Віленская губерня
Віленская губерня | |||
---|---|---|---|
Виленская губернія | |||
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Вільнюс | ||
Дата ўтварэння | 14 (25) снежня 1795[1] | ||
Дата скасавання | 16 лютага 1918 | ||
Насельніцтва (1909) | 1 550 057 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віленская губерня (1795—1796, 1801—1920) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка рэгіянальнага ўзроўню, утворана ў Расійскай імперыі пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай (1795). Губерня ўваходзіла ў склад Літоўскага (Віленскага) генерал-губернатарства, а таму была складовай часткай Паўночна-Заходняга края Расійскай імперыі. Цэнтрам быў горад Вільня.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні
[правіць | правіць зыходнік]Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай 14 снежня 1795 г. захопленыя тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, якія яшчэ з 30 кастрычніка 1794 г. падпарадкоўваліся літоўскаму генерал-губернатару Рапніну, былі падзелены на Слонімскую (тэрытарыяльна правобраз будучай Гродзенскай губерні) і Віленскую губерні і засталіся пад кіраваннем літоўскага генерал-губернатара[2]. Першапачаткова з 1795 г. падзялялася на паветы:
- Ашмянскі
- Браслаўскі (з 1806 г. — Новааляксандраўскі)
- Віленскі
- Вількамірскі
- Завілейскі (у 1842 г. перайменаваны ў Свянцянскі)
- Ковенскі
- Расіенскі
- Троцкі
- Упіцкі (Панявежскі)
- Цельшаўскі
- Шавельскі
18 чэрвеня 1796 г. літоўскі генерал-губернатар князь Мікалай Рапнін спланаваў рэарганізацыю падначаленай яму тэрыторыі ў Віленскае і Слонімскае намесніцтвы[3]. Указ імператрыцы Кацярыны ІІ ад 8 жніўня 1796 г. Рапніну загадваў стварыць Віленскае і Слонімскае намесніцтвы, але па прычыне смерці імператрыцы яны не былі створаны[4].
Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ Паўла I паводле ўказа ад 12 снежня 1796 г. Віленская і Слонімская губерні аб’ядноўваліся ў адну Літоўскую губерню (1796—1801) з цэнтрам у Вільні. Літоўская губерня ўваходзіла ў склад Літоўскага генерал-губернатарства (з адной Літоўскай губерняй)[5].
Расійскі імператар (1801—1825) Аляксандр I сваім указам ад 9 (21) верасня 1801 г. падзяліў Літоўскую губерню на дзве — Літоўска-Віленскую губерню (1801—1840) і Літоўска-Гродзенскую губерні (1801—1840), якія ўвайшлі ў склад Літоўскага ваеннага губернатарства (1801—1830) з цэнтрам у Вільні[6].
У 1819 г. прыморскае мястэчка Паланга з акругай са складу Цельшаўскага павета былі перададзены ў склад Курляндскай губерні, але ў 1827 г. зноў вернуты ў склад Літоўска-Віленскай губерні, а пасля 23 красавіка 1829 г. зноў уключана ў склад Курляндскай губерні[7].
18 ліпеня 1840 г. расійскі імператар Мікалай I загадаў Сенату перайменаваць Літоўска-Віленскую губерню ў Віленскую губерню (1840—1917), а Літоўска-Гродзенскую губерню ў Гродзенскую губерню[8].
18 снежня 1842 г. са складу Віленскай губерні былі вылучаны паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам губерні, з якіх была створана Ковенская губерня (1842—1917)[9], атрымаўшая неафіцыйную назву «Самагіція» («Жамойць», «Жмудзь»)[10][11]. У складзе Віленскай губерні засталіся Віленскі, Ашмянскі, Свянцянскі (былы Завілейскі) і Троцкі паветы, а таксама перададзеныя з Гродзенскай губерні Лідскі павет, а з Мінскай губерні — Вілейскі і Дзісенскі паветы.
-
Імператарскі ўказ Сенату аб базыліянскім духоўным ордэне і вучылішчах, ім трыманых. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №24366 (фрагмент), 1810 год
-
Палажэнне 6 кастрычніка 1810 г. Аб размежаванні Літоўска-Віленскай губерні. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №24370.
-
Указ Сената аб заснаванні ў Гродзенскай губерні асаблівых судоў для размежавання зямель. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №25665 (пачатак), 1811 год
-
Указ Сената аб заснаванні ў Гродзенскай губерні асаблівых судоў для размежавання зямель. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №25665 (заканчэнне), 1811 год
-
Меркаванне Дзяржаўнага Савета 18 снежня 1811 г. Аб распаўсюджанні палажэння пра размежаванне Віленскай губерні і на Мінскую губерню. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 32, №25005.
-
Пасведчанне віцебскага павятовага маршалка Вацлава Косава музычнаму артысту шляхціцу Вількамірскага павета Літоўска-Віленскай губерні Віктару Гейнышу, 27 жніўня 1813 г. (пярэдняя старонка)
-
Пасведчанне віцебскага павятовага маршалка Вацлава Косава музычнаму артысту шляхціцу Вількамірскага павета Літоўска-Віленскай губерні Віктару Гейнышу, 27 жніўня 1813 г. (адваротная старонка)
-
Рашэнне Мінскага губернскага праўлення аб скліканні схода дваранства губерні для правядзення дваранскіх выбараў і накіраванні аб тым аб'явы ў Літоўска-Віленскі імператарскі ўніверсітэт для надрукавання ў газеце «Kurier Litewski», 12 ліпеня 1814 г. (фрагмент)
-
Літоўска-Віленская губерня (1801—1840), карта 1820 г.
-
Віленская губерня (1842—1917), карта 1897 г.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Віленскай губерні абвяшчалася часткай БНР. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі большая частка Віленскай губерні (без Вільні) увайшла ў Беларускую ССР, а 27 лютага 1919 года было аформлена стварэнне ЛітБел ССР.
Пасля 1920 года Ашмянскі, Свянцянскі, Троцкі, Віленскі, Браслаўскі і Лідскі паветы поўнасцю ці часткова ахоплівала Сярэдняя Літва, астатняя тэрыторыя адышла да Літвы і Польшчы, невялікая частка Вілейскага павета — да БССР.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На 1897 год насельніцтва губерні налічвала 1591,2 тысяч чалавек, у тым ліку гарадскога насельніцтва 198 тысяч чалавек. З іх каталікоў 59 %, праваслаўных 26 %, іудзеяў 13 %[12]
Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года:[14]:
Павет | беларусы | літоўцы | яўрэі | палякі | вялікарусы |
---|---|---|---|---|---|
Губерня ў цэлым | 56,1 % | 17,6 % | 12,7 % | 8,2 % | 4,9 % |
Вілейскі | 86,9 % | 0,1 % | 9,5 % | 2,5 % | 0,9 % |
Віленскі | 25,8 % | 20,9 % | 21,3 % | 20,1 % | 10,4 % |
Дзісненскі | 81,1 % | 0,3 % | 10,1 % | 2,4 % | 5,9 % |
Лідскі | 73,2 % | 8,7 % | 12,0 % | 4,7 % | 1,2 % |
Ашмянскі | 80,0 % | 3,7 % | 12,1 % | 1,7 % | 2,3 % |
Свенцянскі | 47,5 % | 33,8 % | 7,1 % | 6,0 % | 5,4 % |
Троцкі | 15,7 % | 58,1 % | 9,5 % | 11,3 % | 4,6 % |
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Язэп Гайлевіч
- Францішак Карлавіч Будзька
- Адам Лісоўскі
- Канстанцін Аляксееўскі
- Георгій Георгіевіч Замыслоўскі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17417.
- ↑ Анішчанка, Я. К. Інкарпарацыя… С. 383.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17494, 17525.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, № 17634.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 26, № 20004.
- ↑ Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния… С. 22.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, № 13678; История Литовской ССР… С. 176; Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 997.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 17, аддзял. 2, № 16347.
- ↑ Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае… С. 4, 20, 22; Арсеньев, К. Статистические очерки России… С. 180—181.
- ↑ История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 112.
- ↑ Демоскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
- ↑ Анисимов, В. Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 157—158.
- ↑ Демоскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анисимов, В. Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 153—171.
- Арсеньев, К. Статистические очерки России / К. Арсеньев. — Санкт-Петербург : Тип. Импер. академии наук, 1848. — 503 с.
- Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
- Западные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — М. : Новое литературное обозрение, 2006. — 608 с.
- История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с.
- История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с.
- Киркор, А. Этнографический взгляд на Виленскую губернию / А. Киркор // Этнографический сборник, издаваемый Императорским Русским географическим обществом. — Санкт-Петербург : Тип. Э. Праца, 1858. — С. 115—276.
- Кісялёў, Г. Віленская губерня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае. Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в муравьевскую эпоху / И. Корнилов. — Санкт-Петербург : Тип. А. Лопухина, 1901. — 420 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния / сост. А. Корева. — Санкт-Петербург : Тип. И. Огризко, 1861. — 804 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
- Rodkiewicz, W. Russian Nationality Policy in the Western Provinces of the Empire (1863—1905) / W. Rodkiewicz. — Lublin: Scientific Society of Lublin, 1998. — 257 s.
- Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — Warszawa : S. Orgelbrand, 1868. — T. 28 (Wybrzeże-Żyżmory). — S. 973—997.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віленская губерня
- Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Первое // Руниверс
- Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Второе // Руниверс
- Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Третье // Руниверс