Ілкай Гюндаган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ілкай Гюндаган
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 24 кастрычніка 1990(1990-10-24)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Германія
Рост 180 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Барселона
Нумар 22
Маладзёжныя клубы
1993—1998 Германія Гельзенкірхен-Хеслер 06
1998—1999 Германія Шальке 04
1999—2004 Германія Гельзенкірхен-Хеслер 06
2004—2005 Германія Буэр
2005—2008 Германія Бохум
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Германія Бохум II 2 (1)
2009—2011 Германія Нюрнберг 48 (6)
2011—2016 Германія Барусія (Дортмунд) 105 (10)
2012   Германія Барусія II (Дортмунд) 1 (0)
2016—2023 Англія Манчэстэр Сіці 188 (44)
2023— Іспанія Барселона
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Германія Германія (да 18) 7 (0)
2008—2009 Германія Германія (да 19) 6 (0)
2009—2010 Германія Германія (да 20) 2 (0)
2010—2011 Германія Германія (да 21) 8 (1)
2011— Германія Германія 67 (17)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілкай Гюндаган (ням.: İlkay Gündoğan; нар. 24 кастрычніка 1990, Гельзенкірхен, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Германіі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гюндаган нарадзіўся ў Гельзенкірхене, вядомым клубам «Шальке 04», які лічыцца заклятым ворагам «Барусіі» з Дортмунда. Ва ўзросце 8 гадоў Ілкай перайшоў у школу «Шальке», аднак там не падышоў і адправіўся зваротна. У 2005 годзе на яго звярнулі ўвагу селекцыянеры «Бохума», і Ілкай адправіўся ў іхную акадэмію.

У 2008 годзе Гюндаган скончвае акадэмію і падпісвае кантракт з другой камандай «Бохума», за якую дэбютаваў 13 снежня 2008 года ў госцевым матчы супраць «Айнтрахта» з Трыра. У лютым 2009 года футбалістам зацікавіўся «Нюрнберг», куды Ілкай і перайшоў. Сума трансферу склала 850 тысяч еўра. Дэбютны матч за новую каманду адбыўся 24 сакавіка 2009 года ў матчы 34-га тура Другой Бундэслігі супраць «Мюнхена 1860». Дэбют у Бундэслізе адбыўся для Ілкая 8 жніўня 2009 года, калі ён выйшаў на поле ў асноўным складзе ў хатнім матчы супраць каманды са свайго горада «Шальке 04». Матч завяршыўся паражэннем з лікам 1:2. У хуткім часе Ілкай Гюндаган становіцца ключавым іграком каманды і ў канцы сезону 2010/11, у якім ён правёў 25 матчаў і забіў 5 галоў, ён пераходзіць у «Барусію» Дортмунд за 4 млн еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт.

Дэбют у афіцыйных матчах за «Барусію» адбыўся для Ілкая 23 ліпеня 2011 года, у матчы за Суперкубак Германіі, дзе «Барусіі» супрацьстаяў усё той жа выкляты супраціўнік «Шальке-04». Асноўны час скончыўся ўнічыю 0:0, а ў серыі пенальці лепшымі былі гельзенкірхенцы, якія перамаглі з рахункам 4:3. Ілкай правёў на поле ўвесь матч, а ў серыі пасляматчавых пенальці біў першым і свой удар рэалізаваў. У гэтым сезоне Гюндаган разам з «Барусіяй» выйграў Бундэслігу і Кубак Германіі. Наступны сезон Гюндаган правёў выдатна: ён стаў незаменным іграком для «Барусіі» і зборнай Германіі. У хатнім паядынку паўфінала Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць мадрыдскага «Рэала», які скончыўся з лікам 4:1 на карысць «Барусіі», Гюндаган не толькі правёў вялізную працу ў цэнтры поля, адбіраючы мяч і пачынаючы вострыя атакі, але і не раз пагражаў браме Дыега Лопеса. У фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА рэалізаваў пенальці і зраўняў лік, але «Барусія» прайграла «Баварыі» Мюнхен з лікам 2:1.

2 чэрвеня 2016 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам «Манчэстэр Сіці»[3]. У жніўні 2022 года стаў капітанам каманды, у гэтай якасці ў сезоне 2022/23 прывёў клуб да першай у яго гісторыі перамогі ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА.

У чэрвені 2023 года было абвешчана пра пераход Гюндагана на правах свабоднага агента ў іспанскую «Барселону»[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гюндаган гуляў за зборныя Германіі розных узростаў. У жніўні 2011 года атрымаў свой першы выклік у галоўную зборную на таварыскі матч супраць зборнай Бразіліі, але гэтак і не выйшаў на поле. 11 кастрычніка 2011 года ён дэбютаваў пасля таго, як выйшаў на замену ў хатнім матчы супраць зборнай Бельгіі ў адборачным турніры да Еўра 2012.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Германія «Барусія» Дортмунд:

Англія «Манчэстэр Сіці»:

Германія Зборная Германіі:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. worldfootball.net Праверана 13 кастрычніка 2023.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2023.
  3. Футбол. Илкай Гюндоган перешел из дортмундской "Боруссии" в "Манчестер Сити". pressball.by.
  4. "Барселона" объявила о подписании Гюндогана (руск.). football.by (26 чэрвеня 2023). Праверана 4 ліпеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]