Гаральд Грыслі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гаральд Грыслі
англ.: Harold Gresley
Дата нараджэння:

1892

Дата смерці:

1967

Падданства:

Сцяг Англіі Англія

Гаральд Грыслі (англ.: Harold Gresley; 18921967) — брытанскі мастак, пейзажыст і партрэтыст[1], паслядоўнік сваіх бацькі і дзеда.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Грыслі нарадзіўся ў Дэрбішыры і вучыўся ў мастацкай школе Дэрбі. Ён быў сынам Фрэнка Грыслі (Frank Gresley) і ўнукам Джэймса Стэфана Грыслі (James Stephen Gresley), якія абодва былі вядомымі мастакамі. Ён перапыніў сваё навучанне з пачаткам Першай сусветнай вайны, ваяваў у Sherwood Foresters і быў узнагароджаны медалём. Пасля вайны ён працягнуў вучыцца ў Нотынгеме[1] пад кіраўніцтвам Артура Спунера (Arthur Spooner) і стаў настаўнікам у школе Рэптан (Repton School). Ён жыў у Чэластоне, побач з Дэрбі, пакуль не памёр у 1967 годзе[2].

Частка яго работ выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі; 77 яго карцін былі ахвяраваны музею Альфрэдам Эдуардам Гудзі[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Derbyshire Artists Derbyshire UK
  2. 2,0 2,1 Allard, Sarah; Nicola Rippon (2003). Goodey's Derby p. 12. Breedon Books. pp. 157. ISBN 1 85983 379 9. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]