Горад Быхаў
| Горад
Быхаў
|
Бы́хаў — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Быхаўскага раёна; прыстань на р. Дняпро. У 50 км ад Магілёва; чыгуначная станцыя на лініі Магілёў—Жлобін, аўтадарогамі злучаны з Магілёвам, Рагачовам і з аўтамагістралямі Магілёў-Гомель, Магілёў—Бабруйск. Насельніцтва 16,7 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Упершыню згадваецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV ст.), у 1430 г. сярод гарадоў, што падтрымалі абранне Свідрыгайлы вялікім князем. Паўстаў на месцы ўмацаванага гарадзішча. У 2-й чвэрці XV ст. належаў князю Дз. С. Друцкаму-Зубравіцкаму па пазванні Сякіра. Яго дачка Марына пабралася шлюбам з князем С. С. Гальшанскі-Трабскім і валодала Быхавам сумесна з мужам, а потым як удава. Памерла каля 1495 г., завяшчала Быхаў свайму ўнуку А. Гаштольду. Найбуйнейшыя магнаты свайго часу А. Гаштольд і яго адзіны сын Станіслаў валодалі Быхавам да смерці Станіслава ў 1542 г., потым усе маёнткі Гаштольдаў адышлі да вялікага князя Жыгімонта I Старога. Быхаў быў ператвораны ў цэнтр дзяржаўнага стараства, здадзенага ў заклад князю І. Саламярэцкаму, які ў 1556 г. Быхаў пераклаў Е. А. Хадкевічу. Апошні ў 1560 г. атрымаў прывілнй на валоданне Быхавам у якасці лена, пазней — у якасці вотчыны. У 1561 г. Быхаў перайшоў да Я. Е. Хадкевіча, «графа на Шклове, Быхаве, Глуску і Мышы». У кан. 16 ст. тут пачата будаўніцтва быхаўскіх гарадскіх ўмацаванняў і Быхаўскага замка. Я. К. Хадкевіч (апошні ўладальнік Быхава з роду Хадкевічаў) заснаваны касцёл св. Казіміра. У 16—18 ст. працавала вядомая ў Еўропе Быхаўская людвісарня (гарматная ліцейня майстэрня), дзе мясцовыя высокакваліфікаваныя майстра выраблялі гарматы, ядры, кулі і інш. Пасля шлюбу дачкі Я. К. Хадкевіча Ганны з сынам канцлера Л. Сапегі Янам Станіславам у 1621 г. Быхаў перайшоў да Сапегаў. Горадам валодалі Сапегі: Казімір Леў (з 1635 г.), Павел Ян (1656—1665 гг.), Казімір Ян (да 1720 г.), Юры Станіслаў (да 1732 г.), Антоній Казімір (да 1739 г).
У 1-й палове XVII ст. ў адрозненне ад мястэчка Новы Быхаў Быхаў пачынаюць называць Старым Быхавам. Быў цэнтрам вялізнага Быхаўскага графства ў Аршанскім павеце. У 1648 г. горад асаджала, але не здолела ўзяць казацкае войска Ф. Гаркушы. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. адбыліся абарона Быхава 1654-1656 гг., абарона Быхава 1659 г., аблога Быхава 1660-1661 гг. У Паўночную вайну (1700—1721) важны стратэгічны пункт, адбыліся аблога Быхава 1702 г., абарона Быхава 1707 г. У 1747 г. у Быхаве 247 двароў; бібліятэка, паташня, саладоўня, лазня, астрог. Насельніцтва групавалася ў мяшчанскай і яўрэйскай абшчынах. За карыстанне зямлёй яны плацілі ўладальніку горада грашовы чынш і выконвалі павіннасці ў замку. У 1755 г. у Быхаве 2522 жыхара, 534 двары, малітоўная школа, 9 гандлёвых радоў, праводзіліся 3 кірмашы на год. У 1772—1796 і 1802—1923 цэнтр Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1781 зацверджаны герб горада. З 1831 г. дзяржаўная ўласнасць. З 1924 г. цэнтр раёна.
- Горад на старых фотаздымках
[правіць] Дэмаграфія
Перапісы (*) або ацэнкі колькасці насельніцтва [1] :
| 1815 | 1841 | 1860 | 1904 | 1939* | 1959* |
|---|---|---|---|---|---|
| 3 219 | 5 475 | 6 372 | 7 270 | 11 000 | 13 227 |
| 1970* | 1979* | 1989* | 1999* | 2009* | 2011 |
| 17 371 | 18 048 | 20 049 | 18 400 | 17 031 | 16 905 |
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Днепр».
[правіць] Культура
Быхаўскі гісторыка-краязнаўчы музей.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Быхаўскі замак
- Быхаўская сінагога
- Быхаўская Траецкая царква
[правіць] Гл. таксама
- Казацкая вайна, 1648-1651
- Абарона Быхава, 1654-1655
- Аблога Быхава, 1660-1661
- Аблога Быхава, 1702
- Абарона Быхава, 1659
- Абарона Быхава, 1707
Зноскі
- ↑ (руск.) Перапісы 1959, 1970, 1979. — (англ.) Насельніцтва з 1979.