Перайсці да зместу

Княжыцкі сельсавет (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Княжыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Княжыцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Палтаран Віктар Андрэевіч
Кіраўнік спраў Галынкіна Надзея Мікалаеўна
Насельніцтва (2019) 2 394
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 212
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Кня́жыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Княжыцы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бракаўскага сельсавета[1]. У 1998 годзе скасавана вёска Азараўка (далучана да вёскі Булыжыцы). 29 ліпеня 2008 года ў сувязі з аб’яднаннем вёсак Княжыцы і Сумарокава ў адзін населены пункт, цэнтр сельсавета перайменаваны ў Княжыцы-Сумарокава і рэарганізаваны ў аграгарадок.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2654 чалавекі[2], з іх 93,1 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 2394 чалавекі[4].

У склад сельсавета ўваходзіць 20 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[2]
Баброва вёска 32 20 5
Бабровічы вёска 66 28 73
Бракава вёска 600 229 558
Булыжыцы вёска 128 65 96
Горная Вуліца вёска 28 19 27
Забор’е вёска 26 14 13
Залубнішча вёска 14 9 11
Ільінка вёска 90 40 74
Княжыцы аграгарадок 305 130 305
Лахва пасёлак 9 7 9
Лубнішча вёска 121 54 102
Нізкая Вуліца вёска 49 29 35
Нікіцінічы вёска 498 173 456
Прокшанічы вёска 44 25 34
Пясчанка вёска 57 28 47
Селішча вёска 67 38 66
Сенькава вёска 116 58 104
Сумарокава вёска 464 151 522
Таўпечыцы вёска 45 29 50
Шчэгліца вёска 88 37 67

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Азараўка — пасёлак.
  • Драбіншчына — пасёлак.
  • Дуброва — вёска.
  • Засценак — пасёлак.
  • Захват — пасёлак.
  • Сіроціна — вёска.
  • Язершчына — пасёлак.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. а б Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  5. http://www.pniva.by/2012/05/nasha-gordost-i-pamyat/
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 216. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.