Перайсці да зместу

Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэт
англ.: Mount Allison University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Mount Allison University
Заснаваны 1839
Студэнты 2 400
Краіна
Размяшчэнне Сэквіл, Нью-Брансуік, Канада
Сайт mta.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэт (англ.: Mount Allison University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і сядзібай у горадзе Сэквіл у правінцыі Нью-Брансуік, Канада.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэт быў першым універсітэтам у Брытанскай імперыі, які прысудзіў ступень бакалаўра жанчыне (Грэйс Эні Локхарт, 1875). Гэта таксама быў першы ўніверсітэт у Канадзе, які надаў ступень бакалаўра мастацтваў жанчыне (Гарыет Стар Сцюарт, 1882). Выпускнікі вучэльні атрымалі агулам 56 стыпендый Родса, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам на адну асобу з усіх універсітэтаў краін Садружнасці. Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэт названы ў гонар Чарльза Фрэдэрыка Элісана, які надаў грошы і зямлю для заснавання ўніверсітэта 14 красавіка 1849 года.

  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт сацыяльных навук