Перайсці да зместу

Тузін Гітоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:50, 21 лістапада 2023, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.5)
Тузін Гітоў
Лагатып інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў».
Лагатып інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў».
URL tuzin.by
Камерцыйны Не
Тып сайта СМІ
Рэгістрацыя Ёсць, не абавязковая
Мова(-ы) Беларуская
Размяшчэнне сервера Беларусь
Уладальнік Анатоль Лазар (2003-2010), Сяргей Будкін (з 2010)
Аўтар Сяргей Будкін, Вецер Механічны, Аляксей Мінчонак
Пачатак працы 12 кастрычніка 2003

Тузін Гітоў — інтэрнэт-партал, створаны ў 2003 годзе і прысвечаны беларускай музыцы[1].

Праект мае на мэце прапагандаваць музыку, створаную на Беларусі, заахвочваць да праслухоўвання беларускіх твораў як мага большую колькасць людзей[2]. Партал «Тузін Гітоў» з’яўляецца прыватным некамерцыйным беларускамоўным сеткавым выданнем, самастойна вызначае сваю інфармацыйную палітыку, характар і змест інфармацыі, рэкламы, аўдыё- і відэа-матэрыялаў. На 2009 год меў больш за 50 тыс. штомесячных наведнікаў, якія спампоўвалі больш за 80 тыс. песняў[3].

Гісторыя

«Тузін Гітоў» распачаў працу ў Сеціве 12 кастрычніка 2003[4]. Сайт некалькі разоў мяняў свой адрас. Першапачаткова ён знаходзіўся па адрасе music.fromby.net. Пазней адрас змяніўся на tuzin.fm[5], але праз цяжкасці з даменам перамясціўся на tuzinfm.by[6]. З мая 2017 года партал даступны і на tuzin.by. Бэк-каталог артыкулаў прадстаўлен на mpby.ru Архівавана 2 кастрычніка 2019..

У 2004 годзе сумесна з Беларускім калегіюмам выдаў кнігу «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» з апісаннем 20 музычных альбомаў 1970—1990-х гадоў[7].

З 2004 года выпускае радыёперадачу свайго гіт-парада пад назвай «Радыё Тузін», якую вядзе саліст гурта «Палац» Алег Хаменка. Ад пачатку перадача выходзіла на Радыё «Рокс» (Мінск), з 2005 года — на Радыё «Мінск», з 2006 г. — на Радыё «Рацыя» (Беласток)[8]. У 2005—2011 гадах штогод выпускаў складанку з 12 песняў-пераможцаў свайго сеціўнага гіт-параду пад назовам «Прэм’ер Тузін» (2005[9][10], 2006, 2007, 2008[11], 2009, 2011). У 2005—2007 гадах браў удзел у ладжанні цырымоніі ўзнагароджання найлепшых музыкаў краіны «Рок-каранацыя»[12]. 16 сакавіка 2006 года ў Вільні (Літва) правёў канцэрт «Рок-рэвалюцыя» з удзелам гурта N.R.M. У 2006 годзе разам з выдавецтвам VoliaMusic выдаў складанку «Песьні свабоды». 3 лістапада 2007 года зладзіў у мінскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены канцэрт памяці паэта Анатоля Сыса для збору сродкаў яму на помнік[13]. 31 жніўня 2008 года аднавіў у Мінску пасля 12-гадовага перапынку музычны фэстываль «Рок па вакацыях». 23 мая 2009 года на лётнішчы Баравая (Мінскі раён) браў удзел у фестывалі «Bela Music», які ладзіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У 2009 і 2011 гадах разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» выдаў музычныя кружэлкі «Тузін. Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» з перакладзенымі на беларускую мову песнямі іншамоўных выканаўцаў. У 2011—2012 гадах ладзіў акустычныя канцэрты «Тузін. Unplugged» з удзелам беларускіх рок-выканаўцаў[14]. У 2012—2013 гадах правёў шэраг канцэртаў «Жывы Тузін». У 2012 годзе сумесна з радыё «Рацыя» (Беласток) выдаў аўдыёкнігу Сяржука Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». У 2012—2013 гадах супольна з Беластоцкім тэатрам оперы і філармоніі  (польск.) падрыхтаваў дыск музычнай агучкі класікі беларускага нямога кіно «Тузін. Немаўля»[15]. У чэрвені 2014 года разам з праваабарончым цэнтрам «Вясна» выпусціў складанку песняў «Апошні золак»[16][17][18]. Таксама ў 2014 годзе супольна з фондам «Вяртаньне» правёў конкурс маладых выканаўцаў «Засьпявай.by»[19], чарговы быў распачаты ў 2017 годзе[20].

