Шэйпічы (пасёлак)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Шэйпічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Шэйпічы на карце Беларусі ±
Шэйпічы (пасёлак) (Беларусь)
Шэйпічы (пасёлак)
Шэйпічы (пасёлак) (Мінская вобласць)
Шэйпічы (пасёлак)

Шэ́йпічы, Шэ́пічы — колішні пасёлак, з 1959 года ў складзе Мінска[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнік у Навадворскім сельсавеце Мінскага раёна, каля вёскі Шэйпічы ў 1950-я гады.

У кастрычніку 1947 года калгас імя П. К. Панамарэнкі перадаў Міністэрству ўнутраных спраў 25,5 гектараў зямлі ў непасрэднай блізкасці да гарадской мяжы Мінска. Тут быў створаны філіял лагера для нямецкіх ваеннапалонных, якія павінныя былі здабываць жвір і пясок. Лагер праіснаваў не пазней чым да 1949 года, калі ўсе нямецкія ваеннапалонныя былі рэпатрыяваныя альбо прызнаныя ваеннымі злачынцамі[2].

Верагодна, спачатку ў бараках пасяліліся ахоўнікі. Увесну 1950 года на тэрыторыі былога лагера пачалося незаконнае будаўніцтва драўляных дамоў. Пачалі дзейнічаць «гандляры нерухомасцю», якія забяспечвалі жытлом працоўных мігрантаў з вёсак. Да пачатку 1957 года ў пасёлку было пабудавана каля 200 дамоў, у якіх жыло прыкладна 1500 чалавек, збольшага работнікі суседняга велазавода. Таксама ў дакументах згадваюцца асобы, якія нідзе не працавалі. У пасёлку жыло 60 міліцыянераў з сем’ямі. Жыхары пасёлка не мелі афіцыйнай прапіскі[2].

Легалізацыя пасёлка адбылася праз уваходжанне ў склад горада 8 жніўня 1959 года. У мэтах санітарнага ўпарадкавання горада частка баракаў была знесеная, а іх уладальнікі атрымалі кватэры альбо дзялянкі зямлі для індывідуальнага будавання жылля[2]. Пасялковыя вуліцы атрымалі гарадскія назвы: вуліца і завулак Высокія, Кар’ерныя, вуліца Падгорная[3].

Апошнія дамы пасёлка былі знесеныя ў часе забудовы мікрараёна Серабранка ў 1970-я—1980-я гады[2][3]. На месцы пасёлка мікрараён Серабранка-9, абмежаваны вуліцай Пляхавана, праспектам Ракасоўскага і Другім Веласіпедным завулкам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]