Шэйпічы (вёска, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шэйпічы
Шэйпічы ў 2005 г.
Шэйпічы ў 2005 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Шэйпічы на карце Беларусі ±
Шэйпічы (вёска, Мінск) (Беларусь)
Шэйпічы (вёска, Мінск)
Шэйпічы (вёска, Мінск) (Мінск)
Шэйпічы (вёска, Мінск)

Шэ́йпічы, Шэ́пічы — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1492—1506 гадах вялікі князь Аляксандр Ягелончык дараваў сяло Шэйпічы Абраму Езафовічу. У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт I Стары пацвердзіў сяло Шэйпічы старосце Смаленскага места і менскаму войту Абраму Езафовічу[1]. У 1557 годзе сяло, дзяржаўная ўласнасць. У 1667 годзе маёнтак, шляхецкая ўласнасць[2].

У 1800 годзе вёска ў Мінскім павеце, дзяржаўная ўласнасць, 7 двароў, 19 жыхароў[2]. У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 6 двароў, 52 жыхары. З 1934 года ў Менскім раёне. У 1940-я — 1950-я гады побач вырас аднайменны пасёлак нелегальнай забудовы. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Ленінскі раён[3]. Бальшыня вясковай забудовы захавалася на вуліцы Шэйпічы[4].

У 2016 годзе зацверджаная назва Шэйпічы для праектаванай станцыі чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна на скрыжаванні вуліц Пляханава і праспекта Ракасоўскага[5]. Аднак пазней ад гэтай станцыі адмовіліся, змяніўшы схему лініі на кальцавую.

Шэйпічы ў 2009 годзе
Шэйпічы ў 2009 годзе


Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шэйпічы // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
  • Шепичи // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
  • Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мінск: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5.
  • Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
  • Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]