Рычард Аркрайт
| Рычард Аркрайт Richard Arkwright |
|
| Дата нараджэння: | 23 снежня 1732 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Норыдж |
| Дата смерці: | 3 жніўня 1792 (60 гадоў) |
| Род дзейнасці: | прадпрымальнік |
Сэр Рычард Аркрайт (англ.: Richard Arkwright; 23 снежня 1732 года ў Прэстане — 3 жніўня 1792 года ў Кромфардзе) — буйны англійскі тэкстыльны прамысловец, вынаходнік, уладальнік шматлікіх патэнтаў у галіне прадзення, бацька Рычарда Аркрайта малодшага. Лічыцца заснавальнікам сучаснай тэкстыльнай прамысловасці.
Біяграфія [правіць]
Аркрайт быў малодшым з 13 дзяцей у сям'і краўца. Спачатку ён працаваў цырульнікам у Болтане. У 1769 годзе Аркрайт вынайшаў прадзільную машыну «Waterframe» і зарэгістраваў на яе патэнт. Два партнёра прафінансавалі суму, неабходную для падачы заяўкі на патэнт і арганізавалі прамысловае прымяненне прадзільнай машыны. Было адкрыта буйное прадзільнае прадпрыемства ў Кромфардзе, якое выкарыстоўвала як рухавік вадзяныя колы. Нягледзячы на патэнт, прадзільная машына Аркрайта была скапіяваная немцам Іяганам Готфрыдам Бругельманам, што паклала пачатак прамысловай рэвалюцыі на еўрапейскім мацерыку. У 1786 годзе Аркрайт быў узведзены ў рыцары і атрымаў права называцца «сэрам». З 1790 ён перабудаваў свае прадзільныя машыны пад паравыя рухавікі. Акрамя прадзільнай машыны Аркрайт вынайшаў яшчэ некалькі іншых рэвалюцыйных прылад і станкоў, што павысілі эфектыўнасць тэкстыльнай вытворчасці.
Спасылкі [правіць]
- Аркрайт // Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона: У 86 тамах (82 т. і 4 доп.). - СПб., 1890-1907.
- Падрабязная біяграфія на англ. мове