Віленская губерня: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Bogomolov.PL (размовы | уклад) →Колькасць: дапаўненне |
др арфаграфія |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
|Заўвагі = |
|Заўвагі = |
||
}} |
}} |
||
'''Віленская губерня (1795—1796, 1801—1917)''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] рэгіянальнага ўзроўню. Цэнтрам быў горад [[горад Вільнюс|Вільня]]. Губерня ўваходзіла ў склад [[Літоўскае генерал-губернатарства|Літоўскага (Віленскага) генерал-губернатарства]], а таму была складовай часткай [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга края]] Расійскай імперыі |
'''Віленская губерня (1795—1796, 1801—1917)''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] рэгіянальнага ўзроўню. Цэнтрам быў горад [[горад Вільнюс|Вільня]]. Губерня ўваходзіла ў склад [[Літоўскае генерал-губернатарства|Літоўскага (Віленскага) генерал-губернатарства]], а таму была складовай часткай [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга края]] Расійскай імперыі — з усімі наступствамі гэтай прыналежнасці. |
||
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні == |
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні == |
||
Пасля [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзела Рэчы Паспалітай]] [[14 снежня]] [[1795]] |
Пасля [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзела Рэчы Паспалітай]] [[14 снежня]] [[1795]] г. захопленыя тэрыторыі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], якія яшчэ з [[30 кастрычніка]] [[1794]] г. падпарадкоўваліся літоўскаму генерал-губернатару Рапніну, былі падзелены на [[Слонімская губерня|Слонімскую]] (тэрытарыяльна правобраз будучай [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]]) і Віленскую губерні і засталіся пад кіраваннем [[Літоўскае генерал-губернатарства|літоўскага генерал-губернатара]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17417.</ref>. Першапачаткова з 1795 г. падзялялася на паветы: |
||
* [[Ашмянскі павет|Ашмянскі]] |
* [[Ашмянскі павет|Ашмянскі]] |
||
* [[Браслаўскі павет, Расійская Імперыя|Браслаўскі]] (з 1806 |
* [[Браслаўскі павет, Расійская Імперыя|Браслаўскі]] (з 1806 г. — [[Новааляксандраўскі павет|Новааляксандраўскі]]) |
||
* [[Віленскі павет, Расійская імперыя|Віленскі]] |
* [[Віленскі павет, Расійская імперыя|Віленскі]] |
||
* [[Вількамірскі]] |
* [[Вількамірскі]] |
||
* [[Завілейскі павет, Расійская Імперыя|Завілейскі (у 1842 |
* [[Завілейскі павет, Расійская Імперыя|Завілейскі (у 1842 г. перайменаваны ў Свянцянскі)]] |
||
* [[Ковенскі павет|Ковенскі]] |
* [[Ковенскі павет|Ковенскі]] |
||
* [[Расіенскі павет|Расіенскі]] |
* [[Расіенскі павет|Расіенскі]] |
||
Радок 69: | Радок 69: | ||
[[File:Division of Vilno Governorate within 1795-1842.jpg|thumb|Cтаронка з артыкула [[Адам Ганоры Кіркор|Адама Ганорыя Кіркора]] «Этнографический взгляд на Виленскую губернию» (1858)]] |
[[File:Division of Vilno Governorate within 1795-1842.jpg|thumb|Cтаронка з артыкула [[Адам Ганоры Кіркор|Адама Ганорыя Кіркора]] «Этнографический взгляд на Виленскую губернию» (1858)]] |
||
[[18 чэрвеня]] [[1796]] |
[[18 чэрвеня]] [[1796]] г. літоўскі генерал-губернатар князь Мікалай Рапнін спланаваў рэарганізацыю падначаленай яму тэрыторыі ў Віленскае і Слонімскае намесніцтвы<ref>''Анішчанка, Я. К.'' Інкарпарацыя… С. 383.</ref>. Указ імператрыцы Кацярыны ІІ ад [[8 жніўня]] [[1796]] г. Рапніну загадваў стварыць Віленскае і Слонімскае намесніцтвы, але па прычыне смерці імператрыцы яны не былі створаны<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17494, 17525.</ref>. |
||
Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ [[Павел I, імператар расійскі|Паўла I]] паводле ўказа ад [[12 снежня]] [[1796]] |
Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ [[Павел I, імператар расійскі|Паўла I]] паводле ўказа ад [[12 снежня]] [[1796]] г. Віленская і Слонімская губерні аб'ядноўваліся ў адну [[Літоўская губерня|Літоўскую губерню]] (1796—1801) з цэнтрам у [[горад Вільнюс|Вільні]]. Літоўская губерня ўваходзіла ў склад [[Літоўскае генерал-губернатарства|Літоўскага генерал-губернатарства]] (з адной Літоўскай губерняй)<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, № 17634.</ref>. |
||
