Перайсці да зместу

Пірагоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пірагоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дубровенскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пірагі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 159
Плошча 135,6[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Піраго́ўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пірагі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мардашэвічы, сельсавет перайменаваны ў Мардашэвіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Пірагі, сельсавет перайменаваны ў Пірагоўскі[2]. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Малабахаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Махначы, Рыбалтова, Станіславова, Свіракі і Чубакова)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад Малабахаўскага сельсавета вернуты 5 населеных пунктаў (Махначы, Рыбалтова, Станіславова, Свіракі і Чубакова), а ў склад сельсавета з Азярэцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Буда, Жабыкі, Лабаны, Ступакі, Шалашына, Шыбаны і чыгуначная станцыя Асінаўка)[4]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пірагоўскага сельсавета 20 населеных пунктаў[5]. 8 красавіка 2004 года ў склад Асінторфскага сельсавета перададзена вёска Шабаны[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1362 чалавекі[7], з іх 96,2 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1159 чалавек[9].

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 31 марта 2022 г. № 302 Об административно-территориальном устройстве Дубровенского района Витебской области
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.