Квебекскі ўніверсітэт у Рымускі
Выгляд
| Квебекскі ўніверсітэт у Рымускі | |
|---|---|
| фр.: Université du Québec à Rimouski | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Université du Québec à Rimouski |
| Заснаваны | 1969 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рымускі, Квебек, Канада |
| Сайт | uqar.ca |
Квебекскі ўніверсітэт у Рымускі (фр.: Université du Québec à Rimouski) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Рымускі ў правінцыі Квебек, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]З моманту свайго заснавання ў 1969 годзе ўніверсітэт выдаў больш за 50 000 дыпломаў. Універсітэт прымае каля 7000 новых студэнтаў кожны год, у тым ліку каля 500 замежных студэнтаў з больш чым 45 краін свету. Ён вядомы сваімі навуковымі распрацоўкамі ў галіне марскіх даследаванняў, рэгіянальнага развіцця і паўночных даследаванняў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Дэпартамент біялогіі, хіміі і геаграфіі
- Дэпартамент літаратуры і гуманітарных навук
- Дэпартамент матэматыкі, інфарматыкі і інжынерыі
- Дэпартамент псіхасацыялогіі і сацыяльнай работы
- Дэпартамент навук аб здароўі
- Дэпартамент грамадства, тэрыторый і развіцця
- Інстытут марскіх навук
- Дэпартамент навук аб адукацыі
- Дэпартамент навук аб кіраванні
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квебекскі ўніверсітэт у Рымускі- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы