Заходне-Антарыйскі ўніверсітэт
Выгляд
Заходне-Антарыйскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Western Ontario | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Western Ontario |
Заснаваны | 1878 |
Студэнты | 21 836[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лондан, Антарыа, Канада |
Сайт | uwo.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заходне-Антарыйскі ўніверсітэт (англ.: University of Western Ontario) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лондан у правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны кампус размешчаны на 455 гектарах, акружаны жылымі кварталамі і ракой. Ва ўніверсітэце працуюць 12 акадэмічных факультэтаў і школ. Універсітэт быў заснаваны 7 сакавіка 1878 года англіканскім біскупам Ісаакам Хельмутам і стаў пазаканфесійнай установай у 1908 годзе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў і гуманітарных навук
- Факультэт музыкі
- Факультэт адукацыі
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт навук пра здароўе
- Факультэт інфармацыі і медыязнаўства
- Факультэт права
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт сацыяльных навук
- Школа бізнесу
- Школа медыцыны і стаматалогіі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходне-Антарыйскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы