Уільям Дзьюсбэры
| Уільям Дзьюсбэры William Duesbury |
|
| Дата нараджэння: | 7 верасня 1725 |
|---|---|
| Дата смерці: | 1786 (61 год) |
| Род дзейнасці: | прадпрымальнік |
| Дзеці: | Уільям Дзьюсбэры II |
Уiльям Дзьюсбэры (англ.: William Duesbury; 7 верасня 1725—1786) — спецыяліст па працы з эмаллю і брытанскі прадпрымальнік XVIII стагоддзя, заснавальнік Royal Crown Derby і ўладальнік парцалянавых фабрык каля Боў, Чэлсі, Дэрбі і Лонгтан Хола[1].
Біяграфія [правіць]
Уiльям Дзьюсбэры нарадзіўся 7 верасня 1725 года[1]. Ужо каля 1742 працаваў з эмаллю ў Лондане, дзе заставаўся да 1753. Пазней, у 1754—1755 гадах, жыў і працаваў у Лонгтан-Хол, дзе пражываў і яго бацька. У 1756 годзе, назапасіўшы дастаткова грошай, па азнаямленні з вядучымі парцалянавымі мануфактурамі і іх вырабамі, ён вырашыў заснаваць сваю парцалянавую фабрыку ў Дэрбі на Нотынгем Роўд. Гэты праект фінансавалі мясцовыя банкіры Джон і Крыстафер Хіт[2]. Таксама сваім вопытам дзяліўся мясцовы ганчар Андрэ Планшэ. У 1789 годзе, пасля банкруцтва Гіта, ён узяў бізнес цалкам на сябе. Памёр у лістападзе 1786, перадаўшы фабрыку ў спадчыну свайму сыну, Уільяму Дзьюсбэры II[3].
Уiльям Дзьюсбэры быў членам Філасофскага таварыства Дэрбі[4].
Прадукцыя кампаніі Royal Crown Derby, заснаванай Дзьюсбэры, выстаўлена ў шэрагу музеяў — такіх, як Музей Вікторыі і Альберта і Музей і мастацкая галерэя Дэрбі[5].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 William Page (Editor) Chelsea porcelain (1911). Праверана 12 чэрвеня 2011.
- ↑ Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd.. pp. 6.
- ↑ Royal Crown Derby. Праверана 12 чэрвеня 2011.
- ↑ Albert Edward Musson, Eric Robinson Science and technology in the Industrial Revolution. — Manchester University Press ND, 1969. — P. 163. — 534 p. — ISBN 0719003709
- ↑ Derby Museum and Art Gallery (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.