Патрык Віейра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Патрык Віейра
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Патрык Данале Віейра
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1976(1976-06-23)[1][2] (47 гадоў)
Грамадзянства  Францыя
Рост 192 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Страсбур
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1984—1986 Францыя Трап
1986—1991 Францыя Друа
1991—1993 Францыя Тур
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1995 Францыя Каны 49 (2)
1995—1996 Італія Мілан 2 (0)
1996—2005 Англія Арсенал 279 (29)
2005—2006 Італія Ювентус 31 (5)
2006—2010 Італія Інтэрнацыянале 67 (6)
2010—2011 Англія Манчэстэр Сіці 28 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
1995—1996 Францыя Францыя (да 21) 7 (0)
1997—2009 Францыя Францыя 107 (6)
Трэнерская кар’ера
2013—2015 Англія Манчэстэр Сіці рэзерв
2016—2018 Злучаныя Штаты Амерыкі Нью-Ёрк Сіці
2018—2020 Францыя Ніца
2021—2023 Англія Крыстал Пэлас
2023— Францыя Страсбур
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Францыя 1998
Срэбра Германія 2006
Кубкі канфедэрацый
Золата Карэя/Японія 2001
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Бельгія/Нідэрланды 2000
Дзяржаўныя ўзнагароды

Кавалер ордэна Ганаровага легіёна

  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Патрык Віейра (фр.: Patrick Donalé Vieira; нар. 23 чэрвеня 1976, Дакар) — французскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Чэмпіён свету 1998 у складзе нацыянальнай зборнай Францыі. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Страсбур».

Атрымаў шырокую вядомасць, будучы іграком лонданскага «Арсенала» ў перыяд з 1996 па 2005 год. Тады ён заваяваў тры тытулы чэмпіёна Англіі і чатыры Кубкі Англіі, у 2002 годзе стаў капітанам клуба. Правёў адзін сезон у «Ювентусе» перад тым, як перайсці ў «Інтэр» пасля пераходу былога клуба ў Серыю B, звязанага са скандалам з дагаварнымі матчамі. За зборную Францыі правёў 107 матчаў, заваяваўшы ў яе складзе некалькі тытулаў, у тым ліку тытул чэмпіёна свету 1998 і золата чэмпіянату Еўропы 2000. З’яўляўся капітанам зборнай.

Завяршыў кар’еру іграка ў 2011 годзе.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Patrick Vieira // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. PATRICK VIEIRA // Argentine Soccer Database
  3. Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.