Крэмній: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) арфаграфія, вікіфікацыя |
др r2.7.2) (робат дадаў: ckb:سیلیکۆن |
||
Радок 44: | Радок 44: | ||
|WP= |
|WP= |
||
}} |
}} |
||
⚫ | |||
[[af:Silikon]] |
[[af:Silikon]] |
||
Радок 58: | Радок 56: | ||
[[bs:Silicij]] |
[[bs:Silicij]] |
||
[[ca:Silici]] |
[[ca:Silici]] |
||
[[ckb:سیلیکۆن]] |
|||
[[co:Siliciu]] |
[[co:Siliciu]] |
||
[[cs:Křemík]] |
[[cs:Křemík]] |
||
Радок 150: | Радок 149: | ||
[[uk:Кремній]] |
[[uk:Кремній]] |
||
[[uz:Kremniy]] |
[[uz:Kremniy]] |
||
⚫ | |||
[[vi:Silic]] |
[[vi:Silic]] |
||
[[war:Silicon]] |
[[war:Silicon]] |
Версія ад 02:21, 14 красавіка 2012
Крэмній (лац.: Silicium) Si — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 14. Адносіцца да неметалаў. Атамная маса 28,0855.
Уяўляе сабой цёмна-шэрае крышталічнае рэчыва з металічным бляскам. Крышталічная рашотка падобная да алмазу. Вядомы таксама аморфны крэмній, маючы карычневы колер. Шчыльнасць 2328 кг/м³, тэмпература плаўлення 1415 °C, тэмпература кіпення 3250 °C, цеплаёмістасць 20,1 Дж/моль•К[1]. Празрысты для выпраменьвання з даўжынёй хвалі 1—9 мкм. Цвёрдасць па шкале Моаса крышталічнага крэмнію складае 7 адзінак.
Крэмній з'яўляецца тыповым паўправадніком. Пры хатняй тэмпературы хімічна мала актыўны.
Прыродныя крыніцы
Аксід крэмнію SiO2 (пясок, крэмень) — самае распаўсюджанае хімічнае злучэнне на Зямлі. Па распаўсюджанасці ў зямной кары — другі пасля кіслароду элемент. Прыродны крэмній складаецца з трох стабільных ізатопаў 28Si (92,23 %), 29Si (4,67 %), 30Si (3,1 %)[1].
Выкарыстанне
Крэмній з'яўляецца адным з галоўных рэчываў мікраэлектронікі (крэмніевыя фотаэлементы, падложкі, паўправаднікі і інш.). Адмыслова чысты крэмній, легіраваны спецыяльнымі дабаўкамі, выкарыстоўваецца для вырабу транзістараў, дыёдаў, тырыстараў, паўправадніковых лазераў, інтэгральных мікрасхем і іншых паўправадніковых прылад і прыбораў.
Монакрышталі SiO2 выкарыстоўваюцца ў радыётэхніцы і аптычным прыборабудаванні, інфрачырвонай оптыцы.
Дабаўкі ў сталь і чыгун для паляпшэння механічных уласцівасцей, павышэння ўстойлівасці да дзеяння кіслот. Крэмній выкарыстоўваецца пры вырабе гарачаўстойлівых дэталей ракетнай тэхнікі, лабараторнага посуду.
Крэмнійарганічныя злучэнні ўваходзяць у склад змазачных матэрыялаў, спецыяльных відаў гумы і інш.
Зноскі
- ↑ а б Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — С. 489—490. — 702 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-061-4. (руск.)
Літаратура
- Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — С. 489—490. — 702 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-061-4. (руск.)
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 174—175. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
У Сеціве
- Кремний // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крэмній