Расійскі імператар (1801—1825) [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандр I]] сваім указам ад 9 (21) верасня 1801 |
Расійскі імператар (1801—1825) [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандр I]] сваім указам ад 9 (21) верасня 1801 г. падзяліў [[Літоўская губерня|Літоўскую губерню]] на дзве — Літоўска-Віленскую губерню (1801—1840) і [[Гродзенская губерня|Літоўска-Гродзенскую губерні]] (1801—1840), якія ўвайшлі ў склад [[Літоўскае ваеннае губернатарства|Літоўскага ваеннага губернатарства]] (1801—1830) з цэнтрам у Вільні<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 26, № 20004.</ref>. |
||
У 1819 |
У 1819 г. прыморскае мястэчка [[горад Паланга|Паланга]] з акругай са складу Цельшаўскага павета былі перададзены ў склад [[Курляндская губерня|Курляндскай губерні]], але ў 1827 г. зноў вернуты ў склад Літоўска-Віленскай губерні, а пасля [[23 красавіка]] [[1829]] г. зноў уключана ў склад Курляндскай губерні<ref>Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния… С. 22.</ref>. |
||
[[18 ліпеня]] [[1840]] |
[[18 ліпеня]] [[1840]] г. расійскі імператар [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалай I]] загадаў Сенату перайменаваць Літоўска-Віленскую губерню ў Віленскую губерню (1840—1917), а Літоўска-Гродзенскую губерню ў Гродзенскую губерню<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, № 13678; История Литовской ССР… С. 176; Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 997.</ref>. |
||
[[18 снежня]] [[1842]] |
[[18 снежня]] [[1842]] г. са складу Віленскай губерні былі вылучаны паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам губерні, з якіх была створана [[Ковенская губерня]] (1842—1917)<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 17, аддзял. 2, № 16347.</ref>, атрымаўшая неафіцыйную назву [[Жамойць|«Самагіція» («Жамойць», «Жмудзь»)]]<ref>''Корнилов, И.'' Русское дело в Северо-Западном крае… С. 4, 20, 22; ''Арсеньев, К.'' Статистические очерки России… С. 180—181.</ref><ref>История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 112.</ref>. У складзе Віленскай губерні засталіся Віленскі, Ашмянскі, [[Свянцянскі павет|Свянцянскі]] (былы Завілейскі) і Трокскі паветы, а таксама перададзеныя з Гродзенскай губерні [[Лідскі павет]], а з [[Мінская губернія|Мінскай губерні]] — [[Вілейскі павет, Расійская імперыя|Вілейскі]] і [[Дзісненскі павет]]ы. |
||
<gallery perrow=5> |
<gallery perrow=5> |
||
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Т 31 nr 24366 - p 370 - 1810 AD.jpg|''Імператарскі ўказ Сенату аб базыліянскім духоўным ордэне і вучылішчах, ім трыманых''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №24366 (фрагмент), 1810 год |
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Т 31 nr 24366 - p 370 - 1810 AD.jpg|''Імператарскі ўказ Сенату аб базыліянскім духоўным ордэне і вучылішчах, ім трыманых''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №24366 (фрагмент), 1810 год |
||
Радок 96: | Радок 96: | ||
=== Колькасць === |
=== Колькасць === |
||
На [[1897]] год насельніцтва губерні налічвала 1591,2 тысяч чалавек, у тым ліку гарадскога насельніцтва 198 тысяч чалавек. З іх [[каталікі|каталікоў]] 59 %, [[праваслаўе|праваслаўных]] 26 %, [[ |
На [[1897]] год насельніцтва губерні налічвала 1591,2 тысяч чалавек, у тым ліку гарадскога насельніцтва 198 тысяч чалавек. З іх [[каталікі|каталікоў]] 59 %, [[праваслаўе|праваслаўных]] 26 %, [[іудаізм|іудзеяў]] 13 %<ref>[http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_rel_97.php?reg=27 Демоскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў<!-- Загаловак дададзены ботам -->]</ref> |
||
=== Нацыянальны склад === |
=== Нацыянальны склад === |
||
[[File:Ethnographic map of Vilno governorate of Russian empire - made by an officer A. Koreva - 1861 AD.jpg|thumb|Тэндэнцыйная этнаграфічная карта Віленскай губерні (у кнізе «Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния»), зробленая афіцэрам Генеральнага штаба Расійскай імперыі А. Коравам, 1861 |
