Удзельнік:Plaga med/Саамскія мовы
саамская моўная група | |
---|---|
Таксон | — |
Арэал | — |
Колькасць носьбітаў | Прыблізна 20 000 — 30 000 чалавек |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | ??? |
Склад | |
— | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | — |
Саа́мскія мовы — група роднасных моў у складзе фіна-волжскай групы фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям’і[1], на якіх размаўляюць саамы. Нярэдка саамскія мовы вылучаюць асобнай групай сярод фіна-пермскіх (фіна-пермскія мовы — усе фіна-ўгорскія мовы за выключэннем вугорскай, мансійскай і хантыйскай моў). Распаўсюджаныя на тэрыторыях традыцыйнага пражывання саамаў: Фінмарк, паўночныя лэны Швецыі, фінская правінцыя Ляпландыя, Мурманская вобласць Расіі.
На саамскіх мовах увогуле размаўляе прыкладна 25 000 чалавек[2] з агульнай колькасці саамаў, што складае прыкладна 80 000 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Протасаамская мова паводле меркаванняў навукоўцаў сфармавалася ў перыяд ад 1000 да 700 да н. э. у раёне Фінскага заліву шляхам вылучэння протасаамскіх гаворак з ранейшае фіна-саамскае протамовы[3]. У часы Жалезнага веку носьбіты протасаамскае мовы прайшлі на захад і поўнач Скандынавіі, асіміляваўшы мясцовае палеаеўрапейскае насельніцтва.
Пазней протасаамская мова падзялілася на 12 саамскіх моў. Гэта было выклікана вялікімі бязлюднымі прасторамі, на якіх пражывалі саамы, і якія фізычна вельмі істотна падзялялі саамаў адзін ад аднаго, таксама адной з прычынаў былі дзяржаўныя межы, што падзяляюць саамаў амаль тысячагоддзе.
Адсутнасць уласнай дзяржаўнасці, агульнай нацыянальнай самасьвядомасці і культурная перавага моў дзяржавы, якія кіравалі саамскімі землямі, не маглі не паўплываць на моўную асіміляцыю саамаў. Напрыклад, у 18 стагоддзі ў рэгіёне Кайнуў вымерла кайнуў-саамская мова, у 19 стагоддзі — кемі-саамская, у 2003 — акала-саамская мова.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Саамскія мовы знаходзяцца ўнутры фіна-валжанскай групы фіна-пермскае падгаліны фіна-ўгорскае галіны ўральскіх моў. Найбольш блізкімі да саамскіх моў з’яўляюцца прыбалтыйска-фінскія мовы, але некаторымі навукоўцамі гэтая блізкасць аспрэчваецца[4].
Унутры саамскія мовы падзяляюцца на дзве групоўкі: заходнюю і ўсходнюю, падзяляючыся на асобныя мовы. Некаторыя блізкія геаграфічна саамскія мовы ўтвараюць дыялектны кантынуўм, у якім дзве мовы могуць быць адносна зразумелымі носьбітам дзвюх моў. Але і існуюць рэзкія і адметныя моўныя межы, у прыватнасці паміж інары-саамскай, скольцкай саамскай і паўночнасаамскай, носьбіты якіх не могуць зразумець адзін аднаго без адпаведнае падрыхтоўкі. На думку лінгвістаў, такой адметнасці спрыяла даволі істотная геаграфічная ізаляванасць саамаў адзін ад аднаго і слабыя міжсупольныя кантакты.
Варта адзначыць, што нярэдка ў расійскай лінгвістычнай практыцы гаворка аб саамскіх мовах вядзецца як аб адзінай саамскай мове з роўнапраўнымі дыялектнымі варыянтамі[5][6][7].
Калі паказваць схематычна, то класіфікацыя саамскіх моў адносна ўральскіх выглядае наступным чынам:
- Уральскія мовы
Асноўная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Агульныя ўласцівасці ў фанетыцы:
- розная ступень працягласці галосных і зычных,
- пашыранасць зычных фанемаў,
- чаргаванне галосных паводле якасці, зычных — паводле якасці і колькасці.
У марфалёгіі ёсць парны лік (у большасці моў).
У сынтаксісе адсутнічае дапасаванне?! прыметнікаў-азначэнняў з назоўнікамі ў ліку і склоне?![8].
Пісьмовасць
[правіць | правіць зыходнік]Першае ўжыванне пісьмовасці ў саамскіх мовах фіксуецца ў 17 стагоддзі — гэта быў пераклад швэдскае Бібліі на ўмэ-саамскую мову. У 18 стагоддзі з’яўляецца лацінская пісьмовасць у нарвэскіх саамаў, у 19 стагоддзі — у фінскіх. У 1978 годзе была створаная камісія, якая выпрацавала для паўночных замежных саамскіх моў адзіную артаграфію. Вядзецца навучанне мове ў пачатковых школах.
