Гарадскі пасёлак Копысь

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Гарадскі пасёлак
Гарадскі пасёлак Копысь
бел.: Копысь


Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 54°19′28″ пн. ш. 30°17′30″ у. д. / 54.324444° пн. ш. 30.291667° у. д. (G) (O) (Я)54°19′28″ пн. ш. 30°17′30″ у. д. / 54.324444° пн. ш. 30.291667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Віцебская
Раён Аршанскі
Першае згадванне 1059
Насельніцтва 0,9 тыс. чалавек (2010)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 216
Паштовы індэкс 211038
Гарадскі пасёлак Копысь (Беларусь)
Гарадскі пасёлак Копысь
Гарадскі пасёлак Копысь
Гарадскі пасёлак Копысь (Віцебская вобласць)
Гарадскі пасёлак Копысь
Гарадскі пасёлак Копысь

Копысь — гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, прыстань на левым беразе Дняпра. У 35 км ад Оршы, 2 км ад чыгуначнай станцыі Копысь на лініі Орша—Магілёў, аўтадарогамі злучаны з Оршай, і з аўтадарогай Орша—Магілёў. Насельніцтва 0,8 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Упершыню згадваецца пад 1059 у Ніканаўскім летапісе, калі на шляху ў Ноўгарад там памёр еп. Лука Жыдзята. З 2-ой пал. 14 ст. у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 14—18 ст. існаваў Копыскі замак. Належаў князям Астрожскім, Радзівілам. Меў магдэбургскае права. З 1772 у складзе Расіі, горад, цэнтр павета, з 1861 — пазаштатны горад Горацкага павета. Падчас вайны 1812 году заняты французскімі войскамі. 12.11.1812 тут праз Дняпро перапраўлялася расійская армія пад кам. М. І. Кутузава. У 17—19 ст. вядомы вытворчасцю кафлі. На мяжы 18-19 ст. быў цэнтрам хасідызму. У 1924—1930 цэнтр раёна. З 1930 у Аршанскім р-не, з 1938 гарадскі пасёлак.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Цэнтр па вытворчасці мастацкай керамікі.

[правіць] Выдатныя мясціны

  • Замчышча Пятроўскі Вал — помнік археалогіі
  • Селішча Пасадскае — помнік археалогіі

[правіць] Вядомыя асобы

  • Ігнацій (Ігнат) Максімаў (17 ст.), вядомы майстар мастацкай керамікі
  • Фёдар Врончанка (1779—1852), міністр фінансаў Расіі пры Мікалаі I
  • С. Ю. Друкер (1907—1984), беларуская спявачка, Народная артыстка БССР
  • Аляксандр Лукашэнка (нар. 1954), прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

[правіць] Літаратура

  • Копысь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах