Джордж Харпур Кру

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джордж Харпур Кру
англ.: George Harpur Crewe
Дата нараджэння: 1 лютага
Дата смерці: 1 студзеня
Род дзейнасці: палітык
Бацька: Генры
Жонка: Эн
Дзеці: Джэйн

Джордж Харпур Кру (англ.: George Harpur Crewe)- англійскі палітык, які прадстаўляў выбарную акруга паўднёвага Дэрбішыра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Харпур Кру быў старэйшым сынам сэра Генры Харпура і яго жонкі Энн Хокінс, дачкі Ісаака Хокінса. Яго бацька атрымаў тытул і герб Кру ўласнаручным подпісам манарха ў 1808 годзе.

Харпур Кру навучаўся ў школе Рагбі. Стаў пераемнікам свайго бацькі, які памёр 7 лютым 1818 года ў выніку падзення з лаўкі сваёй брычкі[1]. Ва ўзросце 24 гадоў атрымаў у спадчыну тытул баранета, сямейны маёнтак у абацтве Калка і шырокія ўладанні ў Дэрбішыры, Стратфардшыры і Лэстэршыры[2].

Абацтва Калка

Харпур Кру быў прызначаны шэрыфам графства Дэрбішыр ў 1821 годзе і першым яго дзеяннем стала спроба пакласці канец «Балу прысяжных», напісаўшы ліст аб жорсткасці і бессардэчнасці мірскіх забавак і чаканняў, пакуль іншыя дрыжаць за свой лёс і, магчыма, жыццё[3]. Пасля некалькіх гадоў нагляду над сваімі маёнткамі ў 1835 годзе яго пераканалі стаць членам парламента ад Паўднёвага Дэрбішыра, але ў 1837 годзе ён вярнуўся. Яго здароўе было заўсёды кволым і ён пайшоў на пенсію ў 1841 годзе.

Харпур Кру быў выбітным філантропам з цвёрдымі хрысціянскімі прынцыпамі і лічыўся «занадта добрасумленным для члена парламента»[3]. Сям'я Кру складалася з бачных калекцыянераў: сэр Джордж збіраў карціны, чучалы птушак і жывёл[4]. Харпур Кру стаў прэзідэнтам «Гарадскога і графскага музея і прыродазнаўчанавуковага грамадства Дэрбі» ў 1836 годзе; гэтая арганізацыя пазней стала музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі[5].

Памёр у сябе дома ў Абацтве Калка.

Харпур Кру ажаніўся ў 1819 годзе на Джэйн Уайтэкер, дачкі вікарыя Томаса Уайтэкера. У іх было шэсць дзяцей, і яго спадчына адышла яго сыну сэру Джону Харпуру Кру, 9-му баранету.

Зноскі

  1. Maurice Weaver He's a lumberjack and he's OK now, Daily Telegraph Friday 7 May 1999
  2. Annual Register 1845
  3. 3,0 3,1 Gentleman's Magazine 1844
  4. The Birmingham Post (England), August 14, 2004
  5. Newsletter of the Geological Curators Club, Vol 1, No. 8, 1976. Retrieved 26 February 2011.