Перайсці да зместу

Шалягі (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шалягі
Шалягі, 2021 г.
Шалягі, 2021 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
Шалягі на карце Беларусі ±
Шалягі (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Шалягі (Пухавіцкі раён)
Шалягі (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Шалягі (Пухавіцкі раён)

Шалягі́[1] (трансліт.: Šaliahi, руск.: Шелеги) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месцяцца за 37 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на левым беразе ракі Пціч, цераз рэчку ад Азярычына.

Паводле тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, назва ўтвораная ад прозвішча Шэлег.

У другой палове XVIII стагоддзя вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Янушэўскай.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць А. Шышкі. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы ёсць хлебазапасны магазін.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1966 годзе да вёскі далучаны гістарычныя Пяскі, цяпер вуліца Паўднёвыя Пяскі. У сваю чаргу Пяскамі пачала звацца гістарычная Альхоўка.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[2].

  • 1800 год — 2 двары, 18 жыхароў
  • 1897 год — 19 двароў, 146 жыхароў
  • 1908 год — 26 двароў, 160 жыхароў
  • 1917 год — 33 двары, 181 жыхар
  • 1999 год — 33 жыхары
  • 2002 год — 18 двароў, 27 жыхароў
  • 2010 год — 14 жыхароў
  • 2012 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары
  • 2019 год — 6 жыхароў[3]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
Мост з Азярычына ў Шалягі цераз раку Пціч, 2017 г.
  • Паўднёвыя Пяскі вуліца
  • Радужная вуліца
  • Рачная вуліца[4]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 10 лютага 2020.