Ангела Меркель
Ангела Даратэя Меркель (ням.: Angela Dorothea Merkel; 17 ліпеня 1954, Гамбург) — нямецкі палітык. З 22 лістапада 2005 канцлер Германіі, з красавіка 2000 да снежня 2018 старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі. Першая жанчына на пасадзе канцлера Германіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ангела Меркель нарадзілася 17 ліпеня 1954 года ў Гамбургу. Яе бацька, Хорст Каснер, вывучаў тэалогію спачатку ў Гайдэльбергу, а пасля ў Гамбургу. Маці Герлінд (дзяв. Енцш) працавала настаўніцай англійскай і лацінскай мовы. У тым жа самым годзе сям’я Каснер пераехала ў ГДР. Большая частка дзяцінства будучага канцлера прайшла ў горадзе Цемплін (зямля Брандэнбург).
З 1973 па 1978 Ангела Каснер вывучала фізіку ў Лейпцыгскім універсітэце. У гэты час яна пазнаёмілася са студэнтам-фізікам Ульрыхам Меркелем, з якім яна ажанілася ў 1977 годзе. З 1978 па 1990 год Ангела Меркель была навуковай супрацоўніцай у Цэнтральным інстытуце фізічнай хіміі пры Акадэміі навук ва Усходнім Берліне. Там яна абараніла дысертацыю ў галіне тэарэтычнай хіміі. У 1982 годзе першы шлюб Ангелы Меркель распаўся. Са сваім цяперашнім мужам, Ёахімам Заўэрам, Ангела Меркель пазнёмілася два гады пазней. Шлюб адбыўся ў 1998 годзе.
У 1989 годзе Ангела Меркель распачала дзейнасць ва ўсходне-нямецкай палітычнай групе «Дэмакратычны пад’ём» («Demokratischer Aufbruch»), якая ў наступным годзе аб’ядналася з Хрысціянска-дэмакратычным саюзам Германіі (ХДС). Некалькі месяцаў да аб’яднання Германіі А. Меркель была намеснікам прэсавага сакратара апошняга ўрада ГДР.
У 1990 годзе Ангела Меркель была ўпершыню абрана ў дэпутаты Бундэстагу.
З 1990 па 1994 год Меркель была міністрам па справах жанчын і моладзі, а з 1994 па 1998 — міністрам па справах навакольнага асяроддзя, аховы прыроды і бяспекі атамных рэактараў ва ўрадзе Гельмута Коля.
З 1991 па 1998 — намеснік старшыні ХДС.
У 1999, калі ХДС атрымаў паражэнне на выбарах у Бундэстаг, Коль мусіў сысці з пасады старшыні ХДС. На гэту пасаду быў абраны Вольфганг Шойбле, па чыёй прапанове Меркель была абрана генеральным сакратаром партыі. Але ўжо ў наступным годзе, у сувязі са скандалам вакол незаконнага фінансавання ХДС, Шойбле быў таксама вымушаны падаць у адстаўку.
10 красавіка 2000 на партыйным сходзе ў Эсэне Меркель была абрана старшынёй ХДС большасцю ў 897 галасоў з 935.
18 верасня 2005 на выбарах у Бундэстаг ХДС разам з ХСС атрымала 35,2 % галасоў. 22 лістапада галасамі кааліцыі з ХДС/ХСС і СДПГ Ангела Меркель была абрана канцлерам Германіі.
На чарговых парламенцкіх выбарах 27 верасня 2009 года кааліцыя ХДС/ХСС перамагла, і Меркель засталася на пасадзе канцлера.
14 сакавіка 2018 Ангела Меркель перавыбрана на пасаду канцлера Германіі на чацвёрты тэрмін[17]
7 снежня 2018 канцлер Германіі Ангела Меркель пакінула пасаду кіраўніка сваёй партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз. Яна ўзначальвала ХДС на працягу 18 гадоў — 13 з іх у ролі канцлера.
Асноўныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Der, R.; A. Merkel, H.-J. Czerwon (1980). «On the influence of spatial correlations on the rate of chemical reactions in dense gases. I. Quantum statistical theory». Chemical Physics 53 (3): 427—435. doi:10.1016/0301-0104(80)85131-7.
- Der, R.; R. Haberlandt, A. Merkel (1980). «On the influence of spatial correlations on the rate of chemical reactions in dense systems. II. Numerical results». Chemical Physics 53 (3): 437—442. doi:10.1016/0301-0104(80)85132-9.
- Boeger, I.; A. Merkel, J. Lachmann, H.-J. Spangenberg, T. Turanyi (1982). «An Extended Kinetic Model and its Reduction by Sensitivity Analysis for the Methanol/Oxygen Gas-Phase Thermolysis». Acta Chim. Hung. 129 (6): 855—864.
- Merkel, Angela; Ilka Böger, Hans Joachim Spangenberg, Lutz Zülicke (1982). «Berechnung von Hochdruck-Geschwindigkeitskonstanten für Zerfalls- und Rekombinationsreaktionen einfacher Kohlenwasserstoffmoleküle und -radikale (Calculation of High Pressure Velocity Constants for Reactions of Decay and Recombinations of simple Hydrocarbon Molecules and Radicals)». Zeitschrift für Physikalische Chemie 263 (3): 449—460.
- Merkel, Angela; Lutz Zülicke (1985). «Berechnung von Geschwindigkeitskonstanten für den C-H-Bindungsbruch im Methylradikal (Calculation of Velocity Constants for the Break of the Carbon-Hydrogen-Bond in the Methyl Radical)». Zeitschrift für Physikalische Chemie 266 (2): 353—361.
- Merkel, Angela; Lutz Zülicke (1987). «Nonempirical parameter estimate for the statistical adiabatic theory of unimolecular fragmentation carbon-hydrogen bond breaking in methyl». Molecular Physics 60 (6): 1379—1393. doi:10.1080/00268978700100901.
- Merkel, Angela; Zdenek Havlas, Rudolf Zahradník (1988). «Evaluation of the rate constant for the SN2 reaction fluoromethane + hydride: methane + fluoride in the gas phase». Journal of American Chemical Society 110 (25): 8355-8359. doi:10.1021/ja00233a012.
- Mix, H.; J. Sauer, K.-P. Schröder, A. Merkel (1988). «Vibrational Properties of Surface Hydroxyls: Nonempirical Model Calculations Including Anharmonicities». Coll. Czechoslov. Chem. Commun. 53 (10): 2191—2202.
- Schneider, F.; A. Merkel (1989). «The lowest bound states of triplet (BH2)+». Chemical Physics Letters 161 (6): 527—531. doi:10.1016/0009-2614(89)87033-2.
- Merkel, Angela; Lutz Zülicke (1990). «Theoretical approach to reactions of polyatomic molecules». International Journal of Quantum Chemistry 36: 191—208. doi:10.1002/qua.560380214.
- Merkel, Angela (1998). «The role of science in sustainable development». Science 281 (5375): 336—337. doi:10.1126/science.281.5375.336
Зноскі
- ↑ https://d-nb.info/gnd/119545373/about/lds / German National Library Праверана 22 снежня 2022.
- ↑ Angela Merkel // filmportal.de — 2005. Праверана 30 мая 2021.
- ↑ Hennig F. CDU-Parteitag: Eimsbüttelerin Angela Merkel bekommt Nachfolgerin // Eimbütteler Nachrichten — HH: 2018. Праверана 30 мая 2021.
- ↑ а б в г д е ё Golden — 2019. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 8 сакавіка 2023.
- ↑ а б в г NNDB — 2002. Праверана 30 мая 2021.
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 снежня 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20170127061337/https://www.bundestag.de/abgeordnete18/biografien/M/merkel_angela/258788 Праверана 20 лютага 2017.
- ↑ NNDB — 2002. Праверана 29 снежня 2022.
- ↑ а б https://www.bundeskanzler.de/bk-de/kanzleramt/bundeskanzler-seit-1949/angela-merkel / Hrsg.: Presse- und Informationsamt der Bundesregierung Праверана 12 чэрвеня 2023.
- ↑ а б в Parlement.com Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Wer war wer in der DDR?: ein Lexikon ostdeutscher Biographien // Wer war wer in der DDR? / Hrsg.: J. Černý Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Schulenberg H. Atlantik-Brücke: Mitglieder und Ziele des Vereins // Focus Online — 2022. Праверана 8 сакавіка 2023.
- ↑ Höhn T. D. Ehrendoktorwürde für Angela Merkel / Hrsg.: Universität Leipzig — 2008. Праверана 7 кастрычніка 2022.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 8 сакавіка 2023.
- ↑ Wer war wer in der DDR?: ein Lexikon ostdeutscher Biographien // Wer war wer in der DDR? / Hrsg.: J. Černý Праверана 30 ліпеня 2021.
- ↑ blr.belta.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ангела Меркель
- Афіцыйны сайт канцлера Германіі
- Асабістая старонка Архівавана 23 лютага 2011.
- Федэральныя канцлеры Германіі
- Члены бундэстага Германіі
- Міністры навакольнага асяроддзя Германіі
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Гамбургу
- Члены ХДС
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
- Кавалеры Вялікага крыжа нарвежскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Асобы
- Чалавек года па версіі часопіса «Time»
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
- Жанчыны-палітыкі Германіі