Мінская епархія
Мінская епархія | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | Беларусь |
Епархіяльны цэнтр | Мінск |
Заснавана | 24 красавіка 1793 |
Плошча |
|
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін (Тупека) (з 25 жніўня 2020) |
Кафедральны храм | Сабор Сашэсця Святога Духа ў Мінску |
Другі кафедральны храм | Спаса-Праабражэнскі сабор у Заслаўі |
Статыстыка | |
Благачынняў | 10 |
Прыходаў | 94 |
Храмаў | 87 |
Манастыроў | 4 |
Святароў | 276 |
Сайт | pravminsk.by |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мінская епархія — галоўная епархія Беларускай праваслаўнай царквы. Аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утворана пасля другога падзела Рэчы Паспалітай 24 красавіка 1793 года. Першапачаткова дзейнічала на тэрыторыях Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага генерал-губернатарстваў. Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай епархія ўключала тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Слонімскай (да 1797 года) і Гродзенскай губерняў.
У 1833 годзе ў сувязі з аднаўленнем Полацкай і Віленскай епархіі тэрыторыя Мінскай епархіі паменшана да межаў Мінскай і Гродзенскай губерняў. З 1840 года епархія ахоплівала толькі Мінскую губернію, налічвалася 575 прыходаў. Тады ж у Мінску пачала дзейнічаць пераведзеная са Слуцка духоўная семінарыя.
У 1869 годзе ў епархіі пачалося выданне «Минских епархиальных ведомостей». У 1910 годзе ў складзе епархіі было заснавана Слуцкае вікарыяцтва. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў епархіі было 566 прыходаў, 4 мужчынскія і 2 жаночыя манастыры, 5 духоўных вучылішчаў і семінарыя, дзейнічалі 1230 храмаў (у тым ліку дамовыя цэрквы і капліцы)[1].
Па выніках Рыжскай мірнай дамовы заходняя частка епархіі апынулася ў складзе Польшчы пад юрысдыкцыяй Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
У ліпені 1922 года епархія ўвайшла ў склад абвешчанай Мінскай мітраполіі. Мітрапалітам стаў епіскап Мінскі Мелхіседэк, які такім чынам узначаліў усю праваслаўную царкву ў БССР. У выніку рэпрэсій супраць духавенства ў 2-й палове 1930-х гадоў епархія фактычна спыніла функцыяванне.
Падчас нямецкай акупацыі ў кастрычніку 1941 года дзейнасць епархіі аднавілася ў рамках Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы[1].
У 1950-я гады ў сувязі з тым, што епіскапы на іншыя беларускія кафедры не прызначаліся, Мінская епархія ў рангу мітраполіі з’яўлялася адзінай у БССР, падпарадкоўваючыся Маскоўскаму патрыярхату.
З 1989 года епархія адносіцца да Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата РПЦ. У тым жа годзе аднавілася выданне «Минских епархиальных ведомостей». З 1992 да 2014 года межы епархіі супадалі з межамі Мінскай вобласці. Станам на 2000 год, у яе склад уваходзілі 20 благачынных акруг, 279 прыходаў, 183 храмаў і 10 капліц, 4 манастыры, Мінская духоўная семінарыя, Мінская духоўная акадэмія і Мінскае духоўнае вучылішча[1].
23 кастрычніка 2014 года рашэннем Святога сінода са складу Мінскай епархіі былі вылучаны Барысаўская, Маладзечанская і Слуцкая епархіі. Мінская епархія была абмежавана тэрыторыямі Мінска і Мінскага раёна. Разам з Барысаўскай, Маладзечанскай і Слуцкай епархіямі яна ўвайшла ў склад Мінскай мітраполіі[2].
Навучальныя ўстановы
[правіць | правіць зыходнік]Духоўнымі навучальнымі ўстановамі епархіі з’яўляюцца:
- Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла пры Беларускім дзяржаўным універсітэце[3].
- Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага ў Мінску.
- Мінская духоўная семінарыя імя ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста ў Жыровіцкім манастыры.
- Мінскае духоўнае вучылішча ў Мінску[4].
Манастыры
[правіць | правіць зыходнік]У склад епархіі ўваходзяць пяць манастыроў:
- Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр у Мінску.
- Свята-Раства-Багародзіцкі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у Гродне.
- Свята-Увядзенскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у Багушах.
- Свята-Успенскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр у Жыровіцах.
- Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у Полацку[5].
Тытулы кіруючых архірэяў
[правіць | правіць зыходнік]
|
Епіскапы
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар (Садкоўскі) (13 красавіка 1793 — 13 мая 1796).
- Іоў (Пацёмкін) (13 мая 1796 — 7 лютага 1812).
- Серафім (Глаголеўскі) (7 лютага 1812 — 20 жніўня 1814).
- Данііл (Наток-Міхайлоўскі) (1814 — 7 лютага 1816, часова выконваючы абавязкі).
- Анатолій (Максімовіч) (7 лютага 1816 — 10 лютага 1832).
- Яўгеній (Бажанаў) (17 лютага 1832 — 1 верасня 1834)
- Ніканор (Кляменцьеўскі) (5 верасня 1834 — 28 студзеня 1840).
- Антоній (Зубко) (28 студзеня 1840 — 1 сакавіка 1848).
- Міхаіл (Галубовіч) (1 сакавіка 1848 — 23 студзеня 1868).
- Аляксандр (Дабрынін) (14 жнівень 1868 — 25 красавіка 1877).
- Яўгеній (Шаршылаў) (16 мая 1877 — 26 ліпеня 1880).
- Варлаам (Чарняўскі) (26 ліпеня 1880 — 21 мая 1889).
- Сімяон (Лінькоў) (3 чэрвеня 1889 — 31 жніўня 1899).
- Міхаіл (Цемнарусаў) (22 верасня 1899 — 29 мая 1912).
- Іаан (Помер) (май 1912 — лістапад 1912, часова выконваючы абавязкі).
- Мітрафан (Краснапольскі) (9 лістапада 1912 — 6 ліпеня 1916).
- Георгій (Ярашэўскі) (6 ліпеня 1916—1919).
- Мелхіседэк (Паеўскі) (1919—1926).
- Арсеній (Смалянец) (13 ліпеня 1927 — 12 кастрычніка 1927, часова выконваючы абавязкі).
- Павел (Вількоўскі) (кастрычнік 1927 — кастрычнік 1930).
- Феафан (Семяняка) (13 снежня 1930—1935).
- Іасаф (Жэвахаў) (1936, часова выконваючы абавязкі).
- Мадэст (Нікіцін) (лістапад 1936 — 29 кастрычніка 1937).
- Панцялеймон (Ражноўскі) (1941—1944).
- Васілій (Ратміраў) (верасень 1944 — 13 студзеня 1947).
- Піцірым (Свірыдаў) (13 студзеня 1947 — 21 красавіка 1959).
- Гурый (Ягораў) (21 мая 1959 — 19 верасня 1960).
- Лявонцій (Бондар) (19 верасня 1960 — 16 сакавіка 1961, часова выконваючы абавязкі).
- Антоній (Крацэвіч) (16 сакавіка 1961 — 5 ліпеня 1961).
- Варлаам (Барысевіч) (5 ліпеня 1961 — 4 жніўня 1963).
- Нікадзім (Ротаў) (4 жніўня 1963 — 9 кастрычніка 1963).
- Сергій (Пятроў) (9 кастрычніка 1963 — 25 мая 1965).
- Антоній (Мельнікаў) (25 мая 1965 — 10 кастрычніка 1978).
- Філарэт (Вахрамееў) (10 кастрычніка 1978 — 25 снежня 2013).
- Павел (Панамароў) (25 снежня 2013 — 25 жніўня 2020).
- Веніямін (Тупека) (з 25 жніўня 2020).
Благачынныя акругі
[правіць | правіць зыходнік]- 1-е Мінскае гарадское благачынне — 10 прыходаў.
- 2-е Мінскае гарадское благачынне — 4 прыхода.
- 3-е Мінскае гарадское благачынне — 5 прыходаў.
- 4-е Мінскае гарадское благачынне — 6 прыходаў.
- 5-е Мінскае гарадское благачынне — 7 прыходаў.
- 6-е Мінскае гарадское благачынне — 7 прыходаў.
- 7-е Мінскае гарадское благачынне — 5 прыходаў.
- 1-е Мінскае раённае благачынне — 14 прыходаў.
- 2-е Мінскае раённае благачынне — 13 прыходаў.
- 3-е Мінскае раённае благачынне — 16 прыходаў.
Зноскі
- ↑ а б в г Рэлігія і царка на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік // Мінск, Беларуская энцыклапедыя, 2001. С. 205—206
- ↑ а б Гісторыя Мінскай епархіі . Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы. Праверана 05.02.2019.
- ↑ Мінская праваслаўная епархія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- ↑ Мінская епархія (бел.) — Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы
- ↑ Манастыры Мінскай епархіі Архівавана 2 лютага 2020. (руск.). — Афіцыйны сайт Мінскай епархіі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мінская епархія (руск.) на афіцыйным сайце Рускай праваслаўнай царквы.