Канстанцін Навумавіч Длугашэўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыя, афармленне
др Заменены растравы малюнак на малюнак у фармаце SVG.
Радок 7: Радок 7:
| тытул = [[Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта]]
| тытул = [[Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта]]
| сцяг = Flag of Byelorussian SSR (1937-1951).svg
| сцяг = Flag of Byelorussian SSR (1937-1951).svg
| сцяг2 = Coat of Arms of Minsk, Belarus.png
| сцяг2 = Coat of arms of Minsk.svg
| перыядпачатак = красавік [[1946]]
| перыядпачатак = красавік [[1946]]
| перыядканец = люты [[1955]]
| перыядканец = люты [[1955]]

Версія ад 01:15, 1 жніўня 2017

Канстанцін Навумавіч Длугашэўскі
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
красавік 1946 — люты 1955
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Папярэднік Іван Паромчык
Пераемнік Васіль Шарапаў
Сцяг Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Сцяг
29 лістапада 1939 — 20 ліпеня 1944
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Сяргей Сікорскі

Нараджэнне 11 (24) снежня 1905(1905-12-24)
в. Слабада-Кучанка Слуцкага павета Мінскай губерні
Смерць 1982(1982)
Дзейнасць палітык
Узнагароды Ордэн Леніна

Канстанці́н Наву́мавіч Длугашэ́ўскі (11 (24) снежня 1905 — 1982) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Брэсцкага аблвыканкама (19391944) і старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (19461955).

Біяграфія

З сялян. Член КПСС з 1928 года.

У 1925—1941 гадах на партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце. У Вялікую Айчынную вайну на Заходнім, Сталінградскім, 3-м Прыбалційскім франтах.

З 1945 года — першы намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, з 1946 года — старшыня Мінскага гарвыканкама, з 1954 года — намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР.

З 29 мая 1957 года па люты 1968 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі — камунальнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР.

На XIXXXI з'ездах КПБ выбіраўся членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—4-га скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР 1, 3, 5-га скліканняў.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медалямі.

Літаратура

Спасылкі