Карл XV

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл XV
Karl XV
Сцяг19-ы кароль Шведаў, Готаў і Вендаў
8 ліпеня 1859 — 18 верасня 1872
Каранацыя 3 мая 1860
Папярэднік Оскар I
Пераемнік Оскар II
Сцяг51-ы кароль Нарвегіі
8 ліпеня 1859 — 18 верасня 1872
(пад імем Карл IV)
Каранацыя 5 жніўня 1860
Папярэднік Оскар I
Пераемнік Оскар II

Нараджэнне 3 мая 1826(1826-05-03)[1][2][…]
Смерць 18 верасня 1872(1872-09-18)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца пахавання
Род Бернадоты
Бацька Оскар I[2]
Маці Жазефіна Лейхтэнбергская[2]
Жонка Луіза Нідэрландская[2][6][…]
Дзеці Лавіса Шведская, Карл Оскар[d] і Carl Rudolf Bernadotte Nordenstam[d]
Веравызнанне лютэранства
Член у
Адукацыя
Дзейнасць манарх
Манаграма Манаграма
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага рыцар ордэна Залатога руна Ордэн Данеброг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл XV (шведск.: Karl XV, 3 мая 1826 — 18 верасня 1872) — трэці кароль Швецыі і Нарвегіі (у Нарвегіі як Карл IV) з дынастыі Бернадотаў з 1859, старэйшы сын Оскара I (з 1857 рэгент падчас хваробы бацькі). Першы Бернадот, які нарадзіўся ў Швецыі. Жанаты з Луізай Нідэрландскай, дачкой малодшага сына Вілема I (1850). Пры ім праведзены маштабныя рэформы, уведзены сучаснае мясцовае (1862), царкоўнае (1863) і крымінальнае права (1864). Дэвіз караля быў: Land skall med lag byggas — «Зямлю пабудуе закон». Ён жа ў 1866 спрыяў рэформе рыксдага. Прыхільнік саюза скандынаўскіх дзяржаў, аднак падчас дацка-нямецкай вайны за Шлезвіг прытрымліваўся нейтралітэту. Карл быў мастаком і паэтам.

Пакінуў толькі адну дачку, Лавісу (Луізу); сын памёр у 2-гадовым узросце, таму прастол атрымаў у спадчыну брат Карла Оскар II. Пасля дасягнення незалежнасці Нарвегіі яе каралём стаў у 1905 Хокан VII — унук Карла XV, сын яго дачкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]