).[5]
Прадмесце вельмі хутка забудоўвалася, і гарадскія ўлады не паспявалі правяраць адпаведнасць новых будынкаў і вулачак праектнаму плану. У выніку чаго з’явіліся пэўныя праблемы з праездам па тэрыторыі раёна[4].
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Да нашага часу гарадскія ўлады знеслі бальшыню драўляных будынкаў, аднак захаваліся асобныя пабудовы канца XIX — пачатку XX стст. Тапонім Уборкі ніяк не пазначаны на сучаснай карце Мінска, арыенцірамі межаў колішняга прадмесця з’яўляюцца сучасныя вуліцы Талстога, Маскоўская і Магілёўская[6].
Старыя адрасы
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/Miensk_Vilenski%2C_Uborki._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA_%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%2C_%D0%A3%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96_%281918%29.jpg/220px-Miensk_Vilenski%2C_Uborki._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA_%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%2C_%D0%A3%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96_%281918%29.jpg)
- Вакзальная 7. Склад газы манапалістычнага аб’яднання «Нобель». Месціўся за чыгуначнымі рэйкамі насупраць Віленскага вакзала. Дакладнае месцазнаходжанне не высветленае.
- Вакзальная 10. Кіраванне каменданта. Будынак стаяў за чыгуначнымі рэйкамі, насупраць Віленскага вакзала. Побач з ім знаходзіўся зборны пункт навабранцаў, адкуль салдат па чыгунцы перавозілі да месца будучай службы.
- Малагеоргіеўская, 12, дом Рэдзькі. У гэтым драўляным будынку з 1915 па 1918 гады жыў Змітрок Бядуля. Тут жа, у пісьменніка, у верасні 1916 года пасяліўся Максім Багдановіч. Будынак захаваўся і пэўны час стаяў на сваім ранейшым месцы, у сярэдзіне 1980-х быў перанесены на Рабкораўскі завулак.
- Маскоўская 9, дом Дунера. Пецярбургская фатаграфія «Эскандэр». Працавала з 1891 года. Знаходзілася злева ад чыгуначнага шляхаправоду, паблізу цяперашняга Заходняга моста насупраць Дабрамысленскага завулка[7].
Зноскі
- ↑ Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
- ↑ «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
- ↑ Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому края. Мн., 1992 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 468
- ↑ а б Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 228
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.
- ↑ Лакотка А.І. Сілуэты старога Мінска. Нарысы драўлянай архітэктуры. Мінск, Полымя, 1991. С. 70
- ↑ Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачат XX стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.
- Лакотка А.І. Сілуэты старога Мінска. Нарысы драўлянай архітэктуры. Мінск, Полымя, 1991.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с ISBN 985-11-0344-6.
- Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века(недаступная спасылка) // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прадмесце Уборкі Архівавана 29 жніўня 2008. (руск.)