У Расійскай імперыі для кольскіх саамаў у 1880—1890-я гады выдаваліся кнігі на кірылічнай аснове. Першым досьведам ужывання стаў пераклад Эвангелля ад Мацьвея на скольцкую саамскую мову ў 1884 годзе, які быў зроблены расійскім сьвятаром Канстанцінам Шчаколдзіным [заўв 3]. Напрыканцы гэтага ж стагоддзя з’явілася кірылічная пісьмовасць у кільдзінскіх саамаў.
Інары-саамская мова
[правіць | правіць зыходнік]Носьбіты інары-саамскае мовы карыстаюцца лацінскім алфавітам. Гэты алфавіт атрымаў афіцыйны статус у 1996 годзе.
Выгляд інары-саамскага алфавіту.
А а | Â â | B b | С с | Č č | D d | Đ đ | Е е |
F f | G g | H h | I i | J j | K k | L l | M m |
N n | O o | P p | R r | S s | Š š | T t | U u |
V v | Y y | Z z | Ž ž | Ä ä | Á á |
У сучаснай інары-саамскай мове гукі, якія абазначаюцца літарамі ä і á, вымаўляюцца аднолькава. Аднак ёсць размежаванні стасоўна ўжытку гэтых літараў: ä ўжываецца ў першым складзе слова, калі ў другім складзе ёсць літары е або і, у словах з адным коранем і ў дыфтонгу iä. Але літара ä не выкарыстоўваецца ў дыфтонгу uá.
Кайнуў-саамская мова
[правіць | правіць зыходнік]Вымерла ў 18 стагоддзі і пісьмовасці не мела.
Кемі-саамская мова
[правіць | правіць зыходнік]Вымерла ў 19 стагоддзі і не мела ўстойлівае пісьмовасці. Швэдскімі навукоўцамі Ёганэсам Шэфэрусам і Якабам Фэльманам пры пісьмовых сьведчаннях мовы (запісы песень, слоўнік) ужываўся швэдскі алфавіт.
Кільдзінская саамская мова
[правіць | правіць зыходнік]Напрыканцы 19 стагоддзя пачалося выданне кнігаў на кільдзінскай саамскай мове кірылічным алфавітам. У 20-х і 30-х гадох 20 стагоддзя кільдзінскія саамы на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі карысталіся лацінскім алфавітам, які ў 1937 годзе быў зноў заменены на кірыліцу. Але навучанне на новым альфабэце не пачалося праз пачатак сталінскіх рэпрэсіяў. Сучасны алфавіт для кільдзінскае саамскае мовы ўведзены ў 1982 годзе.
Сучасны выгляд кільдзінскага саамскага алфавіту[9].
А а | Ӓ ӓ | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё |
Ж ж | З з | Һ һ | И и | Й й | Ҋ ҋ | К к | Л л |
Ӆ ӆ | М м | Ӎ ӎ | Н н | Ӊ ӊ | О о | П п | Р р |
Ҏ ҏ | С с | Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч |
Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь | Ҍ ҍ | Э э | Ӭ ӭ |
Ю ю | Я я |
Луле-саамская мова
[правіць | правіць зыходнік]Луле-саамская мова мае пісьмовасць на аснове лацінскага алфавіту. Луле-саамская артаграфія зацьверджана ў 1983 годзе.
Сучасны выгляд луле-саамскага алфавіту.
А а | Á á | B b | C c | D d | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | Ŋ ŋ |
O o | P p | R r | S s | T t | U u | V v | Å å |
Ä ä |
Паўднёвасаамская мова
[правіць | правіць зыходнік]Мова з’яўляецца адной з шасці саамскіх моў, якая мае афіцыйна зацьверджаную пісьмовасць. Нягледзячы на гэта, літаратуры на паўднёвасаамскай мове існуе вельмі мала. Выдадзены паўднёвасаамска-нарвэскі слоўнік.
Сучасны паўднёвасаамскі алфавіт.
А а | B b | D d | E e | F f | G g | H h | I i |
Ï ï | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
R r | S s | T t | U u | V v | Y y | Æ æ/Ä ä | Ø ø/Ö ö |
Å å |
Літары Æ æ і Ø ø ўжываюцца ў Нарвегіі, Ä ä, Ö ö — у Швецыі, што звязана з калькаваннем з тамтэйшых дзяржаўных моў, нарвэскае і швэдскай.
Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Zz выкарыстоўваюцца пры напісанні словаў замежнага паходжання.
Паўночнасаамская мова
[правіць | правіць зыходнік]Носьбіты паўночнасаамскае мовы выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт.
Артаграфія паўночнасаамскае мовы перажыла даволі шмат істотных змяненняў за ўвесь перыяд свайго існавання. Шмат часоў на тэрыторыі трох краінаў пражывання паўночных саамаў для мовы выкарыстоўваліся тры розных сыстэмы запісу. Але ўжо ў 1979 годзе саамы трох краінаў здолелі дамовіцца аб агульнай панскандынаўскай паўночнасаамскай графіцы.
Усе тры алфавіты бяруць свой пачатак ад даследчыка Расмуса Раска, які пасля абмеркаванняў з Нільсам Вібэ Стокфлэтам апублікаваў сваю працу Ræsonneret lappisk sproglære efter den sprogart, som bruges af fjældlapperne i Porsangerfjorden i Finmarken. Раск лічыў, што саамскі алфавіт мусіць засноўвацца на фанетычнай аснове.
Сучасны выгляд паўночнасаамскага алфавіта.
А а | Á á | B b | C c | Č č | D d | Đ đ | E e |
F f | G g | H h | I i | J j | K k | L l | M m |
N n | Ŋ ŋ | O o | P p | R r | S s | Š š | T t |
Ŧ ŧ | U u | V v | Z z | Ž ž |
Пітэ-саамская мова
[правіць | правіць зыходнік]Не мае пісьмовасці. У лінгвістычных мэтах выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт.
Скольцкая саамская мова
[правіць | правіць зыходнік]Першым алфавітам, які ўжываўся ў скольцкай саамскай, была кірыліца. У 1884 годзе расійскім сьвятаром Канстанцінам Шчаколдзіным быў выдадзены пераклад на гэтую мову Эвангелля ад Мацьвея, таксама ім быў выдадзены скольцкі саамскі лемантар.
У 20 стагоддзі ў скольцкім асяроддзі з’яўляецца лацінскі алфавіт. Гэты алфавіт атрымаў афіцыйны статус у 1973 годзе[10].
Сучасны выгляд скольцкага саамскага алфавіту.
А а | Â â | B b | C c | Č č | Ʒ ʒ | Ǯ ǯ | D d |
Đ đ | E e | F f | G g | Ǧ ǧ | Ǥ ǥ | H h | I i |
J j | K k | Ǩ ǩ | L l | M m | N n | Ŋ ŋ | O o |
Õ õ | P p | R r | S s | Š š | T t | U u | V v |
Z z | Ž ž | Å å | Ä ä | ˊ |
Літары Qq, Ww, Xx, Yy, Öö выкарыстоўваюцца толькі ў запазычаннях. Перад падвоенымі зычнымі з’яўляецца кароткае аглушэнне, якое пры пісьме не паказваецца. Таксама не паказваюцца ўстаўныя галосныя, таму што яны не з’яўляюцца фанематычнымі ці складовымі.
Умэ-саамская мова
[правіць | правіць зыходнік]27 красавіка 2010 году Радай саамскае мовы была зацьверджана уме-саамская артаграфія. Носьбіты мовы ўжываюць лацінскі алфавіт.
Церская саамская мова
[правіць | правіць зыходнік]Церская саамская мова не мае стандартызаванае пісьмовасці, але некаторыя энтузіясты, што займаюцца развіццём Вікіпэдыі на гэтай мове, ужываюць лацінскі саамскі алфавіт.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]На саамскіх мовах размаўляюць у Ляпландыі — міждзяржаўным гістарычным рэгіёне, які займае поўнач Нарвегіі, Фінляндыі, Швецыі і Кольскую паўвыспу Расіі. Межы паміж мовамі не супадаюць з палітыка-адміністрацыйнымі межамі чатырох дзяржаваў: напрыклад, носьбіты паўночнасаамскае мовы пражываюць у Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі, скольцкае саамскае — у Расіі і Фінляндыі.
У Сярэднявеччы і раннія перыяды Новага часу носьбіты саамскіх моў пражывалі даволі далёка на поўдзень ад Ляпландыі (рэгіён, які зараз атаясамляецца ў людзей з саамскай радзімай), займаючы цэнтральную Нарвегію і Швецыю, цэнтральныя і паўднёвыя часткі Фінляндыі і Карэліі. Але тамтэйшыя саамы асіміляваліся. Аб ранейшай саамскай прысутнасці сьведчыць велізарная колькасць саамскіх тапонімаў і запазычанняў у фінскай і карэльскай мовах.
Граматычнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Фаналогія
[правіць | правіць зыходнік]Фанетыка і фаналёгія саамскіх моў адрозніваецца дастатковай складанасцю: прысутныя даўгія і кароткія галосныя і зычныя, дыфтонгі і трыфтонгі; сыстэма чаргаванняў галосных і зычных (у якіх адрозніваецца некалькі ступеняў колькасці і якасці гукаў) адыгравае марфалагічную ролю; націск падае на першы склад, другараднае — на наступныя няцотныя склады (але не на апошні); даволі шматлікія абмежаванні на ўжыванне фанем.
У адрозненне ад асноўнай масы фіна-ўгорскіх моў, утварэнне граматычных формаў і вытворных словаў у значна большай ступені спалучаецца з моцна развітай флексіяі асновы (або ўнутранай флексіі), то бок выразам граматычных значэнняў шляхам рэгулярных чаргаванняў галосных і зычных гукаў асновы слова ў парадыгматычным шэрагу.
Імя
[правіць | правіць зыходнік]Да граматычных асаблівасцяў адносіцца наяўнасць у большасці моў парнага ліку. Род адсутнічае. У сынтаксісе, у адрозненне ад прыбалтыйска-фінскіх моў, адсутнічае дапасаванне прыметнікаў-азначэнняў з назоўнікамі ў ліку і склоне.
У саамскіх мовах звычайна маецца 8 склонаў:
- назоўны (намінатыў)
- родны (генітыў)
- вінавальны (акузатыў)
- выяўленчы (эсіў)
- мясцовы (інэсіў-элятыў)
- давальна-накіроўчы (датыў-ілятыў)
- пазбаўляльны (абэсіў)
- сумесны (камітатыў).
Склонавыя значэнні выражаюцца не толькі склонамі, але і паслялогамі і прыназоўнікамі. Акрамя асноўнага ёсць асабіста-прыналежнае скланенне.
Дзеяслоў
[правіць | правіць зыходнік]Дзеяслоў мае чатыры часы і чатыры лады, сцьвярджальнае і адмоўнае спражэнні. Неасабовыя дзеяслоўныя формы выражаныя інфінітывам, дзеепрыметнікамі, дзеепрыслоўямі і аддзеяслоўнымі назоўнікамі.
Сынтаксіс
[правіць | правіць зыходнік]Для сынтаксісу характэрная бяззлучнікавая сувязь, пры якой часовая, прычынная, умоўная, паслядоўная і т. п. залежнасці паміж сказамі выяўляюцца шляхам паслядоўнага пералічэння простых сказаў. Парадак словаў адносна вольны. Азначэнні папярэднічаюць азначанаму слову, характэрнае ўжыванне двух назоўнікаў у намінатыве, што адпавядае азначальнай канструкцыі.
Лексыка
[правіць | правіць зыходнік]У лексыцы адзначаюцца запазычанні з прыбалтыйска-фінскіх, расійскай, самадыйскіх і германскіх моў. Частка лексыкі саамскіх моў не мае аналягаў у іншых фіна-ўгорскіх мовах.
Слоўнік найбольш ужываных слоў
[правіць | правіць зыходнік]Ніжэй знаходзіцца невялікі слоўнік найбольш ужывальнай паўночна-саамскай лексыкі з беларускімі адпаведнікамі:
Паўночна-саамскае слова | Беларускі пераклад |
---|---|
eana | зямля |
albmi | неба |
čáhci | вада |
dolla | вагонь |
olmmái | мужчына |
nisson | жонка |
borrat | есці |
juhkat | піць |
stuoris | вялікі |
uhcci | маленькі |
idja | ноч |
beaivi | дзень |
mánnu | месяц |
beaivváš | Сонца |
biegga | вецер |
muohta | сьнег |
várri | гара |
vuovdi | лес |
johka | узбярэжжа |
mearra | мора |
guolli | рыба |
fanas | човен |
boazu | алень |
mohtorgielká | сьнегаход |
beana | сабака |
dállu | дом, хутар |
goahti | намёт |
bearaš | сям’я |
čearda | народ, група людзей |
siida | пасёлак, грамада́ |
Грамадскае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Саамскія мовы маюць афіцыйны статус у некаторых муніцыпалітэтах Фінляндыі[11], а таксама ў некаторых паўночных камунах Нарвегіі і Швецыі.
Краіна | Тэрытарыяльная адзінка | Мова |
---|---|---|
Фінляндыя | Муніцыпалітэт Інары | Скольцкая саамская, інары-саамская, паўночнасаамская |
Фінляндыя | Муніцыпалітэты Саданкюля, Утс’ёкі, Энантэкіё | Паўночнасаамская |
Нарвегія | Камуна Сноса | Паўднёвасаамская мова |
Нарвегія | Камуны Карас’ёк, Кёўтукейну, Коф’ярд, Ляванген, Нэсэбю, Порсангер, Тана | Паўночнасаамская |
Нарвегія | Фюльке Нурлан | Луле-саамская мова |
Швецыя | Камуны Ар’еплюг, Еліварэ, Ёкмок, Кіруна | Паўночнасаамская мова |
Саамскія мовы выкладаюцца ў дзіцячых садках, школах і некаторых ВНУ Нарвегіі, Фінляндыі ды Швецыі, у Расіі такое выкладанне не вядзецца. У Фінляндыі існуе практыка г. зв. «моўных гнёздаў», калі адна з саамскіх моў з’яўляюцца не толькі мовай выкладання, але і мовай размоў ва ўстанове. У Фінляндыі маецца магчымасць здаваць адну з трох саамскіх моў у якасці замежнае пры дзяржаўных іспытах перад ВНУ. У Мурманскім дзяржаўным гуманітарным унівэрсытэце плянуецца вывучэнне кільдзінскае саамскае мовы.
У трох краінах выходзяць СМІ на паўночнаамскай мове, вядзецца радыёвяшчанне. На тэрыторыі Швецыі, Нарвегіі і Фінляндыі паказваецца прадукт тэлевізійных карпарацыяў трох краінаў — навінавая праграма «Ođđasat» . У Нарвегіі выходзіць штодзённая газэта па-паўночнасаамску — Ávvir . Існуе раздзел Вікіпэдыі на паўночнасаамскай мове.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гіпатэтычна
- ↑ Гіпатэтычна
- ↑ У 1933 годзе для кольскіх саамаў быў зацьверджаны новы алфавіт на аснове лацінкі, які распрацоўваўся з 1926 году. У 1937 годзе ён быў заменены на кірылічны, быў апублікаваны новы буквар, але ў тым жа годзе выкладанне на саамскіх мовах ў школах спынілася. Новы варыянт кірылічнай пісьмовасці для кольскіх саамаў быў уведзены ў буквары А. А. Антонавай у 1982 годзе; таксама былі выдадзеныя і іншыя кнігі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Паводле звестак з Вялікай савецкай энцыкляпэдыі
- ↑ Sámi languages. Omniglot. (англ.)
- ↑ Korhonen, Mikko 1981: Johdatus lapin kielen historiaan. Suomalaisen kirjallisuuden seuran toimituksia ; 370. Helsinki, 1981
- ↑ T. Salminen. Problems in the taxonomy of the Uralic languages in the light of modern comparative studies. Kuznecova Festschrift (англ.)
- ↑ Проблема выбора | Культура | «Вечерний Мурманск»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Саамские языки | Энциклопедия Кругосвет(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Саамский язык // Литературная энциклопедия. Т. 10. — 1937 (текст) (руск.)
- ↑ Саамская мова // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2002. — Т. 14. — С. 43. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5.
- ↑ Мовы народаў Расіі ў інтэрнэце — алфавіт саамскае мовы (кільдзінскі дыялект) (руск.)
- ↑ Koltansaamen kieli ja ortografia sekä omakielinen kirjallisuus (фін.)
- ↑ Suomen perustuslaki 11.6.1999/731 (фін.)
Вонкавыя спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Татьяна Павловна Леонтьева. Лингвистические исследования саамского языка в книжной коллекции МГОУНБ. Портал «Финно-угорские библиотеки России» (руск.)
- Álgu database (фін.)
- Sámi Language Act (англ.)
- Sámedikki giellastivra (нарв.) — Саамскі моўны дэпартамэнт пры Нарвэскім саамскім парлямэнце
- Sámi language technology pages (англ.), (руск.), (нарв.)
- The Sami language — a historical mystery (англ.)
- Oddasat — nyheter på samisk 13.04.2012(недаступная спасылка) (нарв.)
- Sámi Language Act (англ.)
- Кільдзінскі саамскі слоўнік Рымы Куруч (руск.)
- Kildin Saami Vocabulary by Michael Rießler (англ.)
- Kola Saami Documentation Project (KSDP) Куэлнэгк нёарк са̄мь кӣлэ кӣлтидтӭй я о̄ллмэ я̄л уххцей документация (руск.)
- Northern Sámi — Inari Sámi — Skolt Sámi — English dictionary (англ.)
- En kurs i lulesamiska för nybörjare och för dig som vill friska upp dina kunskaper i språket (шведск.)
- Lulesamisk grammatikk (нарв.)