Вуліца Сурганава (Мінск)
Сурганава Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Акадэмія навук |
Назва ў гонар | Фёдар Анісімавіч Сурганаў |
Дзяржаўныя ўстановы | Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Сурганава — вуліца ў Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска, частка другога гарадскога кольца. Названа ў гонар Фёдара Анісімавіча Сурганава (1911—1976), савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху Беларусі, старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намесніка старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
Вуліца Сурганава бярэ пачатак ад скрыжавання з вуліцай Акадэмічнай і заканчваецца на плошчы Бангалор.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 1, карпусы 1, 2 — Інстытут філасофіі, Інстытут сацыялогіі, Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Будынак узведзены у комплексе інстытутаў аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР (архітэктары А. Духан, А. Красоўскі, Л. Хаюцін, В. Кісель)[1].
- № 2А — Палац воднага спорту (1967, архітэктар В. Ладыгіна)[1].
- № 6 — Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
- № 9 — Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі
- № 11 — Інстытут матэматыкі НАН Беларусі
- № 13 — Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі
- № 24, 26, 28 — будынак Белдзіпрадара і Дзіпрасувязі (архітэктары У. Пушкін, А. Назараў, А. Сабалеўскі)[1].
- № 50 — універсам «Рыга» (архітэктары Я. Дзятлаў, А. Жалдакоў)[1].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У ноч на 11 жніўня 2020 года падчас пратэстаў ля ўніверсама «Рыга» на скрыжаванні вуліц Сурганава і Бяды былі спробы пабудаваць барыкады і абараняць іх ад АМАПа. У выніку барыкады былі разбураны вадамётамі, а некаторыя пратэстуючыя і жыхары навакольных дамоў і інтэрнатаў пацярпелі ад гумавых куляў і светлашумавых гранат.
Зноскі
- ↑ а б в г Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Сурганава (Мінск)