Перайсці да зместу

Серабранка (жылы раён, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Серабранка
53°51′46″ пн. ш. 27°36′20″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Ленінскі раён
Дата заснавання 1551
Ранейшы статус маёнтак, пасёлак
Ранейшыя назвы Срэбны Лог, Срэбныя Млыны
Паштовыя індэксы 220085, 220094, 220095, 220111, 220101
Плошча 4,6 км²
Насельніцтва 150 тыс. чал.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Серабра́нка — жылы раён у паўднёва-ўсходняй частцы Мінска. Размешчаны ў спрыяльных прыродных умовах: на захадзе — Мінскі водна-зялёны дыяметр, на поўдні — Чыжоўскае вадасховішча, на ўсходзе і поўначы — пойма ручая Сляпянка. Серабранка — прыклад комплекснай забудовы буйнога жылога масіву на базе індустрыяльнага домабудавання.

Серабранка ў 1980-я гг.

Назву атрымала ад маёнтка Сярэбраны Лог (вядомы з 1551 года), у XIX стагоддзі называўся Сярэбраны Млын, быў месцам адпачынку мінчукоў. У 1895 годзе тут быў чыгуналіцейны завод. У XX стагоддзі тут існавалі Сярэбраная вуліца і Сярэбраны завулак. У паўночнай частцы знаходзіліся вёска і пас. Шэйпічы, на месцы якіх у 1980-я гады створаны адзін з мікрараёнаў[1].

Серабранка з боку Чыжоўскага вадасховішча

Забудоўваецца з 1969 года паводле праекта дэталёвай планіроўкі і забудовы 1967 года (інстытут «Мінскпраект», арх. В. Анікін, Н. Афанасьева, Я. Дзятлаў, Л. Есьман, У. Ігнацьеў) і больш позніх праектаў забудовы мікрараёнаў (арх. В. Анікін, А. Гуль, Я. Сап’янік, Дз. Кудраўцаў, Г. Горына, Г. Сысоеў, М. Чаркасава, I. Папова, інжынеры П. Палунін, В. Матораў). Тэрыторыя раёна складае 460 га, разлічаная на 145 тыс. жыхароў. Уключае дзевяць мікрараёнаў[1].

У пачатку 1990-х гадоў забудова раёна была збольшага завершана, пазней былі пабудаваны асобныя будынкі (жылыя дамы, убудаваныя аб’екты абслугоўвання, гіпермаркет).

Па перыметры абмежаваны вуліцамі Ванеева, Малініна, Якубава. Кампазіцыйна заснаваны на дзвюх узаемна перпендыкулярных восях — праспекце Ракасоўскага і вуліцы Пляханава, уздоўж якіх размешчаныя гандлёвыя і культурна-побытавыя ўстановы, сканцэнтраваныя каля прыпынкаў грамадскага транспарту і асноўных пешаходных напрамкаў (т. зв. прынцып факусіроўкі). Установы, якія не залежаць ад транспартных магістралей (школы, дзіцячыя сады-яслі, спартовыя збудаванні), размешчаны ў глыбіні мікрараёнаў у зялёных зонах. Па перыметры раён абмежаваны вуліцамі Ванеева, Якубава, Малініна (з сумежнымі паркавымі зонамі адпачынку, спартыўнымі комплексамі і ўчасткам Сляпянскай воднай сістэмы)[1].

Раён забудаваны пераважна буйнапанельнымі пяці-, дзевяці-, дванаццаціпавярховымі дамамі. Значнае месца ў забудове адведзена падоўжаным шматсекцыйным дзевяціпавярховым жылым дамам, першыя паверхі якіх маюць убудаваныя і прыбудаваныя аб’екты абслугоўвання. На ўчастках з актыўным рэльефам уздоўж р. Свіслач жылыя дамы маюць больш жывапісную канфігурацыю плана, сілуэт і пластыку фасадаў[1].

Практыка праектавання і будаўніцтва Серабранкі — прыклад комплекснай забудовы буйнога жылога масіву на базе індустрыяльнага домабудавання. Мікрараёны адрозніваюцца адзін ад аднаго прасторавай кампазіцыяй, выкарыстаннем у архітэктуры будынкаў колеру, розных відаў апрацоўкі панелей і экранаў з глыбокім дэкаратыўным рэльефам[1].

Архітэктурна-планіровачная арганізацыя ансамбля праспекта Ракасоўскага звязаная з бульварам (арх. В. Звалінскі), які на ўсім працягу ад вул. Ванеева да вул. Малініна служыць для пешаходнай сувязі паміж цэнтрамі, аб’ектамі культурна-побытавага абслугоўвання і транспартнымі прыпынкамі. Фантаны і іншыя малыя архітэктурныя формы, пляцоўкі адпачынку, розныя прыёмы азелянення ствараюць спрыяльнае асяроддзе для кароткачасовага адпачынку і прагулак. Заканчваецца бульвар уваходам у ландшафтны парк на паўночным беразе Чыжоўскага вадасховішча (арх. У. Бачкоў, С. Барысовіч, Б. Юрцін), які з’яўляецца часткай гарадскога водна-зялёнага дыяметру. Галоўная кампазіцыйна-планіровачная вось парку заснаваная на прадаўжэнні бульвара[1].

Святлана Ермаковіч. «Дарога на Серабранку», 2013

Асноўныя вуліцы

[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
Тралейбус у ДС Серабранка

Грамадская інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура: сетка гандлёвых аб’ектаў, аптэк і іншых аб’ектаў грамадскага абслугоўвання, у тым ліку кінатэатр «Салют», аддзяленні паштовай сувязі РУП «Белпошта» і аддзяленні ААБ «Беларусбанк». Раён абслугоўвае дарослая (№ 23) і дзіцячая (№ 7) паліклінікі. У кожным мікрараёне маюцца школы і дзіцячыя дашкольныя установы. У мікрараёне Серабранка-8 размешчаны ГЦ «Гіпа».

Праз раён праходзяць аўтобусныя, тралейбусныя і трамвайныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Серабранка, побач з раёнам знаходзяцца аўтавакзал Усходні і тралейбусны парк № 2.