У якасці працягу «Тузін. Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» новы падобны музычны праект “Global Reload” быў распачаты ў 2014 годзе, сярод удзельнікаў якога адзначыліся Андрэй Макарэвіч і іншыя[21].

Ацэнкі

У інтэрв’ю з заснавальнікам Сяргеем Будкіным у сувязі з першай гадавінай сайта Вольга Самусік з «Музыкальной газеты» зазначыла, што music.fromby.net самы папулярны сярод беларускамоўных інтэрнэт-парталаў[22]. У сваім тэматычным артыкуле 2005 года яна ж назвала Тузін Гітоў «самым запатрабаваным беларускім музычным сайтам»[10]. У справаздачы з вечара з нагоды пяцігоддзя партала Тузін Гітоў быў рэкамендаваны Ганнай Ждановіч з «Белорусов и рынка» ў якасці аднаго «з найбольш буйных рэсурсаў у Інтэрнэце, прысвечаных беларускай музыцы»[23].

У інтэрв’ю «Музыкальной газете» ў 2006 годзе рок-князёўна Руся прызнавала, што партал, які «набраў абароты», – хросны бацька яе гурта «Indiga»[24].

Падчас прэзентацыі складанкі «Прэм’ер Тузін 2007» у 2008 годзе музыка Лявон Вольскі адзначыў, што «Тузін Гітоў» «з’яўляецца адзіным кампетэнтным гіт-парадам Беларусі»[25].

Заснавальнік «Ultra-music.com» Вячаслаў Радзівонаў праз «Будзьма беларусамі!» даў сваю ацэнку партала на яго сямігоддзе: «Унікальная і вельмі своечасовая з’ява. Ён з’явіўся менавіта тады, калі беларускамоўнай музыцы была неабходная падтрымка, магчымасць давесці яе да вялікай аўдыторыі»[26].

Павел Свярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэмій Беларусі на 2013 год пакрытыкаваў партал за тое, што хіт-парад не працаваў цягам года, але пахваліў афлайнавую актыўнасць, «два цудоўных праекта: „Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі“ і „Тузін.Немаўля“»[27].

Створаныя пры ўдзеле партала дыскі

Канцэрты і іншыя праекты

Дзяржаўны ціск

У 2013 годзе брэсцкі канцэрт у падтрымку праекта Тузін.Немаўля быў адменены гарадскімі ўладамі па ідэалагічных прычынах[33].

Узнагароды і намінацыі

  • CD + MP3 «Прэм’ер Тузін 2005» (Рок-каранацыя 2005, «Праект года»)[34]
  • CD + MP3 «Прэм’ер Тузін 2006» (Рок-каранацыя 2006, «Праект года»)[35]
  • Tuzin.fm (фестываль «Рок-кола» 2007, дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху»)
    Дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху»
  • Тузін. Перазагрузка (Рок-каранацыя 2009, «Праект года»)[36]
  • Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (Ultra-Music Awards 2011  (руск.), «Праект года»)[37][38]
  • Серыя канцэртаў «Тузін.Немаўля» (Ultra-Music Awards 2012  (руск.), «Падзея года»)[39]
  • CD + MP3 «Шосты Прэм’ер Тузін» (згодна з дадзенымі лейбла гуказапісу «Vigma», самы прадавальны дыск года)[40]
  • Праект «Радыё Tuzin.fm» (аўтар: Хрысціна Дарапей) (форум «бел.: PR-кветка» (2014), 2-е месца ў камерцыйнай секцыі)[41]
  • Конкурс-праект «Засьпявай» (аўтар: Хрысціна Дарапей) (форум «бел.: PR-кветка» (2015), 1-е месца ў катэгорыі PR-праектаў)[42]
  • Трайны DVD і серыя канцэртаў «Тузін.Немаўля» (аўтары: Сяргей Будкін, Tuzin.fm, Беластоцкі тэатр оперы і філармоніі  (польск.)) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», 2-е месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў)[43]
  • Лагатып «Тузін.Немаўля» (аўтар: студыя Adliga) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», 2-е месца ў катэгорыі лагатыпаў)[43]
  • Афіша да фільма «Прастытутка» проекта «Тузін.Немаўля» (аўтар: Васіліса Паляніна-Календа) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», 3-е месца ў катэгорыі афіш)[43]
  • Дызайн парталу Tuzin.fm (аўтар: студыя Pras.by) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», намінацыя ў катэгорыі вэб-сайтаў)[44]
  • Tuzin.Unplugged (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», намінацыя ў катэгорыі грамадсказначных праектаў)[44]
  • Re:Песьняры (аўтар: Сяргей Будкін) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015», 2-е месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў)[45]
  • Апошні золак (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015», 2-е месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў)[45]
  • Праект «Global Reload» і конкурс «Засьпявай 2.0» (галоўныя падзеі года па версіі Будзьма беларусамі! у катэгорыі «Галоўныя музычныя падзеі года»)[46]
  • «Belsat Music Live» (аўтар: Сяргей Будкін) (The Adami Media Prize-2018, спецыяльная згадка ў катэгорыі «Забаўляльнае тэлебачанне»)[47]

