Кейстут: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Спасылка |
др →Нашчадкі |
||
Радок 31: | Радок 31: | ||
== Нашчадкі == |
== Нашчадкі == |
||
∞1 NN, магчыма руская княжна |
|||
* [[Патрыкей Кейстутавіч|Патрыкей]] (''Patirg''), |
* [[Патрыкей Кейстутавіч|Патрыкей]] (''Patirg''), |
||
* [[Войдат Кейстутавіч|Войдат]], |
* [[Войдат Кейстутавіч|Войдат]], |
||
* [[Бутаўт Кейстутавіч|Бутаўт-Генрык]], |
* [[Бутаўт Кейстутавіч|Бутаўт-Генрык]], |
||
** [[Wezewilte|Wezewilte, nobilis satrapa]] (''Waysewist'', ''Waysewilt''), <!-- невядома ці ён сын Кейстута на самой справе і як дакладна звалі гэта чалавека - Вайсвізт/Вайсвільт ці Ўсевалад. Загінуў ў 1370 годзе.--> |
|||
∞2 [[Бірута, жонка Кейстута|Бірута]], |
|||
* [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўт]], |
* [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўт]], |
||
* [[Таўцівіл Кейстутавіч|Таўцівіл]], |
* [[Таўцівіл Кейстутавіч|Таўцівіл]], |
Версія ад 11:51, 1 кастрычніка 2017
Кейстут | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ягайла | ||||||
Пераемнік | Ягайла | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1297 |
||||||
Смерць |
15 жніўня 1382 Крэва (цяпер у Смаргонскім раёне, Гродзенская вобласць, Беларусь) |
||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Гедзімін | ||||||
Маці | Еўна | ||||||
Жонка | Бірута | ||||||
Дзеці | Вітаўт[1][2], Таўцівіл Кейстутавіч, Данута Кейстутаўна[d], Рымгайла, Бутаўт, Марыя Кейстутаўна[d], Войдат і Жыгімонт Кейстутавіч[3] | ||||||
Веравызнанне | язычніцтва | ||||||
Дзейнасць | суверэн, арыстакрат | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кейстут Гедзімінавіч (Кестуть (1342, 1371), Кестутей (1345), Кистютий (1352), Kinstut rex (1356, 1382); ~1297 — 15 жніўня 1382, Крэва), князь троцка-жамойцкі, гарадзенскі (1341—1345), уладар Троцкай паловы ВКЛ (1345—1381), вялікі князь літоўскі (1381-1382). Сын Гедзіміна ад другога шлюба, малодшы брат Альгерда.
Пасля смерці Гедзіміна (зіма 1341) і старэйшага брата Манівіда (1342) знешняе становішча ВКЛ было складным, Тэўтонскі ордэн рыхтаваў вялікую вайсковую кампанію. Альгерд з Кейстутам былі старэйшыя пасля Нарымонта сярод Гедзімінавічаў, а ў Вільні сядзеў самы малодшы сын Гедзіміна – Яўнут, малады і няздольны да ўлады. У 1345 Альгерд і Кейстут вырашылі ўзяць ўладу — Кейстут з Трокаў з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, пасля гэтага паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на "паловы", Альгерд быў уладаром у Віленскай палове і меў тытул вялікага князя, Кейстут быў уладаром у Троцкай палове і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы, якія мелі там удзелы. Браты спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі, у 1352 Кейстут атрымаў да сваіх уладанняў яшчэ і Берасцейскую зямлю. Але пасля, відаць, умовы дагавора паміж братамі змяніліся, Альгерд больш не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.
Пасля смерці Альгерда, яго спадчыннікам быў Ягайла, Кейстут як старэйшы лічыў у сабе больш правоў на вялікакняскі сталец, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж Кейстутам і яго бацькам Альгердам. Ягайла склаў супраць Кейстута змову з Тэўтонскім ордэнам, але яна была выкрытая — Ягайла арыштаваны і зняволены ў Полацку, праз нейкі час вызвалены пад абяцанне прызнання вярхоўнай ўлады Кейстута. У хуткім часе Ягайла зноў склаў змову з ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зняволіць Кейстута ў Крэўскім замку, дзе Кейстут быў задушаны.
Нашчадкі
- ↑ А. Э. Витовт // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 574–576.
- ↑ Витовт // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1912. — Т. 6. — С. 418–420.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage