Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II
Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II (KUL) | |
---|---|
польск.: Katolicki Uniwersytet Lubelski Jana Pawła II | |
Арыгінальная назва | польск.: Katolicki Uniwersytet Lubelski Jana Pawła II |
Міжнародная назва | John Paul II Catholic University of Lublin |
Заснаваны | 1918 |
Год закрыцця | 1939 |
Рэарганізаваны | 1944 |
Тып | рэлігійны ўніверсітэт |
Рэктар | Міраслаў Каліноўскі |
Рэктар | Mirosław Kalinowski[d][1] |
Студэнты | 10 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Люблін |
Юрыдычны адрас |
Рацлавіцкія алеі 14, 20-950 г. Люблін, Польшча |
Сайт | kul.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II (польск.: Katolicki Uniwersytet Lubelski Jana Pawła II) — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Люблін, знаходзіцца пад упраўленнем Каталіцкага Касцёла.
Гсторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гэта найстарэйшы ўніверсітэт Любліна і трэці найстарэйшы з дзеючых ўніверсітэт у Польшчы. Заснаваны 27 ліпеня 1918 года як Люблінскі універсітэт па ініцыятыве тагачаснага рэктара Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (утворанай у 1842 годзе) І. Б. Радзішэўскага. На той час у Польшчы існавалі толькі 2 вышэйшыя навучальныя ўстановы: у Кракаве і ў Варшаве. Лакалізацыяй трэцяга польскага ўніверсітэта стаў Люблін, горад гістарычна цесна звязаны з Беларуссю і Украінай.
Пасля згоды на стварэнне ўніверсітэта канферэнцыяй польскіх біскупаў у Варшаве з удзелам кардынала Ахіла Раці (пазней — папы Пія XI), пачалаося навучанне на факультэтах: багаслоўскім, кананічнага права, права і сацыяльна-эканамічных навук, а таксама гуманітарных навук. Першым рэктарам стаў І. Б. Радзішэўскі, а большую частку выкладчыкаў ўніверсітэта складалі супрацоўнікі Санкт-Пецярбургскай дуоўнай акадэміі, прадаўжальнікам традыцый якой тады стаў Люблінскі ўніверсітэт.
У міжваенны перыяд універсітэт атрымаў свой уласны будынак (галоўны корпус), які з’яўляецца сядзібай універсітэта і па гэты дзень. Дзейнічаў пад назвай Люблінскага ўніверсітэта, прыметнік «каталіцкі» да назвы вучэльні быў дададзены ў 1928 годзе. У 1938 годзе ўніверсітэт атрымаў права прысуджаць навуковыя ступені. Заступнікам установы з’яўляецца Найсвяцейшае Сэрца Пана Езуса[2].
Падчас нямецкай акупацыі будынак вучэльні быў заняты ваенымі і служыў шпіталем. Многіх прафесараў тады пасадзілі ў турму, іншых жа расстралялі. Студэнтаў, наадварот, вывозілі ў канцэнтрацыйныя лагеры або на прымусовыя работы. Супрацоўнікі і студэнты вучэльні таксама апынуліся сярод ахвяраў Катынскага расстрэлу. Выйшаўшы з-пад варты, рэктар універсітэта Антоні Шыманскі арганізаваў таемнае навучанне, дзякуючы чаму універсітэт працягваў працаваць. Афіцыйна ўніверсітэт аднавіў сваю дзейнасць 21 жніўня 1944 года — першым у Польшчы пасля нямецкай акупацыі. Пасля канферэнцый у Ялце і Патсдаме і стратай Польшчай земляў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны многія прафесары Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні і Універсітэта Яна Казіміра ў Львове перабраліся ў Люблін.
З 16 кастрычніка 2005 года, на падставе ўхвалы, зацверджанай польскім епіскапатам, навучальная ўстанова атрымала назву Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне імя Яна Паўла ІІ.
У цяперашні час універсітэт мае восем факультэтаў, на якіх адкрыта агулам 47 напрамкаў навучання з колькасцю студэнтаў каля 10 тысяч. У рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў свету ён займае 38 месца сярод 410 вышэйшых навучальных устаноў у Польшчы. Ён надае лепшую багаслоўскую адукацыю ў Польшчы, чацвёрты — па філасофіі, пяты — па філалогіі, а такія напрамкі як права, адміністрацыя, педагогіка, сацыялогія або псіхалогія, знаходзяцца ў раёне 10 месцаў рэйтынгаў.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Тэалагічны
- Права, кананічнага права і адміністрацыі
- Філасофіі
- Гуманітарных навук
- Сацыяльных навук
- Дакладных навук і навук пра здароўе
- Інжынерна-тэхнічных навук (у Сталёвай Воле)
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Веслаў Мысліўскі, польскі пісьменнік
- Ян Парандоўскі, польскі пісьменнік і гісторык культуры
Дактары «Honoris causa»
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/9d3664e2-2c7a-448a-9fb2-278de61e6136 Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ http://www.kul.pl/historia-kul,art_11.html
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта