Ядвігін Ш.

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Антон Лявіцкі)
Перайсці да: рух, знайсці
Ядвігін Ш.
Jadvihin Š.jpg
Дата нараджэння:

4 студзеня 1869({{padleft:1869|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:4|2|0}})

Месца нараджэння:

маёнт. Добасня Рагачоўскага павета, цяпер в. Старая Добасна Кіраўскага р-на Магілеўскай вобл.

Дата смерці:

24 лютага 1922({{padleft:1922|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:24|2|0}}) (53 гады)

Месца смерці:

Вільня

Род дзейнасці:

беларускі празаік, публіцыст, фельетаніст, драматург, паэт, перакладчык, літаратуразнавец

Мова твораў:

беларуская, польская, руская


Ядвігін Ш. (Ядвігін Швагер[Крыніца?]), сапр.: Антон Іванавіч ЛЯВІЦКІ (4 студзеня 1869, маёнт. Добасна, цяпер в. Старая Добасна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 24 лютага 1922, Вільня) — беларускі празаік, публіцыст, фельетаніст, драматург, паэт і літаратуразнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і ўпраўляючага маёнткам. Скончыў Мінскую губернскую гімназію. Вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1890 г. быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Сядзеў у Бутырскай турме. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму, працаваў памочнікам правізара ў Радашковічах, потым у краме-кааперацыі. Па стану здароўя пакінуў працу і пераехаў з сям'ёй у бацькоўскі фальварак Карпілаўка пад Радашковічамі, дзе правёў значную частку астатняга жыцця. У 1909—1910 г. жыў у Вільні, працаваў сакратаром, а затым загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы». У 1913 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Беларус». З лістапада 1913 да студзень 1915 г. — тэхнічны рэдактар беларускага сельскагаспадарчага часопіса «Саха» і беларускага часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка» ў Мінску. Меў дачку Ванду.

Літаратурную дзейнасць пачаў у турме: пераклаў на беларускую мову апавяданне У. Гаршына «Сігнал» (выдадзена ў Маскве ў 1891). У 1892 напісаў камедыю «Злодзей» (пастаноўка забаронена паліцыяй, рукапіс згубіўся). Першае апавяданне на беларускай мове «Суд» апублікаваў у 1906 («Наша доля»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Бярозка» (Вільня, 1912, 1923), «Васількі» (Вільня, 1914), «Апавяданні» (1940, 1946), падарожнага нарыса «Дзед Завала» (Вільня, 1910), кнігі «Успаміны» (Вільня, 1921), няскончанага рамана «Золата». Таксама аўтар шэрагу рэцэнзій і літаратурна-крытычных артыкулаў. У 1976 г. выйшлі Выбраныя творы.

Падчас Другой сусветнай вайны ў Карпілаўцы працаваў прытулак для дзяцей бежанцаў, дзе ўся праца з дзецьмі вялася па-беларуску. Гэты фальварак наведваў М. Багдановіч. Ёсць меркаванне, што менавіта гэта паездка падштурхнула яго да пачатку працы па напісанні беларускага буквара[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка кнігі «Васількі»

Ядвігін Ш. увайшоў у беларускую літаратуру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў. Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю. У іх выкрываюцца зайздрасць, сквапнасць, празмерная цікаўнасць, забабоннасць і іншыя заганы чалавечай натуры. Героямі іх у большасці выпадкаў з'яўляюцца простыя людзі, сяляне, якім аўтар спачувае і якіх павучае з пазіцый народнай маралі. Так у серыі гумарыстычных навел «Вучоны бык», «З маленькім білецікам», «Пазыка», «Заморскі звер», «Цырк» сяляне трапляюць у даволі кур'ёзныя сітуацыі гарадскога жыцця, дзе паводзяць сябе па-дзіцячы наіўна, даверліва, неразважліва, часам алагічна. Апавяданне «Рабы» з'яўляецца вострай крытыкай на людское хамства, блізарукае жыццё, «Падласенькі» — сатырай на тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія, вывучыўшыся на бацькоўскія грошы, адракаліся ад іх, «Важная фіга» — высмейваннем злых і сварлівых свякрух, «Дачэсныя» — выкрыццём сквапнасці, несумленнасці, няўдзячнасці, ашуканства.