[[File:Ethnographic map of Vilno governorate of Russian empire - made by an officer A. Koreva - 1861 AD.jpg|thumb|Тэндэнцыйная этнаграфічная карта Віленскай губерні (у кнізе «Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния»), зробленая афіцэрам Генеральнага штаба Расійскай імперыі А. Коравам, 1861 г. Мяжа паміж літоўцамі і нелітоўскім насельніцтвам была праведзена на падставе канфесійнай прыкметы: [[каталіцызм|каталіцкае]] насельніцтва было аўтаматычна аднесена да «літоўцаў», а [[праваслаўе|праваслаўнае]] насельніцтва было аднесена да славян — «беларусаў», [[крывічы|«крывічоў»]] (славянскага племені з часоў [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]]) і «чарнарусаў»<ref>''Анисимов, В.'' Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 157—158.</ref>]] |
||
Паводле перапісу 1897 года:<ref>[http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_lan_97_uezd.php?reg=87 Демоскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў<!-- Загаловак дададзены ботам -->]</ref>: |
Паводле перапісу 1897 года:<ref>[http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_lan_97_uezd.php?reg=87 Демоскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў<!-- Загаловак дададзены ботам -->]</ref>: |
||
{| class="wikitable sortable" |
{| class="wikitable sortable" |
||
Радок 119: | Радок 119: | ||
| Вілейскі |
| Вілейскі |
||
| 86,9 % |
| 86,9 % |
||
| 0,1 |
| 0,1 % |
||
| 9,5 % |
| 9,5 % |
||
| 2,5 % |
| 2,5 % |
||
| 0,9 |
| 0,9 % |
||
|- |
|- |
||
| Віленскі |
| Віленскі |
||
Радок 133: | Радок 133: | ||
| Дзісненскі |
| Дзісненскі |
||
| 81,1 % |
| 81,1 % |
||
| 0,3 |
| 0,3 % |
||
| 10,1 % |
| 10,1 % |
||
| 2,4 % |
| 2,4 % |
||
Радок 175: | Радок 175: | ||
* [[Георгій Георгіевіч Замыслоўскі]] |
* [[Георгій Георгіевіч Замыслоўскі]] |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* ''Анисимов, В.'' Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. |
* ''Анисимов, В.'' Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 153—171. |
||
* ''Арсеньев, К.'' Статистические очерки России / К. Арсеньев. |
* ''Арсеньев, К.'' Статистические очерки России / К. Арсеньев. — Санкт-Петербург : Тип. Импер. академии наук, 1848. — 503 с. |
||
* Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П.П. |
* Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с. |
||
* Западные окраины Российской империи / Л.А. |
* Западные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — М. : Новое литературное обозрение, 2006. — 608 с. |
||
* История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. |
* История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с. |
||
* История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. |
* История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с. |
||
* [[Адам Ганоры Кіркор|''Киркор, А.'']] [http://pawet.net/files/kirkor1.djvu Этнографический взгляд на Виленскую губернию] / А. Киркор // Этнографический сборник, издаваемый Императорским Русским географическим обществом. |
* [[Адам Ганоры Кіркор|''Киркор, А.'']] [http://pawet.net/files/kirkor1.djvu Этнографический взгляд на Виленскую губернию] / А. Киркор // Этнографический сборник, издаваемый Императорским Русским географическим обществом. — Санкт-Петербург : Тип. Э. Праца, 1858. — С. 115—276. |
||
* ''Корнилов, И.'' Русское дело в Северо-Западном крае. Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественнно в муравьевскую эпоху / И. Корнилов. |
* ''Корнилов, И.'' Русское дело в Северо-Западном крае. Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественнно в муравьевскую эпоху / И. Корнилов. — Санкт-Петербург : Тип. А. Лопухина, 1901. — 420 с. |
||
* [http://www.runivers.ru/upload/iblock/b3d/Book_4_Tom_3_Vilenskaya.pdf Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния] / сост. А. Корева. |
* [http://www.runivers.ru/upload/iblock/b3d/Book_4_Tom_3_Vilenskaya.pdf Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния] / сост. А. Корева. — Санкт-Петербург : Тип. И. Огризко, 1861. — 804 с. |
||
* Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. |
* Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с. |
||
* ''Rodkiewicz, W.'' Russian Nationality Policy in the Western Provinces of the Empire (1863—1905) / W. Rodkiewicz. |
* ''Rodkiewicz, W.'' Russian Nationality Policy in the Western Provinces of the Empire (1863—1905) / W. Rodkiewicz. — Lublin: Scientific Society of Lublin, 1998. — 257 s. |
||
* Żmudź / Encyklopedia Powszechna. |
* Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — Warszawa : S. Orgelbrand, 1868. — T. 28 (Wybrzeże-Żyżmory). — S. 973—997. |
||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 00:04, 26 кастрычніка 2016
Віленская губерня | |||
---|---|---|---|
Виленская губернія | |||
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Вільнюс | ||
Дата ўтварэння | 14 (25) снежня 1795[1] | ||
Дата скасавання | 16 лютага 1918 | ||
Насельніцтва (1909) | 1 550 057 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віленская губерня (1795—1796, 1801—1917) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі рэгіянальнага ўзроўню. Цэнтрам быў горад Вільня. Губерня ўваходзіла ў склад Літоўскага (Віленскага) генерал-губернатарства, а таму была складовай часткай Паўночна-Заходняга края Расійскай імперыі — з усімі наступствамі гэтай прыналежнасці.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні
Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай 14 снежня 1795 г. захопленыя тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, якія яшчэ з 30 кастрычніка 1794 г. падпарадкоўваліся літоўскаму генерал-губернатару Рапніну, былі падзелены на Слонімскую (тэрытарыяльна правобраз будучай Гродзенскай губерні) і Віленскую губерні і засталіся пад кіраваннем літоўскага генерал-губернатара[2]. Першапачаткова з 1795 г. падзялялася на паветы:
- Ашмянскі
- Браслаўскі (з 1806 г. — Новааляксандраўскі)
- Віленскі
- Вількамірскі
- Завілейскі (у 1842 г. перайменаваны ў Свянцянскі)
- Ковенскі
- Расіенскі
- Троцкі
- Упіцкі (Панявежскі)
- Цяльшайскі
- Шавельскі
18 чэрвеня 1796 г. літоўскі генерал-губернатар князь Мікалай Рапнін спланаваў рэарганізацыю падначаленай яму тэрыторыі ў Віленскае і Слонімскае намесніцтвы[3]. Указ імператрыцы Кацярыны ІІ ад 8 жніўня 1796 г. Рапніну загадваў стварыць Віленскае і Слонімскае намесніцтвы, але па прычыне смерці імператрыцы яны не былі створаны[4].
Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ Паўла I паводле ўказа ад 12 снежня 1796 г. Віленская і Слонімская губерні аб'ядноўваліся ў адну Літоўскую губерню (1796—1801) з цэнтрам у Вільні. Літоўская губерня ўваходзіла ў склад Літоўскага генерал-губернатарства (з адной Літоўскай губерняй)[5].
Расійскі імператар (1801—1825) Аляксандр I сваім указам ад 9 (21) верасня 1801 г. падзяліў Літоўскую губерню на дзве — Літоўска-Віленскую губерню (1801—1840) і Літоўска-Гродзенскую губерні (1801—1840), якія ўвайшлі ў склад Літоўскага ваеннага губернатарства (1801—1830) з цэнтрам у Вільні[6].
У 1819 г. прыморскае мястэчка Паланга з акругай са складу Цельшаўскага павета былі перададзены ў склад Курляндскай губерні, але ў 1827 г. зноў вернуты ў склад Літоўска-Віленскай губерні, а пасля 23 красавіка 1829 г. зноў уключана ў склад Курляндскай губерні[7].
18 ліпеня 1840 г. расійскі імператар Мікалай I загадаў Сенату перайменаваць Літоўска-Віленскую губерню ў Віленскую губерню (1840—1917), а Літоўска-Гродзенскую губерню ў Гродзенскую губерню[8].
18 снежня 1842 г. са складу Віленскай губерні былі вылучаны паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам губерні, з якіх была створана Ковенская губерня (1842—1917)[9], атрымаўшая неафіцыйную назву «Самагіція» («Жамойць», «Жмудзь»)[10][11]. У складзе Віленскай губерні засталіся Віленскі, Ашмянскі, Свянцянскі (былы Завілейскі) і Трокскі паветы, а таксама перададзеныя з Гродзенскай губерні Лідскі павет, а з Мінскай губерні — Вілейскі і Дзісненскі паветы.
-
Імператарскі ўказ Сенату аб базыліянскім духоўным ордэне і вучылішчах, ім трыманых. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №24366 (фрагмент), 1810 год
-
Палажэнне 6 кастрычніка 1810 г. Аб размежаванні Літоўска-Віленскай губерні. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №24370.
-
Указ Сената аб заснаванні ў Гродзенскай губерні асаблівых судоў для размежавання зямель. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №25665 (пачатак), 1811 год
-
Указ Сената аб заснаванні ў Гродзенскай губерні асаблівых судоў для размежавання зямель. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №25665 (заканчэнне), 1811 год
-
Меркаванне Дзяржаўнага Савета 18 снежня 1811 г. Аб распаўсюджанні палажэння пра размежаванне Віленскай губерні і на Мінскую губерню. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 32, №25005.
