Распаўсюджванне COVID-19 у Індыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зварот да нацыі прэм’ер-міністра Модзі 19 сакавіка 2020
Зварот да нацыі прэм’ер-міністра Модзі 24 сакавіка 2020

Першыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяйCOVID-19 у Індыі былі зафіксаваны 30 студзеня 2020 года ў Трысуры, штат Керала[1].

24 сакавіка прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі абвясціў у краіне агульнанацыянальны каранцін тэрмінам на 21 дзень, пад дзеянне якога трапіла 1,4 мільярда жыхароў краіны[2].

Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 44 млн выпадкаў заражэння, у тым ліку 531 тыс. смерцяў[3].

Агляд[правіць | правіць зыходнік]

Тэмпы распаўсюджвання COVID-19 у Індыі, паводле афіцыйных даных, істотна ніжэй, чым у большасці іншых краін: па стане на 19 сакавіка 2020 года 1 хворы ў Індыі заражаў 1,7 чалавек, тады як у суседнім Кітаі гэты каэфіцыент складаў 2,14, у Італіі — 2,34, а ў Іране — 2,73. Магчымымі тлумачэннямі гэтага факту могуць быць кліматычныя ўмовы Індыі ці своечасова праведзеныя каранцінныя мерапрыемствы[4]. Некаторыя эксперты мяркуюць, што рэальная колькасць інфіцыраваных ў Індыі моцна перавышае афіцыйныя дадзеныя з-за малой колькасці тэстаў[5].

Выканаўчы дырэктар праграм надзвычайных сітуацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Майкл Раян меркаваў, што Індыя як краіна з вопытам барацьбы з чорнай воспай і поліяміэлітам валодае «гіганцкімі магчымасцямі» па барацьбе з COVID-19[6].

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

У канцы студзеня 2020 года ў штаце Керала было выяўлена трое хворых COVID-19. Усе трое былі студэнтамі, што нядаўна вярнуліся з кітайскага горада Ухань, дзе пачалася пандэмія[7].

Рэзкі рост захворвання ў Індыі пачаўся ў сакавіку. Выпадкі захворвання былі зарэгістраваныя па ўсёй краіне, у асноўным яны былі звязаныя з людзьмі, якія вярнуліся з іншых краін. Да 10 сакавіка агульная колькасць заражаных у краіне дасягнула 50[8].

12 сакавіка адбыўся першы зарэгістраваны ў Індыі выпадак смерці захварэлага COVID-19: у штаце Карнатака памёр 76-гадовы мужчына, які вярнуўся з Саудаўскай Аравіі[9].

Да 15 сакавіка колькасць хворых у Індыі перавысіла адзнаку ў 100 чалавек[10]. Да 24 сакавіка хворых у Індыі стала больш за 500[11], а 28 сакавіка — больш за 1000 чалавек[12].

У сакавіку адным з ачагоў распаўсюджвання інфекцыі ў Індыі стала мячэць Нізамудын Марказ у Паўднёвым Дэлі, дзе ў пачатку сакавіка прайшоў рэлігійны сход з удзелам больш чым 1800 чалавек, з якіх 281 былі замежнымі грамадзянамі, уключаючы грамадзян Інданэзіі, Вялікабрытаніі і Францыі. Да 31 сакавіка ў прыкладна 300 чалавек з іх з’явіліся сімптомы рэспіраторнага захворвання; як мінімум, у 24 чалавек з іх быў пацьверджаны дыягназ COVID-19[13]. Толькі ў штаце Тамілнад было выяўлена 50 хворых[14].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Панічныя куплі[правіць | правіць зыходнік]

На фоне распаўсюджвання інфармацыі аб COVID-19 і каранцінных мерапрыемстваў у індыйскіх гарадах назіраліся панічныя раскупкі ў прадуктовых крамах[15][16][17].

20 сакавіка, на наступны дзень пасля звароту прэм’ер-міністра Індыі Модзі да нацыі, рознічныя крамы Індыі зафіксавалі двухразовы рост продажаў[18].

21 сакавіка індыйская служба дастаўкі Grofers адзначыла рост анлайн-заказаў ва ўсіх штатах Індыі, уключаючы заказы прадуктаў харчавання, сродкаў для дэзінфекцыі і асабістай гігіены[19].

На фоне ажыятажнага попыту на прадукты харчавання Нарэндра Модзі запэўніў грамадзян, што ежы ў краіне дастаткова і заклікаў не паддавацца паніцы[20].

Уцёкі з-пад каранціну[правіць | правіць зыходнік]

У прэсе з’яўлялася інфармацыя пра уцёкі людзей з падазрэннем на COVID-19 з-пад дамашняга каранціну або бальніц[21][22]. У дачыненні да падобных асоб складаліся заявы ў паліцыю, праводзіліся вышуковыя мерапрыемствы[23][24][25].

Дэзінфармацыя і дыскрымінацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Індыі атрымаў шырокае распаўсюджванне слых аб тым, што захварэць COVID-19 могуць толькі людзі, якія ядуць мяса. Гэта спарадзіла трэнд у індыйскім твітэры з хэштэгам «#NoMeat_NoCoronaVirus»[26]. Для стрымлівання гэтых чутак і прадухілення зніжэння продажаў прадукцыі жывёльнага паходжання шэраг прадстаўнікоў птушкагадоўчых кампаній, а таксама дзяржаўных дзеячаў правялі «курыную і яечную мелу» (кірмаш) у Хайдарабадзе. На ёй прадстаўнікі галіны і індыйскія дзяржаўныя дзеячы елі яйкі і курыныя сцягна. Наведвальнікі таксама маглі бясплатна паесці смажаную курыцу і яйкі[27].

Некаторыя індыйскія палітыкі заяўлялі, што каровіна мача і гной могуць «вылечыць» ад інфекцыі[28][29]. Прадстаўнік СААЗ абверг гэтыя прадузятасці і раскрытыкаваў палітыкаў, якія распаўсюджвалі дэзінфармацыюю[30][31].

У лютым і сакавіку з’явіліся даныя пра прыгнёт людзей з Паўночна-Усходняй Індыі (якая мяжуе з Тыбетам і М’янмай) у гарадах Чэнаі, Пуна і Хайдарабад на расісцкай глебе з сувязі з успышкай COVID-19[32][33][34]. Студэнты каледжа Кікоры Малі Дэлійскага ўніверсітэта, Інстытута сацыяльных навук Таты ў Мумбаі і іншых навучальных устаноў краіны таксама скардзіліся на расісцкі прыгнёт, нагодай для якога стаў распаўсюд інфекцыі[35][36][37].

Жыхары вёскі Корауна (Korauna) у акрузе Сітапур (штат Утар-Прадэш) скардзіліся на дыскрымінацыю, звязаную з падабенствам назвы вёскі і віруса[38].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Kerala confirmed first novel coronavirus case in India (англ.). India Today (30 студзеня 2020).
  2. India coronavirus: Modi announces 21-day nationwide lockdown, limiting movement of 1.4bn people (англ.). The Independent (24 сакавіка 2020).
  3. "Coronavirus Pandemic (COVID-19)".
  4. One COVID-19 positive infects 1.7 in India, lower than in hot zones (англ.). The Indian Express (19 сакавіка 2020).
  5. Coronavirus: India defiant as millions struggle under lockdown (англ.). BBC (28 сакавіка 2020).
  6. India has tremendous capacity in eradicating coronavirus pandemic: WHO (англ.). The Economic Times (24 сакавіка 2020).
  7. Kerala Defeats Coronavirus; India's Three COVID-19 Patients Successfully Recover (англ.). The Weather Channel (14 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020.
  8. Update on COVID-19 (англ.). Pib.gov.in (10 сакавіка 2020).
  9. India's first coronavirus death is confirmed in Karnataka (англ.). Hindustan Times (12 сакавіка 2020).
  10. Coronavirus - Number of confirmed cases in India crosses 100 (англ.). The Hindu (15 сакавіка 2020).
  11. COVID-19 cases cross 500 in India, death toll 10 (англ.). Telengana Today (24 сакавіка 2020).
  12. India has 909 active corona cases, total tally crosses 1,000 (англ.). Outlook India (28 сакавіка 2020).
  13. India event sparks massive search for Covid-19 cases (англ.). BBC News (31 сакавіка 2020).
  14. 50 Coronavirus Cases In Tamil Nadu After Delhi Mosque Event: 10 Points (англ.). NDTV.com (31 сакавіка 2020).
  15. Panicky shoppers clear out grocery shops (англ.). The Hindu (22 сакавіка 2020).
  16. No need for panic buying of milk (англ.). Ahmedabad Mirror (22 сакавіка 2020).
  17. No need for panic buying of milk, other dairy products, says Amul MD (англ.). The Economic Times (21 сакавіка 2020).
  18. Panic buying goes a notch up ahead of PM Modi's address (англ.). Economic Times (20 сакавіка 2020).
  19. Coronavirus: Govt monitors supplies to ease panic buying crunch (англ.). Hindustan Times (22 сакавіка 2020).
  20. Janata curfew, avoid panic buying, stay at home: PM Modi's 9 key messages for Indians (англ.). Times of India (19 сакавіка 2020).
  21. 11 coronavirus suspects in Navi Mumbai traced, readmitted (англ.). ANI News (18 сакавіка 2020).
  22. 5 coronavirus suspects escape from isolation ward of Nagpur hospital, all traced (англ.). Hindustan Times (14 сакавіка 2020).
  23. In Gujarat, 93 flouted self-isolation rules in 10 days, FIRs against 10 (англ.). The Indian Express (23 сакавіка 2020).
  24. Covidiots everywhere; cases of foreign returnees flouting home quarantine in rise (англ.). Deccan chronicle (23 сакавіка 2020).
  25. Passports of two NRIs to be cancelled for violating quarantine orders in Kasaragod (англ.). Mathrubhumi (24 сакавіка 2020).
  26. 'No Meat, No Coronavirus' Makes No Sense (англ.). The Wire (2 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020.
  27. Amid COVID-19 fears, KTR relishes chicken and eggs to dispel rumours (англ.). The New Indian Express (3 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020.
  28. Coronavirus: Can cow dung and urine help cure the novel coronavirus? (англ.). Times of India (5 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020.
  29. Novel coronavirus can be cured with gaumutra, gobar claims Assam BJP MLA Suman Haripriya (англ.). Firstpost (5 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020.
  30. Novel Coronavirus Outbreak: "India's Response And Surveillance Has Been Quite Robust," Says WHO's Chief Scientist (англ.). NDTV (3 сакавіка 2020).
  31. India's coronavirus health myths fact-checked (англ.). BBC (19 сакавіка 2020).
  32. Northeast community fends off racist attacks with coronavirus (англ.)(недаступная спасылка). Pune Mirror (18 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
  33. We are the Coronavirus for few Indians': says people from North-east in Hyderabad (англ.). Newsmeter (21 сакавіка 2020).
  34. Covid-19: Northeast India Welfare Association complains of racism (англ.). Times of India (21 сакавіка 2020).
  35. Coronavirus outbreak: NE students at TISS report incidents of 'racism, harassment' (англ.). The Indian Express. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020.
  36. 2 Students Allegedly Faced Racial Taunts Linked To Coronavirus In Kolkata (англ.). NDTV.com (17 сакавіка 2020).
  37. Coronavirus outbreak: NE students at TISS report incidents of 'racism, harassment' (англ.). Indian Express (21 сакавіка 2020).
  38. People confuse UP's Korauna for Corona; outsiders even won't take a phone call from village (англ.). ANI (29 сакавіка 2020).