Перайсці да зместу

Квебекскі ўніверсітэт у Манрэалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Квебекскі ўніверсітэт у Манрэалі
фр.: Université du Québec à Montréal
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université du Québec à Montréal
Заснаваны 1969
Рэктар Magda Fusaro[d], Léo A. Dorais[d] і Roch Denis[d][1]
Студэнты 43 140
Размяшчэнне Манрэаль, Квебек, Канада
Сайт uqam.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Квебекскі ўніверсітэт у Манрэалі (фр.: Université du Québec à Montréal) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Манрэаль у правінцыі Квебек, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны 9 красавіка 1969 года урадам Квебека шляхам зліцця школы прыгожых мастацтваў, каледжа Святой Марыі і шэрага меншых школ. Ён прапануе ступені бакалаўра, магістра і доктара. Гэта адзін з двух франкамоўных універсітэтаў Манрэаля, нароўні з Манрэальскім ўніверсітэтам, і толькі 1% ​​яго студэнтаў з'яўляецца англамоўнымі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт камунікацыі
  • Факультэт паліталогіі і права
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт менеджменту

Інстытуты і школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа моды
  • Інстытут феміністычных студый
  • Інстытут кагнітыўных навук
  • Інстытут экалагічных навук
  • Інстытут міжнародных студый
  • Інстытут грамадскага здароўя
  • Школа тэатра
  • Школа філалогіі
  • Школа сацыяльнай працы
  • Школа візуальных мастацтваў і медыяў
  • Інстытут спадчыны
  • Міжнародная даследчая група па правам жывёл

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]