Горад Іерусалім

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Іерусалім
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Jerusalem infobox image.JPG

Каардынаты Каардынаты: 31°47′00″ пн. ш. 35°14′00″ у. д. / 31.783333° пн. ш. 35.233333° у. д. (G) (O) (Я)31°47′00″ пн. ш. 35°14′00″ у. д. / 31.783333° пн. ш. 35.233333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Ізраіль
Мэр Нір Баркат
Насельніцтва (2006) 729,900 чалавек
Тэлефонны код +972 2
Афіцыйны сайт http://www.jerusalem.muni.il
(англ.)  (руск.)  (ар.) 

Іерусалім (Ізраіль)
Іерусалім
Іерусалім

Іерусалім (стараж.-яўр. ירושלים Іерушалаім, араб. القدس Аль-Кудс) — горад у Ізраілі. Старажытны горад Палесціны, размешчаны на паўпустынным пласкагор'і на захад ад Мёртвага мора і р. Іардан. Прамысловы, гандлёвы, фінанасавы, навуковы і культурны цэнтр краіны. Рэлігійны («свяшчэнны») цэнтр іудзеяў, хрысціян і мусульман.

Заходняя частка — Новы горад (адміністрацыйны цэнтр акругі Іерусалім), належыць Ізраілю, усходняя частка — Стары горад, з 1967 акупіраваны Ізраілем. Паводле пастановы (1950) урада Ізраіля сталіца дзяржавы, месца знаходжання ўрада і парламента.

Змест

[правіць] Статус Іерусаліма

Як Ізраіль, так і Палесцінская аўтаномія лічаць Іерусалім сваей сталіцаю, не прызнаючы правоў за драгой стараною. Ізраільскі суверэнітэт афіцыйна не быў прызнаны ААН і значнай часткаю сусветнага згуртавання. Органы ўлады Палесцінскай аўтаноміі ніколі не знаходзіліся ў Іерусаліме.

Статус Іерусаліма – прадмет гарачых дыскусій. Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН № 181 ад 29 лістапада 1947, вядомая пад назваю “Рэзалюцыя аб падзеле Палесціны”, прадугледжвала, што сусветная супольнасць возьме пад свой кантроль горад пасля сканчэння брытанскага мандата (15 мая 1948).

У 1950 Ізраіль аб’яўляе Іерусалім сваею сталіцаю. У Іерусаліме знаходзіцца Кнессэт (ізраільскі парламент), а таксама ўсе дзяржаўныя і ўрадавыя ўстановы Ізраіля. У 1948-1967 горад быў акупаваны Іарданіяй, таму статус сталіцы распаўсюджваўся толькі на заходнюю частку горада.

Пасля пабеды ў Шасцідзеннай вайне 1967 Ізраіль атрымаю кантроль над усім Іерусалімам.

Законам аб Іерусаліме 30 ліпеня 1980 Ізраіль абвясціў Іерусалім сваю адзінай і непадзельнай сталіцаю.

ААН не прызнаю аднабаковай анексіі Ўсходняга Іерусаліма. Пасля таго, як 15 жніўня 2006 урад Коста-Рыкі абвясціў аб пераносе свайго пасольства з Іерусаліма ў Тэль-Авіў, а 25 жніўня ўрад Сальвадора ўзяў прыклад з Коста-Рыкі, ў Іерусаліме не засталося ніводнай дыпламатычнай місіі замежнай дзяржавы. Амаль усе краіны размяшчаюць свае пасольствы ў Вялікім Тэль-Авіве, за выключэннем Балівіі і Парагвая, чые пасольствы размяшчаюцца ў прыгарадзе Іерусаліма Мавасэрэт-Ціон. Кангрэс ЗША яшчэ ў 2000 прыняў пастанову аб пераносе пасольства ў Іерусалім, аднак урад ЗША заўседы адкладвае выкананне свайго рашэння. На цяперашні час пасольства ЗША знаходзіцца ў Тэль-Авіве, аднак у Іерусаліме знаходзіцца Генеральнае Консульства ЗША.

Ва Ўсходнім Іерусаліме знаходзяцца консульства ЗША і некаторых іншых краін, якія ажыццяўляюць кантакты з Палесцінскай аўтаноміяй.

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Іерусаліма

Iерусалім — адзін з самых старажытных ханаанскіх гарадоў (ІІІ тыс. да н.э.). У пач. Х ст. заваяваны Давідам, які зрабіў яго рэлігійным і палітычным цэнтрам сваёй дзяржавы (адсюль вызначэнне Iерусаліма як горада Давідава). Росквіт Iерусаліма адбыўся пры цару Саламоне (пабудаваны храм). Пасля падзелу дзяржавы Iерусалім — сталіца Іудзейскага царства. У 586 (587?) да н.э. зруйнаваны Навухаданосарам II. Адбудаваны яўрэямі пасля вяртання з Вавілонскага палону. 3 538 да н.э. сталіца персідскай правінцыі. Пасля заваявання Персіі Аляксандрам Македонскім і распаду яго дзяржавы пад уладай Пталамеяў, з 198 да н.э.Селеўкідаў. 3 141 да н.э. сталіца дзяржавы Махавеяў. У 70 н.э. зруйнаваны рымскім імператарам Цітам. У IV ст. пры імператару Канстанціне свяшчэнны цэнтр хрысціян. 3 395 пад уладай Візантыі. Пасля арабскага заваявання (638) — свяшчэнны цэнтр мусульман. У 1099 захоплены крыжаносцамі, стаў месцам паломніцтва хрысціян. У 1173 Iерусалім наведала Ефрасіння Полацкая. У 1187 горад заваяваны егіпецкім султанам Салах-ад-Дзінам. 3 1517 у складзе Асманскай імперыі. У 1917 захоплены брытанскімі войскамі. У 1920—48 адміністрацыйны цэнтр брытанскай падмандатнай тэрыторыі Палесціны. Паводле рашэння Генеральнай Асамблеі ААН ад 29.11.1947 Iерусалім павінен быў стаць самастойнай адміністрацыйнай адзінкай пад кіраваннем ААН. Пасля араба-ізраільскай вайны 1948—49 быў падзелены на 2 часткі: усходняя адышла Іарданіі, заходняя — да Ізраіля. У 1950 урад Ізраіля аб'явіў яго сталіцай краіны. У выніку ізраільска-арабскай вайны 1967 Ізраіль захапіў увесь Iерусалім і ў ліпені 1980 абвясціў яго «вечнай і непадзельнай сталіцай» Ізраіля.

[правіць] Прамысловасць

Вядучыя галіны прамысловасці: паліграфічная, лёгкая, харчовая. Развіты гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая, фармацэўтычная, шкляная, радыётэхнічная прамысловасць, апрацоўка алмазаў. Розныя рамёствы.

[правіць] Транспарт

Вузел чьпунак і аўтадарог. Аэрапорт.

[правіць] Навука, адукацыя, культура

Дзейнічае ўніверсітэт. 2 Акадэміі.

Нацыянальны музей Ізраіля (1965), Нацыянальны музей «Бецалель» (Стары музей, 1906), музей Рокфелера (1927).

[правіць] Турызм

Iерусалім — цэнтр міжнароднага турызму.

[правіць] Планіроўка і архітэктура

У 960—62 да н.э. на ўзгорку Марыя, дзе, ях сведчыць легенда, адбылося ахвярапрынашэнне Аўраама, паводле загаду Саламона фінікійскія майстры з Тыра пабудавалі храм, у яхім захоўвалася Арка Прымірэння, асноўны сімвал монатэізму і богаабранніцтва ізраільцян (зруйнаваны вавіланянамі ў 586 да н.э., адноўлены ў 520—515 да н.э., канчаткова знішчаны ў 70 н.э. рымлянамі). У канцы І ст. да н.э. былі ўзведзены гарадскія ўмацаванні. У 130 на месцы Старога горада пабудаваны г. Алія Капіталіна. Ад комплексу абарончых збудаванняў захаваўся фрагмент заходняга муру (Сцяна Плачу). У 335 паводле загаду Канстанціна I Вялікага на месцы Галгофы ўзведзены храм-ратонда Труны Гасподняй (неаднаразова перабудоўваўся). У V ст. збудаваны некалькі крыптаў, базілікі на Маслічнай гары. Пасля далучэння Iерусаліма да ўладанняў Амеядаў на месцы разбуранага храма Саламона пабудавана антаганальная мячэць Кубат ас-Сахра («Купал скалы», другая назва — мячэць Амара), побач — мячэць аль-Акса (перабудавана ў пач. VIII ст. з хрысціянскай базілікі; перабудоўвалася ў 780, 1035). У час валодання Iерусалімам крыжаносцамі ўзводзіліся новыя храмы і манастыры, Айюбідамі і мамлкжамі — мячэці і медрэсэ. Да XIV ст. адносіцца цытадэль — Вежа Давіда (з перабудовамі XVI ст.). У XVI ст. Iерусалім умацаваны, паводле загаду султана Сулеймана Велічнага адноўлены муры рымскага часу (з 34 вежамі і 8 брамамі), якія ўключалі з усходняга боку крэпасць Ірада (1536—-41). У 1892 пачалася мадэрнізацыя Iерусаліма. У ХХ ст. пашырылася забудова заходняй часткі Новага горада,

Архітэктурныя акцэнты Iерусаліма — Яўрэйскі ўніверсітэт (1925, арх. Д. Рэзшк, Э. Рау), сінагога медыцынскага цэнтра «Эйн-Керэм» (1952—-61, арх. І. Нейфельд, 12 вітражоў М. Шагала), Кнесет (арх. Д. Кармі, І. Кларвайн, інтэр'еры аздоблены габеленамі Шагала), мемарыял Дж.Кенэдзі (абодва 1966) і інш.

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.135—136. ISBN 5-343-00151-3.
  • Я познаю мир: Дет. энцикл.: Страны и народы: Азия, Америка, Австралия, Африка/Авт.-сост. Л.А.Багрова; Под общ. ред. О.Г.Хинн; - М.: ООО «Фирма «Издательство АСТ», 1999 – 592 с.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах