Цэнтр Пампіду
Цэнтр Пампіду | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Адкрыццё | 31 студзеня 1977[3] |
Архітэктурны стыль | хай-тэк[d] |
Вышыня | 42 м[4] |
Архітэктар | Рычард Джордж Роджэрс[d][5] і Рэнца Піяна[5] |
Інжынер-будаўнік | Arup[d] |
Emporis | 110380 |
Сайт | centrepompidou.fr (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цэнтр Жоржа Пампіду (фр.: Centre Georges-Pompidou; поўная назва Нацыянальны цэнтр мастацтва і культуры імя Жоржа Пампіду (фр.: Centre national d’art et de culture Georges-Pompidou); у прастамоўі Бабур) — культурны цэнтр у квартале Бобур 4-й акругі Парыжа паміж кварталамі Ле-Аль і Марэ. Адкрыты з 1977 года, створаны па ініцыятыве французскага прэзідэнта Жоржа Пампіду. Цэнтр уключае ў сябе парыжскі Музей сучаснага мастацтва, вялікую бібліятэку, канцэртныя і выставачныя залы, Інстытут даследавання і каардынацыі акустыкі і музыкі. Вялікую плошчу перад Цэнтрам Пампіду аблюбавалі мастакі, вандроўныя артысты, музыканты і цыркачы. Справа ад Цэнтра Пампіду невялікую плошчу Стравінскага ўпрыгожвае аднайменны экстравагантны фантан.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Будынак сучаснай пабудовы і вельмі вялікіх для цэнтра Парыжа памераў мае ў даўжыню 166 м, у шырыню 60 м і ў вышыню 42 м. Пабудаваны па наватарскім праекце Рэнца П'яна і Рычарда Роджэрса, выбраным з 680 конкурсных работ. Арыгінальная ідэя архітэктараў была ў размяшчэнні ўсіх тэхнічных канструкцый (арматурныя злучэнні, усе трубаправоды, ліфты і эскалатары) звонку будынка, што дазволіла вызваліць максімум карыснай плошчы ў 40 тыс. м². Арматурныя злучэнні выфарбаваны белым колерам, вентыляцыйныя трубы — сінім, вадаправодныя — зялёным, электрападводка — жоўтым, а эскалатары і ліфты — чырвоным.
Цэнтр імя Пампіду з'яўляецца самым наведваемым турыстычным аб'ектам у Парыжы: 8 мільёнаў наведвальнікаў у год (у два разы больш, чым наведвальнікаў Эйфелевай вежы і амаль столькі ж, колькі гасцей Еўрадыснейленда).
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Inauguration du centre d'art et du Culture Georges Pompidou — TF1.
- ↑ https://www.centrepompidou.fr/fr/programme/agenda/evenement/cMdAyb9 Праверана 17 мая 2022.
- ↑ а б https://growannenberg.org/grants/7181/centre-pompidou
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр Пампіду на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Цэнтра Пампіду Архівавана 26 лютага 2009. (фр.), (англ.), (ісп.)