-
Пасведчанне віцебскага павятовага маршалка Вацлава Косава музычнаму артысту шляхціцу Вількамірскага павета Літоўска-Віленскай губерні Віктару Гейнышу, 27 жніўня 1813 г. (пярэдняя старонка)
-
Пасведчанне віцебскага павятовага маршалка Вацлава Косава музычнаму артысту шляхціцу Вількамірскага павета Літоўска-Віленскай губерні Віктару Гейнышу, 27 жніўня 1813 г. (адваротная старонка)
-
Рашэнне Мінскага губернскага праўлення аб скліканні схода дваранства губерні для правядзення дваранскіх выбараў і накіраванні аб тым аб'явы ў Літоўска-Віленскі імператарскі ўніверсітэт для надрукавання ў газеце «Kurier Litewski», 12 ліпеня 1814 г. (фрагмент)
-
Літоўска-Віленская губерня (1801—1840), карта 1820 г.
-
Віленская губерня (1842—1917), карта 1897 г.
Насельніцтва
Колькасць
На 1897 год насельніцтва губерні налічвала 1591,2 тысяч чалавек, у тым ліку гарадскога насельніцтва 198 тысяч чалавек. З іх каталікоў 59 %, праваслаўных 26 %, іудзеяў 13 %[12]
Нацыянальны склад
Паводле перапісу 1897 года:[14]:
Павет | беларусы | літоўцы | яўрэі | палякі | вялікарусы |
---|---|---|---|---|---|
Губерня ў цэлым | 56,1 % | 17,6 % | 12,7 % | 8,2 % | 4,9 % |
Вілейскі | 86,9 % | 0,1 % | 9,5 % | 2,5 % | 0,9 % |
Віленскі | 25,8 % | 20,9 % | 21,3 % | 20,1 % | 10,4 % |
Дзісненскі | 81,1 % | 0,3 % | 10,1 % | 2,4 % | 5,9 % |
Лідскі | 73,2 % | 8,7 % | 12,0 % | 4,7 % | 1,2 % |
Ашмянскі | 80,0 % | 3,7 % | 12,1 % | 1,7 % | 2,3 % |
Свенцянскі | 47,5 % | 33,8 % | 7,1 % | 6,0 % | 5,4 % |
Троцкі | 15,7 % | 58,1 % | 9,5 % | 11,3 % | 4,6 % |
Вядомыя асобы
- Язэп Гайлевіч
- Францішак Карлавіч Будзька
- Адам Лісоўскі
- Канстанцін Аляксееўскі
- Георгій Георгіевіч Замыслоўскі
Зноскі
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17417.
- ↑ Анішчанка, Я. К. Інкарпарацыя… С. 383.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17494, 17525.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, № 17634.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 26, № 20004.
- ↑ Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния… С. 22.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, № 13678; История Литовской ССР… С. 176; Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 997.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 17, аддзял. 2, № 16347.
- ↑ Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае… С. 4, 20, 22; Арсеньев, К. Статистические очерки России… С. 180—181.
- ↑ История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 112.
- ↑ Демоскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
- ↑ Анисимов, В. Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 157—158.
- ↑ Демоскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
Літаратура
- Анисимов, В. Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 153—171.
- Арсеньев, К. Статистические очерки России / К. Арсеньев. — Санкт-Петербург : Тип. Импер. академии наук, 1848. — 503 с.
- Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
- Западные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — М. : Новое литературное обозрение, 2006. — 608 с.
- История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с.
- История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с.
- Киркор, А. Этнографический взгляд на Виленскую губернию / А. Киркор // Этнографический сборник, издаваемый Императорским Русским географическим обществом. — Санкт-Петербург : Тип. Э. Праца, 1858. — С. 115—276.
- Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае. Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественнно в муравьевскую эпоху / И. Корнилов. — Санкт-Петербург : Тип. А. Лопухина, 1901. — 420 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния / сост. А. Корева. — Санкт-Петербург : Тип. И. Огризко, 1861. — 804 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
- Rodkiewicz, W. Russian Nationality Policy in the Western Provinces of the Empire (1863—1905) / W. Rodkiewicz. — Lublin: Scientific Society of Lublin, 1998. — 257 s.
- Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — Warszawa : S. Orgelbrand, 1868. — T. 28 (Wybrzeże-Żyżmory). — S. 973—997.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віленская губерня
- Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Первое // Руниверс
- Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Второе // Руниверс
- Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Третье // Руниверс