Пазнейшыя творы пісьменніка характарызуюцца большай рэалістычнасцю, сацыяльнай завостранасцю. Цяжкая доля вясковай жанчыны паказваецца ў апавяданнях «Гаротная» (пра шматпакутнае жыццё Тамачыхі), «Бярозка» (аб нялюбым замужжы і горкім лёсе Марыські), «Шчаслівая» (аб сквапнай жонцы, якая, падманутая мужам, памірае з думкай аб золаце ў гаршчку, дзе на самой справе знаходзілася ўсялякае смецце). У цэнтры алегарычнага апавядання «Дуб-Дзядуля» вобраз мужыка, які ў сне шукае ваду старому дубу. пошукі прыводзяць селяніна да трох азёр, ля якіх ён сустракае трох бабуль — Працу, Бяду і Цярпенне. бабулі хочуць дапамагчы людзям, але іх вялікія намаганні не могуць пазбавіць чалавека поту, слёз і крыві. У апавяданні паказваецца цяжкі лёс беларускага селяніна, выказваецца шчырае спачуванне народу, мара аб яго лепшым будучым.

Раман Ядвігіна Ш. «Золата» спалучае ў сябе рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі і раскрывае тэму ўлады грошай, іх згубнага ўплыву на чалавека. Падзеі ў рамане адбываюцца на Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Цэнтральнымі героямі з'яўляюцца Мікола Стрончык, яго дачка Зося, Васіль Дубінскі, Прузына Салянічышка, Алёкса Гуронак, карчмар Лейба. Сэжэт твора будуецца вакол дэманічнай па натуры Зосі. Яна кахае Алёксу, якога бацькі хочуць ажаніць з багатай Прузынай. Люта ненавідзячы сваю саперніцу, Зося робіць закаханага ў яе Васіля Дубінскага забойцам Прузыны (яе кінулі ў калодзеж). Падазроным жа ў злачынстве аказаўся не Васіль, а Алёкса, які з-за гэтага вымушаны эмігрыраваць у Амерыку. Зося ў хуткім часе выходзіць замуж за Васіля, сумеснае жыццё для якога становіцца невыносным, трагічным. У стане афекту (калі нованароджаную дачку назвалі Прузынаю) ён кідаецца ў калодзеж. Самагубства Васіля ўспрымаецца як божае пакаранне, помста за заўчасную смерць дзяўчыны. У рамане перавага аддаецца сюжэту, дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, раскрыццю сацыяльна-класавых канфліктаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Сігнал. Пераклад У. Гаршына. Масква, 1891.
  • Зборнік апавяданняў «Бярозка». Вільня, 1912, 1923.
  • Зборнік апавяданняў «Васількі». Вільня, 1914.
  • Зборнік «Апавяданні». 1940, 1946.
  • Дзед Завала. Нарыс. Вільня, 1910.
  • Успаміны. Вільня, 1921.
  • Выбраныя творы. 1976.
  • Выбраныя творы. Мінск: Мастацкая літаратура, 2006. 289 с.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская літаратура: Падручнік для 10 кл. /В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык, К. М. Мароз і інш. Пад рэд. В. Я. Ляшук. — Мн.: Рэдакцыя часопіса «Крыніца», 1997. — 608 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах
Commons

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ядвігін Ш. // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Ядвігін Ш. // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Пятуховіч М. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі): Жыцьцё і літаратурная дзейнасьць // Запіскі аддзелу гуманітарных навук Інстытуту Беларускае Культуры. Кн. 2. Працы клясы філёлёгіі. Т. 1. Менск, 1928. С. 276—290.
  • Старычонак В. Дз. Беларуская літаратураН ад А да Я. — Мн.: Выш. шк., 1998. с.510-512.