План «Dropshot»
План «Dropshot» («Драпшот») — распрацаваны ў ЗША ў пачатку 1949 план вайны супраць СССР. Арыенціровачны год пачатку вайны — 1957. Прадугледжвалася нанясенне 300 ядзерных удараў па савецкіх гарадах. План шмат разоў пераглядаўся, але так і не быў рэалізаваны. Рассакрэчаны ў 1977 (здабыты савецкай разведкай у студзені 1949[крыніца?]).
Меркавалася забіць падчас бамбардзіровак 60 млн. грамадзян СССР, а ўсяго мусіла загінуць 100 млн. савецкіх людзей з прагназаванага на 1957 насельніцтва СССР у 220 млн. чалавек. Для вайны і наступнай акупацыі павінны былі быць прыцягнуты каля 20 млн. салдат краін НАТА і іншых краін-саюзніц ЗША. Беларусь паводле гэтага плана ўключалася ў «зону адказнасці Заходні СССР» (таксама ствараліся зоны «Каўказ-Украіна», «Урал-Заходняя Сібір-Туркестан», «Усходняя Сібір-Забайкалле-Прымор'е»), а ў Мінску павінна была б базіравацца акупацыйная дывізія.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ross, Steven T. (1996). American War Plans, 1945-1950: Strategies for Defeating the Soviet Union. Frank Cass.