Зноскі

Спасылкі

  1. АА. Дзе шукаць новую беларускую музыку. Спасылкі і ня толькі . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (22 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2019. Праверана 3 красавіка 2020.
  2. Карпицкая, Катерина (2011). "Пациент скорее мёртв, чем жив" (PDF). Read Me(руск.). 2 (2): 28–30. Архівавана з арыгінала (PDF) 15 верасня 2019. Праверана 2019-09-15. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  3. "Тузін Гітоў" выдаў лепшыя песьні 2009 . Experty.by (24 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2019. Праверана 24 верасня 2019.
  4. Замировская, Татьяна; Иващенко, Максим (2005). "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета(руск.) (38). Архівавана з арыгінала 2019-11-03. Праверана 2019-11-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  5. Александров, Алексей. Из потока новостей (руск.). Белорусы и рынок (26 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.
  6. АА. 12 гадоў беларускага року: тузін пытаньняў «Тузіну Гітоў» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (9 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2019. Праверана 5 кастрычніка 2019.
  7. Будкін, Сяргей; Сьвярдлоў, Павал; Жбанкоў, Максім. Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола . Kamunikat.org. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2019. Праверана 24 верасня 2019.
  8. Клещук, Ольга. Музыкальный интернет-портал "Тузін Гітоў" отметил пятилетие (руск.). БелаПАН (28 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.
  9. Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. 222 альбомы беларускага року і ня толькі / Віталь Супрановіч. — Мінск: БМАgroup, 2006. — С. 70-73. — 440 с. — ISBN 000-5673-16-4. Архівавана 14 мая 2021.
  10. а б Самусик, Ольга (2005). "«Тузiн гiтоу» :: Первый сборник -- первая ласточка?". Музыкальная газета(руск.) (40). Архівавана з арыгінала 7 красавіка 2020. Праверана 2020-04-07. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |тип= ігнараваны (даведка)
  11. Котка, Міла; Tarantino. “Тузін Гітоў” адзначыў юбілей канцэртам у “Графіці” (фотарэпартаж) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
  12. Самусик, Ольга (2007). "Сергей Будкин Короны за 2006-й!". Музыкальная газета(руск.) (6). Архівавана з арыгінала 2020-07-10. Праверана 2019-11-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  13. Канцэрт памяці Анатоля Сыса (недаступная спасылка). studfarmat.org (25 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2010. Праверана 25 верасня 2019.
  14. Сямігоддзе партала “Тузін Гітоў” (фотарэпартаж) . Будзьма беларусамі! (27 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 9 снежня 2019.
  15. Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  16. Музычны праект супраць смяротнага пакарання "Апошні золак". Падвоеная прэм'ера TUT . TUT.BY (17 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2019. Праверана 25 верасня 2019.
  17. Малиновский, Илья. "Апошні золак" или возвращение совместных музыкальных проектов (видео) (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
  18. Маліноўскі, Ілля. “Апошні золак” ці вяртанне супольных музычных праектаў (відэа) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
  19. АЗ. «Тузіну» — 15. Як стварыць найбуйнейшы музычны партал Беларусі насуперак усяму . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (12 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2019. Праверана 2 ліпеня 2019.
  20. «Заспявай» пройдзе ў фармаце 4x4 . Новы Час (17 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
  21. Ж., Ганна. Як перазагрузіць свет музыкі з улікам Беларусі . Будзьма беларусамі! (16 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
  22. Самусик, Ольга (2004). "Будкин, Сергей :: Гости из Интернета, или Обо всем помногу". Музыкальная газета(руск.) (23). Архівавана з арыгінала 2020-06-24. Праверана 2020-06-24. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  23. Жданович, Анна. От Интернета до open-air (руск.). Белорусы и рынок (2 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.
  24. Погодина, Людмила (2007). "ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го" [RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006]. Музыкальная газета(руск.) (1). Архівавана з арыгінала 2020-07-27. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  25. Осипчик, Екатерина “Fobia_L”. «Прэм’ер Тузін-2007» — адзіны ці апошні з Магікан? (недаступная спасылка). LiveSound.by (2008). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2008. Праверана 22 лістапада 2019.
  26. Сямігоддзе праекта “Тузін Гітоў”. Інтэрвію з стваральнікамі . Будзьма беларусамі! (15 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 9 снежня 2019.
  27. Свердлов, Павел. Пляски на костях «Рок-каранацыі», или зачем Беларуси шесть музыкальных премий (руск.). KYKY.ORG (31 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  28. Руся. Если бы Мик Джаггер родился в Беларуси, работал бы бухгалтером (руск.). KYKY.ORG (27 чэрвеня 2014). — «Вот сейчас «Тузін гітоў» завершает песняровский трибьют-проект. Приятно прийти на студию и встретиться со всеми»  Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  29. Жданович, Анна. Опыт и молодость "Песняров" (руск.). Белорусы и рынок (17 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  30. Прокопович, Виктория. Отчего в Беларуси нет своей "Грэмми"? (руск.). Завтра твоей страны. TUT.BY (16 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  31. Михно, Ирина. Сценарист Андрей Курейчик и редактор Денис Блищ о главных событиях недели (руск.). kyky.org (8 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2018. Праверана 18 лютага 2020.
  32. а б Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka. Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.). 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.
  33. У Брэсце забаранілі канцэрт праекту «Тузін.Немаўля» . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (13 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  34. Сальнікава, Юнэля. «Рок-каранацыя-2005» . Deutsche Welle (1 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  35. Мицкевич, Юлия; Пульша, Сергей; Меркулова, Фаина. Главная «Рок-корона» уехала в Гомель (руск.). БелаПАН (26 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  36. «Рок-корону-2009» получила группа «Без билета» (руск.). БелаПАН (5 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  37. Броўка, Мікіта. Цырымонія ўзнагароджання і вялікі канцэрт «Ultra Music Awards 2011» прайшлі ў «RE:PUBLIC» . Новы Час (газета) (14 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2019. Праверана 29 чэрвеня 2019.
  38. Кандрацьева, Зарына; Ждановіч, “Tarantino” Аляксандр. Ultra-Music Awards — 2011: “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2” — “Праект года” . Будзьма беларусамі! (12 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2019. Праверана 29 чэрвеня 2019.
  39. Ерчак, Евгений. Награждены победители музыкальной премии Ultra-Music Awards 2012 (руск.)(недаступная спасылка). БелаПАН (24 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  40. "Прэм’ер Тузін 2011" - лидер продаж 2011 года (руск.). Белорусский партизан (19 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  41. VII открытый студенческий форум «PR-кветка-2014» подвел итоги. Проекты-победители коммерческой секции (руск.). Marketing.by (2 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  42. Гран-при студенческого форума "PR-кветка" получила команда Института журналистики БГУ (руск.)(недаступная спасылка). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (28 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2015. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  43. а б в Пераможцы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (26 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  44. а б Шорт-лісты Фестывалю беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! . Будзьма беларусамі! (23 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  45. а б Пераможцы AD.NAK!-2015 . Будзьма беларусамі! (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  46. Галоўныя падзеі года па версіі “Будзьма беларусамі!” . Будзьма беларусамі! (24 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 25 верасня 2019.
  47. ADAMI Media Prize announces Its six winners! (англ.). Adami Media Prize for Cultural Diversity in Eastern Europe. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 25 верасня 2019.